Библия › БКБПЦ › 2 Іаана

2-е Пасланне Іаана

Ста́рац — абра́най спада́рыні і дзе́цям яе, якіх я люблю́ ў íсціне, і не толькі я, але і ўсе, хто спазна́ў íсціну, дзе́ля íсціны, якая знахо́дзіцца ў нас і будзе з намі ве́чна; няхай будзе з вамі благада́ць, мíласць, мір ад Бога Айца і ад Госпада Іісуса Хрыста, Сына Айцовага, у íсціне і любо́ві. Я вельмі ўзра́даваўся, бо сярод дзяце́й тваіх знайшоў тыіх, што хо́дзяць у íсціне паво́дле за́паведзі, якую мы атрыма́лі ад Айца. І цяпер прашу цябе, спада́рыня, не як новую за́паведзь пíшучы табе, а як тую, што ма́ем ад пачатку: каб мы любíлі адзін аднаго́. Любоў жа ў тым, каб мы жылí паво́дле за́паведзяў Яго. Вось за́паведзь, якую вы чулі ад пачатку, каб паво́дле яе жылí. Бо ў свет увайшло́ многа ашука́нцаў, якія не прызнаю́ць Іісуса Хрыста, што прыйшо́ў у плоці: такі чалавек — ашука́нец і анты́хрыст. Сцеражы́цеся, каб вы не страцілі таго, над чым працава́лі, а каб атрыма́лі поўную ўзнагаро́ду. Кожны, хто паруша́е вучэ́нне Хрыстова і не застае́цца ў ім, той не ма́е Бога; а хто застае́цца ў вучэ́нні Хрысто́вым, той і Айца, і Сына ма́е. Калі хто прыхо́дзіць да вас і не прыно́сіць гэтага вучэ́ння, не прыма́йце яго ў дом і не віта́йце яго; бо хто віта́е яго, той саўдзе́льнічае ў злых спра́вах яго. Многае меў я напіса́ць вам, але не захацеў я на папе́ры чарнíлам, а спадзяю́ся прыйсцí да вас і ву́сна пагавары́ць, каб ра́дасць ваша была поўнай. Віта́юць цябе дзеці сястры тваёй абра́най. Амінь.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017



2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.