Библия › Станкевіча › Нагума
Цяжар Ніневы; кніга відзені Нагума Елкошаніна. Бог завідны, і СПАДАР імсьціцца; СПАДАР імсьціцца, і гняўлівы: СПАДАР імсьціцца праціўнікам Сваім і хавае гнеў на непрыяцеляў сваіх. СПАДАР памальны да гневу і вялікае сілы, і ня сусім вывальняе вінных; СПАДАР у буры, у віхру дарога Ягоная, і булак — пыл ад ног Ягоных. Ён гане мора, і высуша яго, і ўсі рэкі высуша; млее Вашан а Карміл, і квет Лібану млее. Горы дрыжаць перад Ім, і ўзгоркі таюць, і зямля паднялася на прытомнасьць Яго, нават сьвет і ўсі жывучыя ў ім. Перад абурэньням Ягоным хто ўстое? і хто можа вытрывае ад палу гневу Ягонага? гнеў Ягоны выліваецца, як цяпло, і скалы валяцца перад Ім. Добры СПАДАР, моцны горад у дзень немарасьці і знае тых, што спадзяюцца на Яго. Але заліваючаю паводкаю зробе супоўны канец месцу яе, і за варагамі Ягонымі будзе гнацца цемра. Што вы думаеце праз СПАДАРА? Ён зробе супоўны канец, удругава не паўстане немарасьць; Бо сплёўшыся разам, як п’яніцы, яны чыста будуць пажэрты, як сухі жнеўнік. Зь цябе вышаў тый, што задумляе ліха супроці СПАДАРА, параднік веляла.
Гэтак кажа СПАДАР: «Хоць яны супакойныя і нават чысьленыя, гэтак, адылі, будуць адцяты і мінуцца; хоць Я мучыў цябе, наперад ужо ня буду мучыць. А цяпер Я зламлю йго ягонае зь цябе й зялезы твае разарву». І СПАДАР даў расказаньне празь цябе: «Наперад ня будзе насеньня імені твайго; з дому багоў тваіх адатну выразаныя а выліваныя; зраблю гроб твой, бо ты абрыдны».
Вось, на горах ногі таго, што прыносе добрыя ведамкі, што абяшчае супакой; сьвяткуй, Юда, сьвяты свае, паўні абятніцы свае, бо наперад ня будзе велял праходзіць па табе: ён чыста адцяты!
Тый, што трышча, прышоў да віду твайго: дзяржы аснаду, пазірай на дарогу, умацуй сьцёгны свае, вельма ўмацуй Сілу сваю; Бо зьвярнуў СПАДАР вялічча Якавава, як вялічча Ізраелява, бо спустошнікі іхныя спустошылі іх і вінныя пагоны іхныя вынішчылі. Шчырвавеў шчыт дужасілаў ягоных, харобрыя ў шкарлаце; цялежкі з пылаючымі сьветачамі ў дзень прыгатовы яго, і елкі страшна дрыжэць будуць. Цялежкі па вуліцах будуць грукатаць і рыпець будуць на шырокіх дарогах; будуць здавацца, як сьветачы, бегчы, як маланьні. Ён успомне выдатных сваіх, яны спатыкнуцца ў ходзе сваім; барзьдзяць на сьцяну яе, і гатуюць абарону. Брамы рэкаў адчыняцца, і палацы стаюць. І пастаноўлена: яна будзе адкрыта ўзьведзена, і служэбкі ейныя будуць стагнаць, як галубы, б’ючы сябе ў грудзі. Нінева — як стаў ад дзён быцьця свайго, яны, адылі, уцякаюць. «Стойце, стойце!» але ніхто не азіраецца назад. Глабайце срэбра, глабайце золата, бо няма канца запасу а пазору з усёга дарагога спрату. Пустая а спустошаная а спарожненая, і сэрца тае, калоцяцца калені, і боль у вусіх сьцёгнах, і віды іх усіх шчарнелі. Ідзе бярлог лявіцаў і пасьцьбішча левянят, ідзе хадзіў леў, стары леў, і левянё жыло, і ніхто ня нудзіў? Леў, што даволі ірваў левянятам сваім, і душыў лявіцам сваім, напоўніў ямы свае разарваным і бярлогі свае разарваным. «Вось, Я супроці цябе, — кажа СПАДАР войскаў, — і сярод дыму спалю цялежкі твае, і меч зжарэць левяняты твае, і адатну ізь зямлі здабытак твой, і ня будзе ўжо чуваць голасу паслоў тваіх».
Бяда месту крыві: усе яно поўнае маны а глабаньня; глабаньне не адходзе ад яго. Сьвіст пугі, і грукат колаў, і іржаньне коні, і драганьне цялежак. Коньнік узьяжджае, палаючы меч а зігцячая дзіда; і забітых множасьць, і вялікі лік трупаў; і няма канца целам, спатыкаюцца на целы іхныя. За множасьць бязулства харошае бязулі, пані чараўніцтва, што прадаець народы бязулствамі сваімі і радзімы — чарамі сваімі. «Вось, Я на цябе, — кажа СПАДАР войскаў, — і загалю крысы твае на від твой, і пакажу народам голасьць тваю і каралеўствам — сорам твой. І кіну агідную брыду на цябе, і зраблю цябе абрыдай, і выстаўлю цябе як дзіва. І станецца, што кажны, каторы гляне на цябе, пабяжыць ад цябе й скажа: "Спустошана Нінева. Хто будзе плакаць па ёй?" ідзе я маю шукаць пацяшыцеляў табе?» Ці ты лепшая за Но-Амон, што жыў меж рэкаў, воды акружылі яго, катораму войскам было мора, і ад мора сьцяна яго? Ефіопа сіла яго, і Ягіпет, і без канца, Пут а Лібяне меж памачнікоў тваіх. Таксама ён выселены, і пайшоў у палон; таксама дзецяняты ягоныя былі разьбітыя на ростанях усіх вуліцаў, і праз пачэсьлівых ягоных кідалі на жэрабя, і ўсі вялікія людзі ягоныя былі спутаны зялезамі. Дык і ты ўп’ешся, і ты схаваешся, ты таксама будзеш шукаць абароны ад непрыяцеля. Усі гарады твае — фіґі ізь сьпелымі фіґамі: калі трасануць іх, яны валяцца ў рот ядучаму. Вось, люд твой — жанкі ўнутры цябе: варагом тваім напіта рашчыненыя брамы зямлі твае; пажэрла цяпло завалы твае. Вады дзеля аблогі пашлі сабе; умацуй гарады свае; ідзі да глінішча, таўчы гліну, рабі моцную цэглу. Там зжарэць цябе цяпло, пасячэць цябе меч, паесьць цябе, як вусень; множся, як вусень, множся, як шаранча. Ты памножыла купцоў сваіх болей за гвезды на небе; шаранча пашырыцца й паляціць. Каранаваныя твае — як шаранча, вайводцы твае — як вялікія казельчыкі, каторых табар у платох сьцюдзёнага дня; як сонца ўзыйдзе, яны адлятаюць, і ня ведама месца іхнае, ідзе яны. Дрэмяць пастыры твае, каролю Асырскі, харобрыя твае супачываюць, разьвеяны люд твой па горах, і няма каму зьберці. Няма загаеньня больцы Тваёй, балючая рана твая; усі, што пачуюць дзейку празь цябе, будуць пляскаць у ладкі празь цябе; бо на каго бязупынку ня прыходзіла нягоднасьць твая?