Библия › Станкевіча › 3 Яана

Трэці Яана

Старшы — любоваму Ґаю, каторага я люблю запраўды. Умілаваны! зычу, каб у вусім ты добра меўся і здаровы быў, таксама як душа твая добра маецца. Бо я вельма ўсьцешыўся, як прышлі браты й пасьветчылі праўду тваю, як ты жывеш у праўдзе. Імне няма большае радасьці, як чуць, што дзеці мае жывуць у праўдзе. Умілаваны! верна робіш тым, што чыніш братом і падарожным, Каторыя сьветчаць перад царквою празь міласьць тваю. Ты добра зробіш, калі адпусьціш іх, як годна ў Богу, Бо дзеля Імені Ягонага яны пайшлі, ня ўзяўшы нічога ад паган. Дык мы маем гасьцінна прыймаць таковых, каб быць супрацаўнямі праўды. Я пісаў штось царкве, але Дыётрэф, каторы любе быць першым у іх, ня прыймае нас. Затым, калі я прыйду, я прыпомню ўчынкі ягоныя, каторыя ён чыне, гукаючы на нас благія словы, і, ня маючы гэтага досыць, і сам ня прыймае братоў, і тых, што хацелі б, узьдзержуе й выганяе з царквы. Умілаваны! не пераймай благога, але добрае. Хто робе дабро, тый з Бога; хто робе ліха, тый ня бачыў Бога. Празь Зьмітру пасьветчана ўсімі і самою праўдаю; сьветчым таксама й мы, і вы ведаеце, што сьветчаньне наша праўдзіва. Шмат я меў пісаць, але не хачу пісаць да цябе чэрняю й пяром, А спадзяюся ўборзьдзе бачыць цябе, і будзем мужаваць вуснамі да вуснаў. Супакой табе; паздаровай прыяцеляў, паздаровай прыяцеляў наймя.



2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.