Каторае-ж упала на добры грунт, гэта тыя, якія, пачуўшы слова, захоўваюць яго ў добрым і чыстым сэрцы, і прыносяць плён у цярплівасьці; сказаўшы гэтае, усклікнуў: — хто мае вушы слухаць, няхай пачуе.
Выдання перакладаў Міхася Міцкевіча:
- Евангеллі — Мацьвея і Марка. Рэдагаваньне, склад і друк — Міколы Прускага. Grand Rapids, Michigan, USA, 1998.
- Паводле рукапісы зробленай у 1979 годзе. У 2021 выдадзена абмежаваным накладам, колькасцю 60 асобнікаў.