Библия Эсф Эстэр 10:3 › сравнение

Эстэр 10:3

Сравнение:
Эстэр 10:3

Пераклад Чарняўскага 2017

і як Мардахэй, юдэйскага роду, стаў другім па цару Асуэру і вялікім у юдэяў і мілым народу братоў сваіх, стараючыся пра дабро для народа свайго і кажучы тое, што служыла дзеля супакою яго пакалення. І сказаў Мардахэй усім: «Богам зроблена гэта!» Прыпомніў Мардахэй сон, які бачыў, у гэтым сэнсе; і нічога з таго не было марным: «Малая бо крынічка зрабілася ракой, і было святло, і сонца, і надта багатая вада: крыніца і вада — гэта Эстэр, якую цар узяў за жонку і захацеў, каб была царыцай; два ж драконы — гэта я і Аман; народы, што сабраліся, — гэта тыя, хто паспрабаваў, каб сцерці імя юдэяў; гэта тыя, што прызывалі Госпада; і збавіў Госпад народ Свой, і вызваліў нас ад усякіх бед, і чыніў вялікія знакі і дзівы, якія не бываюць сярод плямёнаў. 3дз І ўстанавіў два жэрабі: адзін для народа Божага, і другі для ўсіх плямёнаў. І абодва жэрабі паступілі на вызначаны час і на дзень суда ўсіх народаў перад абліччам Бога. Бог успомніў пра народ Свой ды прызнаў справядлівасць Сваёй спадчыны. І будуць захоўвацца тыя дні ў месяцы Адар, у чатырнаццаты і пятнаццаты дзень гэтага месяца, днямі сходу, і радасці, і весялосці перад Богам паводле пакаленняў вашых вечна ў народзе Ізраэля».

Пераклад Чарняўскага 2012

і як Мардахэй, юдэйскага роду, стаў другім па цару Асуэру і вялікім у юдэяў і мілым народу братоў сваіх, стараючыся пра дабро для народа свайго і кажучы тое, што служыла дзеля супакою яго пакалення. І сказаў Мардахэй усім: «Богам зроблена гэта!» Прыпомніў Мардахэй сон, які бачыў, у гэтым сэнсе; і нічога з таго не было марным: «Малая бо крынічка зрабілася ракой, і было святло, і сонца, і надта багатая вада: крыніца і вада — гэта Эстэр, якую цар узяў за жонку і захацеў, каб была царыцай; два ж драконы [гады] — гэта я і Аман; народы, што сабраліся, — гэта тыя, хто паспрабаваў, каб сцерці імя юдэяў; 3дж а народ мой, гэта значыць Ізраэль — гэта тыя, што прызывалі Госпада; і збавіў Госпад народ Свой, і вызваліў нас ад усякіх бед, і чыніў вялікія знакі і дзівы, якія не бываюць сярод плямёнаў. 3дз І ўстанавіў два жэрабі: адзін для народа Божага, і другі для ўсіх плямёнаў. І абодва жэрабі паступілі на вызначаны час і на дзень суда ўсіх народаў перад абліччам Бога. Бог успомніў пра народ Свой ды прызнаў справядлівасць Сваёй спадчыны. І будуць захоўвацца тыя дні ў месяцы Адар, у чатырнаццаты і пятнаццаты дзень гэтага месяца, днямі сходу, і радасці, і весялосці перад Богам паводле пакаленняў вашых вечна ў народзе Ізраэля». Заўвага. У чацвёрты год царавання Пталамея і Клеапатры даставіў Дазытэй, які лічыў сябе за святара і левіта, ды Пталамей, сын яго, гэты ліст, адносячыся да Фрурай, які, як кажуць, ёсць верагодны. Пераклаў яго Лісімах, сын Пталамея з Ерузаліма.

Выдання перакладаў Уладзіслава Чарняўскага:

0. Паводле машынапісы з арыгінала аўтара.
1. Кнiга Роду (1997) 1000 ас. — Менск, Унія, 78 с.
2. Новы Запавет (1999) 1000 ас. — галоўны рэдактар В. Нікіцін, адказны рэдактар А. Бокун. Менск, 464 с.
3. Пяцікніжжа (2002) 300 ас. — пер. з лац. У. Чарняўскага; пад рэд. Станіслава Акіньчыца. Менск, «Юніпак», 250 с.
4. Новы Запавет (2003) 3000 ас. — навуковы рэдактар Жанна Некрашэвіч-Кароткая, літаратурная апрацоўка тэкста Антоні Бокун. Мінск, Біблейскае таварыства ў РБ, 304 с.
5. Біблія (2012) 4000 ас. — рэдактар Н. Назарава, тэхнічны рэдактар А. Зяньковіч, карэктары В. Назараў, К.
6. Біблія (2017) — навуковае рэдагаванне — Жанна Некрашэвіч-Кароткая і Джон Элволд, рэдактар А. А. Зяньковіч, карэктары: Н. Б. Назарава, В. Ф. Назараў, К. Н. Дзмітрыенка, Ю. В. Зяньковіч. 2 версіі — кананічная і з некананічнымі кнігамі. Мінск, Біблейскае таварыства ў РБ.

Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.