Иуда же сказал Израилю, отцу своему: отпусти отрока со мною, и мы встанем и пойдём, и живы будем и не умрём и мы, и ты, и дети наши;
І сказаў Юда Ізраілю, бацьку свайму: «Пашлі гэтага хлопца са мною; і мы ўстанем, і пойдзем, і будзем жыць, і не памром, і мы, і ты, і дзеці нашыя.
А Юда сказаў Ізраілю, бацьку свайму: пусьці хлопца са мною; і мы ўстанем і пойдзем, і жывыя будзем і не памром і мы і дзеці нашыя;
І сказаў Юда бацьку свайму, Ізраэлю: «Пусці хлопца са мною, каб мы выправіліся і каб маглі жыць, каб не памерлі мы, і ты, і малыя нашыя.
І сказаў Юда Ізраелю, айцу свайму: «Пашлі хлапца; і мы ўстанем, і пойдзем, і будзем жыць, і не памрэм, і мы, і ты, і дзецяняты нашыя.