Библия Пс Псалтирь 14:1 (13) › сравнение

Псалтирь 14:1 (13)

Сравнение:
Псалтирь 14:1 (13)


Начальнику хора. Псалом Давида. Сказал безумец в сердце своём: «нет Бога». Они развратились, совершили гнусные дела; нет делающего добро. [Пс 13:1 (14)]

Кіраўніку хору. Давіда. Сказаў бязглузды ў сэрцы сваім: «Няма Бога!» Сапсаваліся яны і агідныя рэчы робяць, няма таго, хто робіць дабро.

Кіроўцу хору. Псальма Давідава. Сказаў шаленец у сэрцы сваім: няма Бога. Яны разбэсьціліся, нарабілі брыдоты ўсялякай: няма дабрадзейных. [Пс 13:1 (14)]

Кіраўніку хору. Псальм Давідаў. Сказаў неразумны ў сэрцы сваім: «Няма Бога». Яны аддаліся распусце і мярзотныя рэчы рабілі; няма нікога, хто робіць дабро.

Кіраўніку хору. Давідава. Сказаў дурны ў сэрцу сваім: «Няма Бога». Яны папсаваліся, яны робяць агідныя ўчынкі; нямаш нікога, што рабіў бы дабро.

Кіраўніку хору: псальм Давідавы. Казаў дурны ў сэрцы сваім: Няма Бога! Папсаваліся яны ды агідныя рэчы рабілі; ня было нікога, каб рабіў дабро.

Кіраўніку хору: Псальм Давідавы. Няразумны кажа ў сэрцы сваім: «Няма Бога». Яны паводзяць сябе па́губна, робяць агідныя рэчы. Няма нікога, хто робіць дабро.

Кіроўцу хору. Псалом Давіда. Кажа сабе звар’яцелы ў сэрцы сваім:«Бога няма». Робяць паскудныя і агідныя справы, добрага не робіць ніхто. [Пс 13:1 (14)]

Кіраўніку хору. Псалом Давіда. Сказаў неразумны ў сэрцы сваім: «Няма Бога». Сапсаваліся і апаганіліся ўчынкамі сваімі, няма, хто рабіў бы дабро, няма ні аднаго. [Пс 13:1 (14)]
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.