то меч, которого вы боитесь, настигнет вас там, в земле Египетской, и голод, которого вы страшитесь, будет всегда следовать за вами там, в Египте, и там умрёте.
станецца, што меч, якога вы баіцёся, дасягне вас там, у зямлі Эгіпецкай, і голад, якога вы палохаецеся, будзе спадарожнічаць вам у Эгіпце, і там вы паўміраеце.
дык меч, якога вы баіцеся, дагоніць вас там, у зямлі Егіпецкай, і голад, якога вы страшыцеся, будзе заўсёды сьледаваць за вамі там у Егіпце, і там памраце.
дасягне вас там, у зямлі Егіпецкай, меч, якога баіцеся, а таксама голад, якога палохаецеся, будзе спадарожнічаць вам у Егіпце, і там вы паўміраеце.
Тады станецца, што меч, каторага вы баіцеся, насьпее вас там, у зямлі Ягіпецкай, і галадоў, каторае вы лякаецеся, дажанець вас там, у Ягіпце, і там вы памрыце.