Біблія » Бокун Пераклад Антонія Бокуна

1 Летапісаў 27 1-я Летапісаў 27 раздзел

1 Сыны Ізраіля паводле ліку іхняга, галовы [дамоў] бацькоў, і начальнікі тысячаў і сотняў, і наглядчыкі іхнія, што паслугавалі валадару ў-ва ўсіх справах харугваў, якія прыходзілі і выходзілі месяц у месяц, усе месяцы году. Кожная харугва — дваццаць чатыры тысячы.
2 Над харугвай першай, на месяц першы — Яшобаам, сын Забдыэля; у харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы;
3 Ён быў з сыноў Пэрэса, галоўны над усімі начальнікамі войска першага месяца.
4 І над харугвай другога месяца — Дадай Ахахіянін, і ў харугве ягонай Міклот, начальнік; у харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.
5 Князь трэцяй харугвы на трэці месяц — Бэная, сын Егаяды, галоўнага сьвятара; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.
6 Гэты Бэная [быў] магутны сярод трыццаці і [быў] над трыццацьцю; і ў харугве ягонай [быў] Амізавад, сын ягоны.
7 Чацьвёрты на чацьвёрты месяц — Асаэль, брат Ёава, і пасьля яго Зэвадыя, сын ягоны; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.
8 Пяты на пяты месяц — князь Шамгут Ізрахянін; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.
9 Шосты на шосты месяц — Іра, сын Ікеша, з Тэкоа; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.
10 Сёмы на сёмы месяц — Хэлец, Пэланянін, з сыноў Эфраіма; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.
11 Восьмы на восьмы месяц — Сібэхай Хушанін, з Зархітаў; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.
12 Дзявяты на дзявяты месяц — Абіэзэр з Анатоту, з [сыноў] Бэн’яміна; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.
13 Дзясяты на дзясяты месяц — Маграй з Нэтофы, з Зархітаў; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.
14 Адзінаццаты на адзінаццаты месяц — Бэная з Піратону, з сыноў Эфраіма; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.
15 Дванаццаты на дванаццаты месяц — Хэлдай з Нэтофы, з Атніэля; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.
16 А над каленамі Ізраіля [былі]: у Рубэна — начальнік Эліэзэр, сын Зіхры, у Сымона — Шэфатыя, сын Маахі;
17 у Левія — Хашавія, сын Кемуэля; у Аарона — Цадок;
18 у Юды — Элігу, з братоў Давіда; у Ісахара — Амры, сын Міхаэля;
19 у Завулёна — Ішмая, сын Абадыі; у Нэфталі — Ерымот, сын Азрыэля.
20 у сыноў Эфраіма — Осія, сын Азазіі; у паловы калена Манасы — Ёэль, сын Пэдаі;
21 у паловы Манасы ў Гілеадзе — Іддо, сын Захарыі; у Бэн’яміна — Яасіэль, сын Абнэра;
22 у Дана — Азарэль, сын Ерахама. Гэта князі каленаў Ізраіля.
23 Давід не лічыў тых, што былі ад дваццаці гадоў і ніжэй, бо ГОСПАД сказаў, што Ён памножыць Ізраіля, як зоркі ў небе.
24 Ёаў, сын Цэруі, пачаў рабіць перапіс і ня скончыў. І быў за гэта гнеў [Божы] на Ізраіля, і не ўвайшоў той лік у лікі летапісу валадара Давіда.
25 Над скарбніцамі валадара быў Азмавэт, сын Адыэля, а над гумнамі ў полі, у гарадах, у вёсках і ў вежах — Ёнатан, сын Узіі.
26 Над тымі, што рабілі працу ў полі, абраблялі грунты [быў] Эзры, сын Келува,
27 над вінаграднікамі — Шымэй з Рамы; а над запасамі віна ў вінных скарбніцах — Заўдыя з Шыфмы;
28 над дрэвамі аліўнымі і над дрэвамі фігавымі, якія ў Шэфэлі — Баал-Ханан з Гедэру; а над скарбніцамі аліўнымі — Ёаш;
29 над валамі, якія пасьвяцца ў Шароне — Шытрай з Шарону; а над валамі ў далінах — Шафат, сын Адлая;
30 над вярблюдамі — Авіл Ізмаэлец; над асьліцамі — Ехдэя з Мэраноту;
31 над авечкамі — Языз Гагранін. Усе яны — князі над маёмасьцю, якая ў валадара Давіда.
32 Ёнатан, дзядзька Давіда, быў дарадцам, ён — чалавек разумны і пісьменны; Ехіэль, сын Хахмоні, [быў] з сынамі валадара;
33 Ахітафэль — дарадца валадара; Хушай Аркеец — сябра валадара.
34 Пасьля Ахітафэля [быў] Егаяда, сын Бэнаі, і Эбіятар; а начальнікам войска валадара [быў] Ёаў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першая кніга Летапісаў, 27 раздзел. Пераклад Антонія Бокуна.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.