Біблія » Бокун Пераклад Антонія Бокуна

Нээміі 7 Нээміі 7 раздзел

1 І сталася, калі мур быў пабудаваны, і я паставіў вароты, і былі прызначаныя прыдзьвернікі, і сьпевакі, і лявіты,
2 я прызначыў Ханані, брата майго, і Хананію, начальніка сталіцы, над Ерусалімам, бо ён быў чалавек праўдзівы і баяўся Бога [больш], чым шмат хто.
3 І я, кажучы, сказаў ім: «Няхай ня будуць адчыненыя брамы Ерусаліму, пакуль не прыпячэ сонца; і пакуль [людзі] стаяць [на нагах], няхай зачыняюць вароты і замыкаюць. І прызначце варту з жыхароў Ерусаліму, кожнага на варту ягоную і кожнага насупраць дому ягонага».
4 Але горад займаў абшар і быў вялікі, а народу [было] мала ў ім, і не было дамоў адбудаваных.
5 І палажыў мне Бог у сэрцы маім, і я сабраў шляхту, кіраўнікоў і народ, каб зрабіць попіс. І я знайшоў кнігу попісу тых, якія прыйшлі напачатку, і знайшоў, што напісана ў ёй:
6 «Гэта сыны зямлі гэтай, якія прыйшлі з палону выгнаньня, якіх перасяліў Навухаданосар, валадар Бабілонскі, і яны вярнуліся ў Ерусалім і Юдэю, кожны ў горад свой.
7 Яны прыйшлі з Зэрубабэлем, Ешуам, Нээіміем, Азарыем, Рааміем, Нахаманіем, Мардэхаем, Більшанам, Міспэрэтам, Бігваем, Нэхумам, Баанаю. [Вось] лік мужчынаў народу Ізраіля:
8 сыноў Пароша — дзьве тысячы сто семдзясят два;
9 сыноў Шэфатыі — трыста семдзясят два;
10 сыноў Араха — шэсьцьсот пяцьдзясят два;
11 сыноў Пахат-Маава, з сыноў Ешуа і Ёава, — дзьве тысячы васемсот васямнаццаць;
12 сыноў Эляма — тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры;
13 сыноў Затту — васемсот сорак пяць;
14 сыноў Заккая — семсот шэсьцьдзясят;
15 сыноў Біннуя — шэсьцьсот сорак восем;
16 сыноў Бэвая — шэсьцьсот дваццаць восем;
17 сыноў Азгада — дзьве тысячы трыста дваццаць два;
18 сыноў Аданікама — шэсьцьдзясят сем;
19 сыноў Бігвая — дзьве тысячы шэсьцьсот сем;
20 сыноў Адына — шэсьцьсот пяцьдзясят пяць;
21 сыноў Атэра з [сыноў] Хізкіі — дзевяноста восем;
22 сыноў Хашума — трыста дваццаць восем;
23 сыноў Бэцая — трыста дваццаць чатыры;
24 сыноў Харыфа — сто дваццаць;
25 сыноў Гібэона — дзевяноста пяць;
26 людзей з Бэтлеему і Нэтофы — сто восемдзясят восем;
27 людзей з Анатоту — сто дваццаць восем,
28 людзей з Бэт-Азмавэту — сорак два;
29 людзей з Кірыят-Ярыму, Кэфіры і Бээроту — семсот сорак тры;
30 людзей з Рамы і Гевы — шэсьцьсот дваццаць адзін;
31 людзей з Міхмасу — сто дваццаць два;
32 людзей з Бэтэлю і Гаю — сто дваццаць тры;
33 людзей з Нэво другога — пяцьдзясят два;
34 сыноў Эляма другога — тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры;
35 сыноў Харыму — трыста дваццаць;
36 сыноў Ерыхону — трыста сорак пяць;
37 сыноў Лоду, Хадыду і Она — семсот дваццаць адзін;
38 сыноў Сэнаі — тры тысячы дзевяцьсот трыццаць;
39 сьвятары: сыноў Едая, з дому Ешуа — дзевяцьсот семдзясят тры;
40 сыноў Імэра — тысяча пяцьдзясят два;
41 сыноў Пашхура — тысяча дзьвесьце сорак сем;
42 сыноў Харыма — тысяча сямнаццаць;
43 лявіты: сыны Ешуа [з дому] Кадміэля, сыны Гадава — семдзясят чатыры;
44 сьпевакі: сыны Асафа — сто сорак восем;
45 прыдзьвернікі: сыны Шальлюма, сыны Атэра, сыны Тальмона, сыны Аккува, сыны Хатыты, сыны Шавая — сто трыццаць восем;
46 нэтынэі: сыны Цыхі, сыны Хасуфы, сыны Табаота,
47 сыны Кероса, сыны Сіі, сыны Падона,
48 сыны Лебана, сыны Хагавы, сыны Шальмая,
49 сыны Ханана, сыны Гіддэля, сыны Гахара,
50 сыны Рэаі, сыны Рэцына, сыны Нэкоды,
51 сыны Газама, сыны Уззы, сыны Пасэаха,
52 сыны Бэсая, сыны Мэуніма, сыны Нэфушэсіма,
53 сыны Бакбука, сыны Хакуфа, сыны Хархура,
54 сыны Бацліта, сыны Мэхіды, сыны Харшы,
55 сыны Баркоса, сыны Сісэры, сыны Тамаха,
56 сыны Нэцаяха, сыны Хатыфы;
57 сыны слугаў Салямона: сыны Сатая, сыны Сафэрэта, сыны Пэрыды,
58 сыны Яалы, сыны Даркона, сыны Гіддэля,
59 сыны Шэфатыі, сыны Хатылы, сыны Пахэрэт-Гацэбаіма, сыны Амона.
60 Усіх нэтынэяў, сыноў слугаў Салямона — трыста дзевяноста два».
61 А вось тыя, якія прыйшлі з Тэль-Мэляху, Тэль-Харшы, Керуб-Адону і Іммэру, але яны не маглі паказаць дому бацькоў сваіх і насеньня свайго, ці яны з Ізраілю:
62 сыны Дэлаі, сыны Товіі, сыны Нэкоды — шэсьцьсот сорак два.
63 А са сьвятароў: сыны Хабая, сыны Гаккоца, сыны Барзілая, які ўзяў жонку з дачок Барзілая з Гілеаду і быў названы імем іхнім.
64 Яны шукалі свайго запісу ў сьпісах, і ён не знайшоўся; і яны былі адлучаны ад сьвятарства,
65 І Тыршата сказаў ім, каб яны ня елі са сьвятога сьвятых, пакуль не паўстане сьвятара з урымам і тумімам.
66 Уся царква [налічвала] разам сорак дзьве тысячы трыста шэсьцьдзясят [чалавек],
67 апрача слугаў іхніх і служак іхніх, якіх [было] сем тысячаў трыста трыццаць сем; і яны мелі дзьвесьце сорак пяць сьпевакоў і сьпявачак.
68 Коней іхніх [было] семсот трыццаць шэсьць, мулаў іхніх — дзьвесьце сорак пяць,
69 вярблюдаў — чатырыста трыццаць пяць, аслоў — шэсьць тысячаў семсот дваццаць.
70 І некаторыя з галоваў [дамоў] бацькоў далі [сродкі] на працы. Тыршата даў у скарбніцу тысячу драхмаў золата, пяцьдзясят келіхаў, пяцьсот трыццаць шатаў сьвятарскіх.
71 І галовы [дамоў] бацькоў далі ў скарбніцу на працы дваццаць тысячаў драхмаў золата і дзьве тысячы дзьвесьце мінаў срэбра.
72 І рэшта народу далі дваццаць тысячаў драхмаў золата, і дзьве тысячы мінаў срэбра, і шэсьцьдзясят сем шатаў сьвятарскіх.
73 І жылі сьвятары, і лявіты, і прыдзьвернікі, і сьпевакі, і нэтынэі, і [некаторыя] з народу, і ўвесь Ізраіль у гарадах сваіх. І калі настаў сёмы месяц, сыны Ізраіля [былі] ў гарадах сваіх.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Нээміі, 7 раздзел. Пераклад Антонія Бокуна.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.