Библия Бокун Пераклад Антонія Бокуна

Гебраям, 3 Гебраям, 3 глава

1 Дзеля гэтага, браты сьвятыя, удзельнікі ў нябесным пакліканьні, прыгледзьцеся да Апостала і Першасьвятара вызнаньня нашага, Ісуса Хрыста,
2 Які верны Таму, Які паставіў Яго, як і Майсей у-ва ўсім доме Ягоным.
3 Бо Ён варты яшчэ большае славы за Майсея, як і большую пашану мае за дом той, хто яго збудаваў.
4 Бо ўсякі дом некім будуецца; а Той, Які ўсё збудаваў, — Бог .
5 І Майсей верны ў-ва ўсім доме Ягоным, як слуга, дзеля сьведчаньня пра тое, што мела быць сказаным;
6 а Хрыстос — як Сын у доме Ягоным, дом Якога — мы, калі толькі адвагу і пахвалу надзеі цьвёрда да канца трымаць будзем.
7 Дзеля гэтага, як кажа Дух Сьвяты: «Сёньня, калі пачуеце голас Ягоны,
8 не закамяняйце сэрцы вашыя, як у раздражненьні, у дзень спакусы ў пустыні,
9 дзе спакушалі Мяне бацькі вашыя, выпрабоўвалі Мяне і бачылі справы Мае сорак гадоў.
10 Дзеля гэтага ўгнявіўся Я на пакаленьне тое і сказаў: “Заўсёды блукаюць яны сэрцам, а самі не спазналі шляхоў Маіх”.
11 Дык прысягнуў Я ў гневе Маім, што ня ўвойдуць яны ў супачынак Мой».
12 Глядзіце, браты, каб не было ў кім з вас сэрца злога і бязьвернага, што адступаецца ад Бога Жывога,
13 але прасіце адзін аднаго штодня, пакуль называецца “сёньня”, каб хто з вас не закамянеў праз падман грэху.
14 Бо мы сталіся ўдзельнікамі Хрыста, калі толькі пачатку пэўнасьці цьвёрда будзем трымацца да канца,
15 пакуль гаворыцца: «Сёньня, калі пачуеце голас Ягоны, не закамяняйце сэрцы вашыя, як у раздражненьні».
16 Бо некаторыя, што чулі, раздражніліся; але ня ўсе, якія выйшлі з Эгіпту праз Майсея.
17 На каго ж гневаўся Ён сорак гадоў? Ці не на тых, якія зграшылі, косткі якіх палеглі ў пустыні?
18 А каму прысягаў Ён, што ня ўвойдуць яны ў супачынак Ягоны, калі ня тым, якія не скарыліся?
19 І бачым, што яны не змаглі ўвайсьці праз недаверства.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Гебраям, 3 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.