Біблія » Пятроўскi Пераклад Яна Пятроўскага

Ёны 1 Прарока Ёны 1 раздзел

1 І было слова Госпадава да Ёны, сына Амітаявага, кажучы:
2 устань, ідзі ў Няніву, вялікае места, і ўздымі голас супроць яго, бо злачынствы ягоныя дайшлі да Мяне.
3 І Ёна ўстаў, каб уцякчы ад твару Госпадавага ў Таршыш, і прыйшоў у Ёппу і ізнайшоў вадаплаў, што ішоў у Таршыш, і заплаціўшы плату за перавоз, узышоў на яго, каб плысьці зь імі ў Таршаш ад твару Госпадавага.
4 Але Госпад узьняў на моры вялікі вецер, і сталася на моры такая вялікая бура, што здавалася вадаплаў гатоў быў разьбіцца.
5 І спалохаліся вадаплаўнікі і пачалі клікаць кажны да свайго бага, і пачалі кідаць у мора груз з вадаплаву, каб адцяжыць яго; Ёна-ж зыйшоў у сярэдзіну вадаплаву, лёг і моцна заснуў.
6 І прыйшоў да яго стырнік вадаплаву і сказаў яму: што ты сьпіш? уставай, кліч да Бога твайго; магчыма Бог успамяне пра наc, і мы не загінем.
7 І казалі адзін да другога: хадзем, кінем лёсы, каб даведацца, праз што гэтая бяда на нас прыйшла. І кінулі лёсы, і лёс упаў на Ёну.
8 Тады сказалі яму: скажы нам, праз што прыйшла на нас гэтая бяда? чым ты займаешся? скуль ідзеш ты? дзе твая краіна, і зь якога ты народу?
9 І ён адказаў ім: Я — Гэбрай, аддаю хвалу Госпаду Богу нябёсаў, што стварыў мора і зямлю.
10 І спалохаліся гэныя людзі страхам вялікім і сказалі яму: што ты гэта зрабіў? бо даведаліся гэтыя людзі, што ён уцякае ад твару Госпадавага, як ён сам прызнаўся ім.
11 І сказалі яму: што зрабіць нам з табою, каб мора супынілася для нас? бо мора ня супынялася хвалявацца.
12 Тады ёнсказаў ім: вазьмеце мяне і кіньце мяне ў мора, — і мора супакоіцца вам, бо я ведаю, што празь мяне сталася вам гэтая вялікая бура.
13 Але гэныя людзі пачалі мужна працаваць вёеламі, каб падыйсьці да берагу, але не маглі, бо мора ня супынялася лютавацца супроць іх.
14 Тады клікалі яны да Госпада і казалі: просім Цябе, Госпадзе! ня дай нам загінуць за душу чалавека гэтага, і ня ўскладвай на нас крыві непавіннай; бо Ты, Госпадзе, учыніў, што было Табе да спадобы!
15 І тады ўзялі яны Ёну і кінулі яго ў мора; і супакоілася мора ад лютасьці свае.
16 І спалохаліся гэныя людзі Госпада вялікім страхам, і прынесьлі Госпаду ахвяру і далі зарок.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга прарока Ёны, 1 раздзел. Пераклад Яна Пятроўскага.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Ёны 1 раздзел в переводах:
Ёны 1 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Толкования Августина
  6. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.