Біблія » Пятроўскi Пераклад Яна Пятроўскага

Яна 1 Паводля Яна 1 раздзел

1 На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова.
2 Яно было ў Бога спрадвеку.
3 Усё празь Яго сталася, і безь Яго нічога ня сталася з таго, што сталася.
4 У Ім было жыцьцё, жыцьцё было сьвятлом для чалавекаў.
5 І сьвятло ў цемры сьвеціць, і цемра не агарнула яго.
6 Быў чалавек, пасланы ад Бога; імя ягонае Ян.
7 Ён прыйшоў дзеля сьведчаньня, каб сьведчыў пра сьвятло, каб усе людзі мелі веру празь Яго.
8 Ён ня быў Сьвятлом, але быў пасланы, каб сьведчыў пра Сьвятло.
9 І гэта было праўдзівае Сьвятло, якое сьвеціць кажнаму чалавеку, прыходзячаму на сьвет.
10 Яно было на сьвеце, і сьвет быў учынены празь Яго, і сьвет не пазнаў Яго.
11 Ён прыйшоў да сваіх уласных, і свае ўласныя ня прынялі Яго.
12 Але ўсім тым, што прынялі Яго, даў ім слу стацца сынамі Божымі, тым, каторыя веруюць у імя Ягонае.
13 Тым, што не ад крыві, не ад жаданьня цела, не ад жаданьня мужа, але ад Бога нарадзіліся.
14 І Слова сталася целам і асялілася між нас, /і бачылі мы славу Ягоную, славу, як адзінароднага ад Айца/, поўнае ласкі і праўды.
15 Ян сьведчыць пра Яго і узвышаным голасам кажа: гэта быў Той, пра Каторага я сказаў, што Той, Каторы ідзе за мною, выперадзіў мяне, бо Ён быў раней за мяне.
16 Бо з паўніні Ягонае ўсе мы прынялі ласку на ласку.
17 Бо права было дадзена праз Майсея, але ласка і праўда сталіся праз Ісуса Хрыста.
18 Бога ніхто ніколі ня бачыў; адзінародны Сын, Каторы ў улоньні Айца, Ён абъявіў.
19 І вось сьведчаньне Янава, . калі Юдэі паслалі зь Ерузаліму гіярэяў і левітаў, каб спыталіся яго: хто ты?
20 І ён вызнаў, і не запярэчыў; але вызнаў: я ня Хрыстос.
21 І пыталіся ў яго: дык што-ж? ты Ільля? І ён адказаў: не. Прарок? І адказаў: не.
22 Дык сказалі яму: хто-ж ты? каб нам даць адказ тым, што паслалі нас: што ты скажаш пра самога сябе:
23 І сказаў: я голас гукаючага ў пустыні: Прастуйце шлях Госпаду, як сказаў прарок Ісаія.
24 А тыя, што былі пасланыя, былі з фарысэяў.
25 І яны спыталіся ў яго, і сказалі яму: чаму ты хрысьціш, калі ты ня Хрыстос, ані Ілія, ані прарок?
26 Ян адказаў ім, кажучы: Я хрышчу вадою; але стаіць сярод вас, Каторага вы ня ведаеце;
27 Ён гэта ёсьць, што ідзе за мною, але наперадзе мяне быў, Катораму я не зьяўляюся вартым разьвязаць рамень Ягонага абуцьця.
28 Здарылася гэта ў Бэтаніі за Ёрданам, дзе Ян хрысьціў.
29 Назаўтра бачыць Ян Ісуса ідучага да яго і кажа: вось Ягня Божае, што здымае грэх сьвету.
30 Гэты ёсьць, пра Каторага я сказаў: за мною ідзе Муж, Каторы выперадзіў мяне, бо Ён быў раней за мяне.
31 І я ня ведаў Яго; але, каб Ён быў выяўлены Ізраэлю, затым я прыйшоў хрысьціць вадою.
32 І сьведчыў Ян, кажучы: я бачыў Духа, зыходзячага зь неба, як голуб, і затрымаўся над Ім.
33 І я ня ведаў Яго; але Той, што паслаў мяне хрысьціць вадою, сказаў мне: над кім ты пабачыш зыходзячага Духа і прабываючага над Ім — Гэты і ёсьць Той, што хрысьціць Духам Сьвятым.
34 І я бачыў і сьведчыў, што Гэты ёсьць Сын Божы.
35 Назаўтра ізноў стаяў Ян і двух зь ягоных вучняў.
36 І, угледзіўшы, што ідзе Ісус, сказаў: вось Ягня Божае!
37 І пачулі двое зь ягоных вучняў, як казаў гэта, і пайшлі за Ісусам.
38 Ісус-жа аглянуўшыся і ўбачыўшы, што ідуць за Ім, кажа ім: што шукаеце? Яны сказалі Яму: Раббі /што значыць — Вучыцель!/, дзе жывеш?
39 І Ён сказаў ім: хадзеце і паглядзеце. Яны прыйшлі і пабачылі, дзе Ён жыве, і асталіся ў Яго гэты дзень. Было-ж каля дзесятае гадзіны.
40 Адін з двух, што чулі ад Яна і пайшлі за Ісусам, быў Андрэй, брат Сымона Пётры.
41 Ён першы знаходзіць брата свайго Сымона і кажа яму: мы знайшлі Мэссію, што ў перакладзе значыць — Хрыста.
42 І прывёў яго Ісуса. Ісус, паузіраўшыся на яго сказаў: ты Сымон, сын Ёнін; ты названы будзеш Кефас, што перакладзе значыць, камень.
43 На другі дзень Ісус хацеў ісьці ў Галілею і знаходзіць Піліппа, і кажа яму: ідзі за Мною.
44 Піліпп-жа быў з Бэтсаіды, зь места Андрэявага і Пётравага.
45 Піліпп знаходзіць Натанаіла і кажа яму: мы знайшлі Таго, пра Каго Майсей пісаў у праве, і прарокі, Ісуса з Назарэту сына Язэпавага.
46 І Натанаіл сказаў яму: ці-ж можа быць з Назарэту што-небудзь добрае? Піліпп кажа яму: ідзі і паглядзі.
47 Ісус, пабачыўшы ідучага да Яго Натанаіла, кажа пра яго: вось, запраўды, Ізраэліта, у каторым нямашака ашуканства.
48 Натанаіл кажа Яму: скуль Ты ведаеш мяне? Ісус адказваючы яму, сказаў: перад тым, як Піліпп паклікаў цябе, Я бачыў цябе, як ты быў пад фігавым дрэвам.
49 Натанаіл адказваючы Яму, сказаў: Раббі Ты — Сын Божы, Ты — Кароль Ізраэля.
50 Ісус, адказваючы, сказаў яму: затым, што Я сказаў табе: Я бачыў цябе пад фігавым дрэвам, — ты верыш? ты пабачыш яшч большыя рэчы, чымся гэтыя.
51 І Ён кажа яму: Запраўды, запраўды кажу вам: адгэтуль будзеце бачыць неба адчыненае і анялаў Божых узыходзячых і зыходзячых на Сына Чалавечага.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводля Сьв. Яна Эвангеле, 1 раздзел. Пераклад Яна Пятроўскага.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Яна 1 раздзел в переводах:
Яна 1 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.