БиблияСимфонияЧарняўскі-17С › Справам

«Справам» / Симфония / Чарняўскі-17

Слово: «Справам» встречается 6 раз в 6 стихах.
Все НЗ ВЗ

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Стихи 1–6 из 6
Але калі раблю, дык, калі вы Мне верыць не хочаце, верце справам, каб спазналі і паверылі, што Айцец — ува Мне, а Я — у Ім».
Разасланы былі лісты праз вестуноў усім царскім правінцыям, каб выгубіць, і выбіць, і знішчыць усіх юдэяў: ад дзіцяці аж да старца, малых і жанчын у адзін дзень, гэта значыць у дзень трынаццаты дванаццатага месяца, які называецца Адар, і маёмасць іх адабраць. А копія ліста была такая: «Вялікі цар Артаксэркс піша гэта князям і правіцелям ста дваццаці сямі правінцый ад Індыі аж да Этыёпіі, якія падначалены яго ўладзе: “Калі авалодаў я вельмі многімі народамі ды калі падначаліў сваёй уладзе ўвесь свет, зусім не хацеў я карыстацца моцаю ўлады сваёй, але заўсёды справядліва і спагадна дзейнічаў я, спраўляючы сваю ўладу над жыццём падначаленых без аніякага запалохвання і захоўваючы царства мірным і адкрытым аж да межаў яго, каб вярнуць усім смяротным жаданы супакой. Калі пытаўся я ў сваіх дарадчыкаў, як можна гэта спакойна ажыццявіць, адзін з іх, Аман, які адрозніваўся ад іншых разважлівасцю, і добрай воляй, і пастаяннай вернасцю, і займае пасля цара другое месца, выявіў мне, што паміж плямёнаў усяго свету рассеяны адзін народ, варожа настроены, які сваімі законамі працівіцца ўсім народам, не дбае ніколі пра распараджэнні цароў, каб не было згоды між народамі, намі змацаванай. Калі мы пра гэта даведаліся, бачачы, што адзін гэты народ, бунтуючы супраць усіх родаў чалавечых, карыстаецца нясталымі законамі і працівіцца нашым справам, робіць найгоршае і парушае супакой у царстве, дык мы загадалі, каб асобы, якіх вызначыць у лістах Аман, — які з’яўляецца загадчыкам дзяржаўных спраў ды каго мы лічым другім бацькам, — разам з жонкамі і дзецьмі згінулі цалкам ад мечаў супраціўнікаў і каб нікога з іх не пашкадавалі — чатырнаццатага дня дванаццатага месяца Адар гэтага года; каб тыя людзі, якія ўжо даўно з’яўляюцца ліхімі, у адзін дзень сілаю былі сасланы ў вечную цемру і каб на будучыню забяспечылі нам назаўсёды і цалкам спакой дзяржавы. Калі ж хто скрые род іх, той не будзе мець жыцця не толькі між людзей, але і між птушак, і будзе спалены святым агнём, і маёмасць яго будзе аддадзена дзяржаве. Бывайце!”»
Цэлы дзень перашкаджалі яны маім справам, усе задумы іх адносна мяне — на ліха.
Бо пацешыў Ты мяне, Госпадзе, Сваім стварэннем, і я буду радавацца справам рук Тваіх.
а памяшаліся яны з паганамі і навучыліся справам іх.
Усё гэта я абдумаў і аддаў сэрца маё ўсім справам, якія адбываюцца пад сонцам, у часе, калі чалавек пануе над чалавекам на сваё няшчасце.
Предыдущее:
Справакую
Следующее:
Справамі

Симфония: Пераклад Бібліі Уладзіслава Чарняўскага 2017

Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.