Псалом Давида. Рассуди меня, Господи, ибо я ходил в непорочности моей, и, уповая на Господа, не поколеблюсь.
[Пс 25:1 (26)]
Давіда. Судзі мяне, ГОСПАДЗЕ, бо хадзіў я ў беззаганнасьці маёй і на ГОСПАДА спадзяваўся, не хістаючыся.
Псальма Давідава. Рассудзі мяне, Госпадзе, бо хадзіў я ў беспахібнасьці маёй, і, у надзеі на Госпада не пахіснуся.
[Пс 25:1 (26)]
Давідаў. Прызнай мне, Госпадзе, справядлівасць, бо пачаў я хадзіць у бязвіннасці сваёй і не саслабею, спадзеючыся на Госпада.
Давідава. Судзі, СПАДАРУ, мяне, бо я хадзіў у беззаганнасьці сваёй і на СПАДАРА спадзяваўся; не пахіснуся.
Судзі мяне, Госпадзе, бо хадзіў я ў беззаганнасьці маёй і на Госпада спадзяваўся ды не пахіснуўся.
Давідавы. Судзі мяне (паводля праўды), Ягова, бо я хадзіў у чысьціні маёй. І я спадзяюся на Ягову. Я ня пахіснуся.
Псалом Давіда. Судзі дзеля мяне, Божа, бо я ў нязлобе хадзіў І, спадзяючыся на Бога, не саслабею.
[Пс 25:1 (26)]
Псалом Давіда. Судзі мяне, Госпадзе, бо я ў незласьлівасьці маёй хадзіў і, усклаўшы надзею на Госпада, не саслабну.
[Пс 25:1 (26)]