Могуществом Своим владычествует Он вечно; очи Его зрят на народы, да не возносятся мятежники.
[Пс 65:7 (66)]
Ён пануе ў магутнасьці Сваёй на вякі; вочы Ягоныя сочаць за народамі, каб бунтаўнікі не вывышаліся перад Ім. (Сэлях)
Магутнасьцю Сваёю ўладарыць Ён вечна; вочы Ягоныя глядзяць на народы, хай ня ўзносяцца бунтаўшчыкі.
[Пс 65:7 (66)]
Ён валадарыць у магуцці Сваім вечна, вочы Яго пазіраюць на народы, бунтаўнікі хай не ўзвышаюцца самі ў сабе.
Каторы радзе магутнасьцяй Сваёй на векі, Каторага вочы назіраюць над народамі; бунтаўнікі не падыймуцца супроці Яго. Сэля.
Ён Сваёй моцай пануе навекі; вочы Яго за народамі сочаць, каб не паўставалі бунтары. (Зэля)
Ён валадарыць у магутнасьці Сваёй вечна. Вочы Ягоныя глядзяць на народы. Бунтаўнікі хай ня ўзвышаюцца самі ў сабе. Зэля.
Уладарыць сілай сваёй век, вочы Яго на людзей глядзяць, Да не ўзносяцца сабою плямёны, што гнявяць Яго.
[Пс 65:7 (66)]
хто ў магутнасьці сваёй пануе над векам. Вочы Яго глядзяць на народы: хай ня пышацца ў сабе тыя, што засмучаюць Яго.
[Пс 65:7 (66)]