Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Да Філімона, 1 Пасланне да Філімона, 1 глава

1 Павел, вязень Хрыста Іісуса, і Цімафей брат, — Філімону ўзлю́бленаму, супрацоўніку нашаму,
2 і Апфіі, сястры ўзлю́бленай, і Архіпу, спадзвíжніку нашаму, і дамашняй тваёй царкве:
3 благадаць вам і мір ад Бога, Айца нашага, і Госпада Іісуса Хрыста.
4 Дзякую Богу майму, заўсёды паміна́ючы цябе ў малітвах маіх,
5 чуючы пра тваю любоў і веру, якую ты маеш да Госпада Іісуса і да ўсіх святых,
6 каб вера твая, супольная з нашай, была дзейснай у спазнанні ўсякага дабра, якое ў вас дзеля Хрыста Іісуса.
7 Бо мы маем радасць вялікую і суцяшэнне ў любові тваёй, таму што табою, браце, супако́ены сэрцы святых.
8 Таму, ма́ючы вялікую ў Хрысце адвагу зага́дваць табе нале́жнае,
9 больш па любові прашу я, Павел, будучы старцам, а цяпер і вязнем Іісуса Хрыста;
10 прашу цябе за сына майго Анісіма, якога спарадзіў я ў кайданах маіх:
11 ён быў калісьці бескарысным для цябе, а цяпер — вельмі карысны табе і мне; я адсылаю яго да цябе;
12 ты ж прымі яго, як маё сэрца.
13 Я хацеў утрымаць яго пры сабе, каб ён замест цябе паслужыў мне, які ў кайданах за дабравесце;
14 але я нічога не хацеў рабіць без тваёй згоды, каб добрая справа твая была не вы́мушанай, а дабравольнай.
15 Бо, магчыма, ён дзеля таго адлучы́ўся на кароткі час, каб ты прыняў яго назаўсёды,
16 ужо не як раба, а вышэй за раба, як брата ўзлюбленага, асабліва для мяне, а тым болей для цябе — і па плоці, і ў Госпадзе.
17 Дык вось, калі маеш мяне за супольніка, то прымі яго, як мяне.
18 Калі ж ён нанёс табе нейкую шкоду альбо доўг ма́е, то лічы́ гэта на мне.
19 Я, Павел, напісаў сваёю рукою: я заплачу́; каб не казаць табе, што ты і самога сябе мне вінен.
20 Так, браце, дазволь мне мець карысць ад цябе ў Госпадзе; супакой маё сэрца ў Госпадзе.
21 Упэўнены ў паслухмянасці тваёй, я напісаў табе, ведаючы, што ты зробіш і больш, чым я кажу.
22 А разам з тым падрыхтуй мне і гасцявы́ пакой; бо, спадзяюся, што па малітвах вашых я буду дарава́ны вам.
23 Вітае цябе Эпафрас, вязень разам са мною дзеля Хрыста Іісуса,
24 а таксама Марк, Арыстарх, Дзімас, Лука, супрацоўнікі мае́.
25 Благадаць Госпада нашага Іісуса Хрыста з духам вашым. Амінь.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пасланне да Філімона, 1 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.