Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Іуды 1 Пасланне Іуды 1 раздзел

1 Іуда, раб Іісуса Хрыста́, брат Іа́кава, паклíканым, якія былí асвячо́ны Богам Айцом і захава́ны Іісусам Хрыстом:
2 міласць вам, і мір, і любоў няха́й прымно́жацца.
3 Узлю́бленыя! прыклада́ючы усё стара́нне, каб піса́ць вам пра супо́льнае спасе́нне, я палічы́ў неабхо́дным напіса́ць вам, каб заахво́ціць змага́цца за веру, раз і назаўсёды перада́дзеную святы́м.
4 Бо паўкрада́ліся некато́рыя людзі, здаўна́ прызна́чаныя на такое асуджэ́нне, бязбо́жныя, якія абаро́чваюць благада́ць Бога нашага ў наго́ду для распу́снасці і адрака́юцца ад адзíнага Уладара́ Бога і Госпада нашага Іісуса Хрыста́.
5 Я хачу нагада́ць вам, хоць вы раз і назаўсёды ве́даеце гэта, што Гасподзь, вы́зваліўшы народ з зямлí Егіпецкай, потым вы́губіў тых, якія не ве́равалі,
6 і ангелаў, якія не захава́лі свайго пе́ршаснага стану, а пакінулі сваё жытло, захоўвае ў ако́вах ве́чных, у це́мры, на суд вялікага дня.
7 Як Садом і Гамора, і навако́льныя гарады, што падо́бна ім распу́снічалі і хадзілі за іншай пло́ццю, паста́ўлены ў пры́клад, адда́дзеныя на пакара́нне агнём вечным, —
8 так будзе і з тымі, хто, аддаючы́ся мро́ям, апага́ньвае плоць, адвярга́е ўлада́рства і зневажа́е вышэ́йшыя сíлы.
9 Міхаіл Арха́нгел, калі спрача́ўся з дыявалам, гаво́рачы пра це́ла Маісея, не асме́ліўся прамо́віць знява́жлівага асуджэ́ння, а сказа́ў: «няха́й забаро́ніць табе Гасподзь».
10 Гэтыя ж зневажа́юць тое, чаго не ве́даюць; а што ад прыро́ды, як неразу́мныя жывёлы, зна́юць, тым сябе гу́бяць.
11 Гора ім, бо шля́хам Ка́інавым яны пайшлі, і паддалíся спаку́се пла́ты, як Валаа́м, і загíнулі ў супраціўле́нні, як Карэ́й.
12 Яны — спаку́са на вашых вячэ́рах любо́ві: се́дзячы з вамі за адным сталом, яны без стра́ху па́свяць саміх сябе; яны — бязво́дныя абло́кі, што но́сяцца ве́трам; во́сеньскія дрэ́вы, бяспло́дныя, дво́йчы паме́рлыя, вы́карчаваныя;
13 раз’ю́шаныя марскíя хва́лі, якія пе́няцца брыдо́тамі сваімі; зо́ркі блука́ючыя, для якіх змрок це́мры наве́к наканава́ны.
14 Пра іх праро́чыў і Яно́х, сёмы ад Адама, ка́жучы: «вось, ідзе́ Гасподзь з дзеся́ткамі тысяч святых Ангелаў Сваіх,
15 каб учынíць суд над усімі і вы́крыць усіх бязбо́жнікаў сярод іх ва ўсіх бязбо́жных спра́вах іх, учы́неных у бязбо́жнасці, і ва ўсіх жо́рсткасцях, прамо́ўленых су́праць Яго бязбо́жнымі грэ́шнікамі».
16 Яны нарака́юць і ска́рдзяцца, жывучы́ паво́дле сваіх пажа́днасцей; вусны іх прамаўля́юць пыхлíвае; яны ліслíвяць дзе́ля кары́сці.
17 Але вы, узлю́бленыя, па́мятайце прадка́занае Апосталамі Госпада нашага Іісуса Хрыста:
18 яны каза́лі вам, што ў апошні час з’я́вяцца глумлíўцы, якія бу́дуць жыць паво́дле сваіх бязбо́жных пажа́днасцей.
19 Гэта тыя, што аддзяля́юць саміх сябе ад адзíнства веры, яны душэ́ўныя, а ду́ха не ма́юць.
20 Вы ж, узлю́бленыя, грунту́ючыся на найсвяце́йшай ве́ры вашай, у Ду́ху Святы́м мо́лячыся,
21 захо́ўвайце сябе ў любо́ві Божай, чака́ючы мíласці ад Госпада нашага Іісуса Хрыста́, для жыцця́ ве́чнага.
22 І да адных будзьце мíласцівымі з разва́жлівасцю;
23 а іншых стра́хам рату́йце, выхо́пліваючы іх з агню́; да іншых жа будзьце мíласцівымі са стра́хам, пагарджа́ючы на́ват во́праткай, якая апага́нена пло́ццю.
24 А Таму, Хто можа захава́ць вас ад падзе́ння і паста́віць перад сла́ваю Сваёю беззага́ннымі ў ра́дасці,
25 адзíнаму праму́драму Богу, Спасíцелю нашаму праз Іісуса Хрыста́, Госпада нашага, слава, ве́ліч, сіла і ўла́да перад усімі вяка́мі, і цяпер, і на ўсе вякí. Амíнь.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Саборнае Пасланне святога Апостала Іуды, 1 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Іуды 1 раздзел в переводах:
Іуды 1 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.