1 Юда, слуга Ісуса Хрыста, брат Якуба, — пакліканым, што асьве́нчаны Богам Айцом і захаваны Ісусам Хрыстом:
2 ласка вам і мір і любоў няхай памножыцца!
3 Умілаваныя! пакладаючы ўсю рупнасьць пісаць вам аб агульным збаўле́ньні, я палічыў за патрэбнае напісаць вам напамінаньне — змагацца за ве́ру, раз пераданую сьвятым.
4 Бо паўбіваліся некаторыя людзі, здаўна празначаныя на гэтае асуджэньне, бязбожнікі, што ласку Бога нашага на распусту абяртаюць і адзінага Валадара, Бога і Госпада нашага, Ісуса Хрыста, выракаюцца.
5 Я хачу напомніць вам, каторыя раз гэта даве́даліся, што Госпад, вызваліўшы народ з зямлі Эгіпскае, няве́раваўшых пасьля загубіў
6 і ангелаў, не захаваўшых свае́ ўлады, але пакінуўшых сваё жыльлё, у ве́чных путах пад це́мраю на суд вялікага дня дзе́ржыць.
7 Як Садом і Гамора і вакалічныя ме́сты, што падобна да іх жылі ў распусьце й за іншым це́лам хадзілі, падпаўшы пад кару ве́чнага агня, пастаўлены за прыклад, —
8 гэтак сама будзе і з гэтымі лятуце́ньнікамі, якія апаганіваюць це́ла, адкідаюць начальства і ўладу ганьбуюць.
9 Міхал Архангел, калі гаварыў з д’яблам, спрачаючыся за це́ла Майсе́ява, не адважыўся вынесьці дако́рлівага прысуду, але сказаў: няхай забароніць табе́ Госпад.
10 А гэтыя ганьбуюць тое, чаго ня ве́даюць; што-ж па прыродзе ве́даюць, як бязмоўныя жывёлы, тым сябе́ растляваюць.
11 Гора ім, бо пайшлі шляхам Каіна, папаліся ў манлівасьць нагароды Валаамавае і ў упартасьці пагіблі, як Карэй.
12 Яны ёсьць небясьпе́ка на вашых вячэрах любві: госьцячы ў вас, насуцца бяз страху; гэта хмары бязводныя, што носяцца ве́трам; асе́ньнія дрэвы, бясплодныя, двойчы паме́ршыя, павырываныя;
13 лютыя хвалі марскія, што пеняцца сорамам сваім; зоры блукаючыяся, для якіх чорная цемра навекі захована.
14 Аб іх прарочыў і Энох, сёмы ад Адама, кажучы: вось ідзе Госпад з мірыядамі сьвятых —
15 учыніць суд над усімі і дакары́ць між імі ўсіх бязбожных за ўсе́ ўчынкі бязбожнасьці іх, якімі бязбожнае чыпілі, і за ўсе́ жо́рсткасьці, што гаварылі на Яго бязбожныя грэшнікі.
16 Гэта нарака́льнікі, нічым не здавальняючыяся, што ходзяць водле пажаданьняў сваіх; і вусны іх гавораць горда, і яны паважаюць аблічча дзеля карысьці.
17 Але вы умілаваныя, памятайце словы, прадказаныя Апосталамі Госпада нашага Ісуса Хрыста:
18 яны казалі вам, што ў апошні час зьявяцца ла́яльнікі, каторыя ходзяць водле іхніх бязбожных пажаданьняў.
19 Гэта тыя, што адлучаюцца (ад е́днасьці ве́ры), з душою, ды ня маючыя духа.
20 А вы, улюбленыя, будуючы сябе́ найсьвяце́йшай ве́рай вашай, молячыся ў Духу Сьвятым,
21 захоўвайце сябе́ ў любві Божай, чакаючы ласкі ад Госпада нашага Ісуса Хрыста ў жыцьцё ве́чнае.
22 І над аднымі літуйцеся з развагаю,
23 а другіх ратуйце, выхопліваючы з агню, дакарайце з страхам, ненавідзячы навет вопратку, це́лам апаганеную.
24 Таму-ж, хто захаваць вас можа ад упадку і паставіць перад славаю Свае́ю нескажонымі ды ў радасьці,
25 адзінаму прамудраму Богу, Збавіцелю нашаму праз Ісуса Хрыста, Госпада нашаса, слава й ве́ліч, сіла і ўлада сягоньня й на ўсе́ вякі. Амін.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пасланьне Юды, 1 раздзел. Пераклад Л. Дзекуць-Малея.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Юда 1 раздзел в переводах:
Юда 1 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.