Біблія Дзекуць-Малея

Пераклад чатарых Евангелляў срабіў Лукаш Дзекуць-Малей ў 1926-1930 гадах. Астатнія кнігі Новага Запавету зрабіў Антон Луцкевіч. У 1931 іх супольны пераклад Новага Запавету і псалмоў быў выдадзены ў Гельсінгфорсе (Фінляндыя).

Пераклад Лукаша Дзекуць-Малея (1888-1955) — чатыры беларускамоўныя Евангеллі, выдадзеныя «тарашкевіцай» цягам 1926-1930 гадоў у перакладзе баптысцкага прэсвітара з Брэста Лукаша Дзекуць-Малея на пачатку 20-х гадоў XX стагоддзя.

Узяцца за справу перакладу Лукаша Дзекуць-Малея разам з жонкай вымусіў недахоп рэлігійных выданняў на пачатку XX стагоддзя. У 1927-30 гадах баптысцкае выдавецтва «Компас» надрукавала паасобныя Евангеллі і некалькі брашураў беларускай мовай.

Пры перакладзе Дзекуць-Малей карыстаўся дапамогай і заўвагамі Антона Луцкевіча (1884-1942), які ўзяўся перакладаць цэлы Новы Запавет. У 1931 іх супольны пераклад Новага Запавету і псалмоў быў выдадзены ў Гельсінгфорсе (Фінляндыя).

Пасля гэты пераклад перавыдаваўся яшчэ тройчы (1948, 1985 і 1991), дасягнуўшы агульнага тыражу амаль 50 000 асобнікаў. Ён дагэтуль лічыцца адным з найлепшых беларускіх перакладаў.

Поўны сьпіс выданьняў

  • ПАВОДЛЕ ЛУКІ СЬВ. ЭВАНГЕЛЬЛЕ. — Лодзь: Компас, 1926. — 86 с.1
  • ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ СЬВ. ЭВАНГЕЛЬЛЕ. — Лодзь: Компас, 1927. — 80 с.
  • ПАВОДЛЕ ІОАНА СЬВ. ЭВАНГЕЛЬЛЕ. — Лодзь: Компас, б.д. [1927(?)] — 62 с.
  • ПАВОДЛЕ МАРКА СЬВ. ЭВАНГЕЛЬЛЕ. — Лодзь: Компас, 1928. — 51 с.
  • Паводле Марка Сьв. Эвангельле. — б.м. [Лодзь: Компас], б.д. [1929-1930]. — 31 с.2
  • НОВЫ ЗАПАВЕТ Госпада нашага Ісуса Хрыста. ПСАЛЬМЫ. — Гельсінкфорс: Брытанскае і Замежнае Біблейскае Таварыства. 1931. — 353 с. + 93 с.3
  • НОВЫ ЗАПАВЕТ Госпада нашага Ісуса Хрыста. ПСАЛЬМЫ. — Лёндан: Брытанскае і Замежнае Біблейскае Таварыства, 1948. — 353 + 93 с.4
  • НОВЫ ЗАПАВЕТ і ПСАЛЬМЫ — Таронта, Канада: Глабальнае місіянэрскае радыёслужэньне, 1985. — 353 + 93 с.
  • НОВЫ ЗАПАВЕТ і ПСАЛЬМЫ. — [Без пазнакі месца выдання]: Біблейскія грамадства, 1991. — 353 + 93 с.

1. Паводле Г. Пікарды і ягоных крыніцаў — менавіта гэтае выданьне было першым. Дакладныя дадзеныя знойдзены ў каталогу Нью-Йоркскай публічнай бібліятэкі. Падарунак Вітаўта і Зоры Кіпель.

2. Указаньне на задняй вокладцы: Гэльсынкі. Паводле Г. Пікарды — друк заставаўся ў выд. «Компас», Лодзь. Пачынаючы з гэтага выданьня ужываецца новы шрыфт.

3. Наклад, паводле Г. Пікарды — 25 000 асобнікаў.

4. Усе 4 выданьні адбыліся без зьменаў (акрамя зьменаў стылю тытульнай старонкі у 3-4 выданьнях, выгляду вокладкі і дадзеных пра друк).



2007–2022, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите: bible-man@mail.ru.