Біблія » Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

1 Іоана 1 Першае Іоана 1 раздзел

1 Аб тым, што было ад пачатку, што мы чулі, што бачылі сваімі вачыма, што разглядалі і да чаго датыкаліся рукі нашыя, аб Слове жыцьця, —
2 (бо жыцьцё зьявілася, і мы бачылі, і сьве́дчым, і абвяшчаем вам гэтае ве́чнае жыцьцё, якое было ў Айца і зьявілася нам),
3 аб тым, што мы бачылі і чулі, абвяшчаем вам, каб і вы ме́лі лучнасьць з намі; а нашая лучнасьць — з Айцом і Сынам Яго Ісусам Хрыстом.
4 І гэтае пішам вам, каб радасьць ваша была поўная.
5 І вось тое абвяшчэньне, якое мы чулі ад Яго і абвяшчаем вам: Бог ёсьць сьвятло́, і няма ў Ім жаднае це́мры.
6 Калі мы кажам, што маем лучнасьць з Ім, а ходзім у це́мры, дык манім і ня робім па праўдзе;
7 а калі ходзім у сьвятле́, як Ён у сьвятле́, дык маем лучнасьць між сабою, і кроў Ісуса Хрыста, Сына Ягонага, ачышчае нас ад усякага грэху.
8 Калі кажам, што ня маем грэху, — — ашуківаем самых сябе́, і няма́ ў нас праўды.
9 Калі вызнаём грахі нашыя, дык Ён — ве́рны і справядлівы, каб дараваць нам грахі нашыя і ачысьціць нас ад усякае няпраўды.
10 Калі кажам, што мы не саграшылі, дык робім ілжывым Яго, і няма́ ў нас слова Ягонага.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першае Пасланьне Іоана, 1 раздзел. Пераклад Л. Дзекуць-Малея.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

1 Іоана 1 раздзел в переводах:
1 Іоана 1 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.