1 Павал, вязень Езуса Хрыстуса і брат Тыматэй — Філемону любаму і супрацоўніку нашаму,
2 ды сястры Аппіі й Архіппу субарацьбіту з цэлай грамадкай тваей дамовай набожні.
3 Ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага ды Усеспадара Езуса Хрыстуса.
4 Дзякую Богу майму, заўсёды цябе спамінаючы ў малітвах маіх,
5 чуючы аб тваей любасьці й веры, якую маеш да Езуса Збаўцы ды ўсіх сьвятых.
6 Дзеянне веры твае стаецца яўным пры сьцьвярджанні ўсякага дабра, што даконываецца сярод вас у Хрыстусе Езусе.
7 Вялікую бо меў радасьць і ўцеху з твае, браце, міласьці, праз цябеж мелі падтрымку сэрцы сьвятых.
8 Таму-то, хоць і меўбы ад Хрыстуса поўнаўладнасьць прыказваць табе ў выпадку патрэбы,
9 прашу цябе лепш палюбоўна — я стары чалавек Павал, а цяпер ось і вязень для Езуса Хрыстуса —
10 прашу ў справе майго сына Анісіма якому стаўся айцом у вязьніцы.
11 Калісь ня меў ты зь яго карысьці, а цяпер прыгодны табе й мне.
12 Адсылаю табе яго, прыймі яго, як маё сэрца.
13 Хацеў я затрымаць яго пры сабе, каб заміж табе, служыў мне ў кайданох за Эванэлію,
14 але без твайго дазволу не хацеў гэтага рабіць, каб твая дабрадзейнасьць ня была моў з прымусу, але з вольнае волі.
15 Бо мо дзеля таго на нейкі час адыйшоў ад цябе, каб табе прыняць яго назаўсёды,
16 не як слугу ўжо, а вышэй за слугу: як мілага брата, асабліва для мяне, а тымбольш для цябе, як водле цела, так і ў Госпадзе.
17 Дык, калі маеш мяне за прыяцеля, прыймі яго, як мяне.
18 А калі ён спрычыніў якую шкоду табе або што вінаваты, залічы гэта мне.
19 Я, Павал, пішу гэта маёю рукою: што табе гэта адплачу, а ўжэ й казаць ня хочу аб тым, што ты сам сябе мне вінаваты.
20 Так, браце, дайжа мне скарыстаць ад цябе; заспакой мне сэрца ў Богу Усеспадару.
21 Пішу табе гэта, спадзяючыся на тваю паслухмянасьць і ведаючы, што ты зробіш болей, чым прашу.
22 Падрыхтуй мне разам і гасподу ў сябе, бо спадзяюся, што дзякуючы вашым малітвам, буду вам падараваны.
23 Вітае цябе Эпафрас супольны вязень зы мною ў Хрыстусе Езусе,
24 і Марак, Арыстарх, Дэмас і Лукаш памачнікі мае.
25 Ласка Усеспадара Езуса Хрыстуса (хай будзе) з духам вашым. Амэн.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:
Ліст сьвятога Паўла апостала да Філемона, 1 раздзел. Пераклад П. Татарыновіча.
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.