1 Пётр Апостал Езуса Хрыстуса прыбышом, расьцярушаным у Понце, Галяцыі, Кападоцыі, Азіі й Бітыніі,
2 выбраным водля праведы Бога Айца, для пасьвяцін Духа, для послуху й акроплення крывёй Езуса Хрыстуса: ласка і супакой у вас хай памножацца.*
3 Багаслаўлёны Бог і Айцец Ўсеспадара нашага Езуса Хрыстуса, што зь вялікага міласэрдзя свайго адрадзіў нас к жывой надзеі згробуўстаннем Езуса Хрыстуса (Кор. 1:3),
4 на нетлую няткнённую плямай і нявянучую спадчыну, ў небе захаваную вам,
5 сілаю Божаю сьцеражоным празь веру для збаўлення, гатовага аб’явіцца ў вапошняй часіне.*
6 З гэтага цешцеся, крыху цяпер патужыўшы, калі трэба, ад розных спакусаў,
7 каб выпрабаванне веры вашай, шмат каштаўнейшай за гібнучае, хоць і вагнём прабаванае, золата аказалася на хвалу і чэсьць і славу ў аб’яве Езуса Хрыстуса,
8 якога, ня бачыўшы, любіце і ў якога, не аглядаючы, верыце, а веручы будзеце радавацца нявымоўнаю і слаўлёнаю радасьцю,
9 дасягаючы мэты вашай веры: збаўлення душ.
10 Таго збаўлення, аб якім дапытваліся й гадалі прарокі, запавяшчаючыя будучую ў вас ласку,
11 дасьцейваючыя на каторы або на які час меціў у іх дух Хрыстовы, прадвяшчаючы цярпенні Хрыстуса й за імі сьледуючую славу;
12 каторым было аб’яўлена, што не самым сабе, але вам выконывалі паслугу запавесьці выглашанага цяпер праз прапаведваўшых Эванэлію Духам Сьвятым, зь неба зысланым, у што й Анёлы жадаюць пранікнуць.*
13 Падперазаўшы восьжа паясьніцы розуму вашага, бадзёрцеся й шчыра спадзявайцеся на падаваную вам ласку ў аб’яўленні Езуса Хрыстуса.
14 Як паслухмяныя дзеці, ня кіруйцеся вашымі ранейшымі похацямі няведы вашай;
15 але за прыкладам паклікаўшага вас Сьвятога, будзьце й самы сьвятымі ў ва ўсіх дачыненях;
16 напісана бо : Будзьце сьвятымі, бо-ж Я сьвяты ёсьць (Із. 19:2).
17 І калі Айцом завяце Таго, Каторы судзіць ня водля мілапозірку, а водля дзела кажнага, дык із боязьзю праводзіць вандраванне вашае;
18 ведаючы, што не сярабром і золатам тлелым вы адкуплены ад нікчомага жыцьця, пераказанага вам бацькамі,
19 але найдаражэйшаю крывёю Хрыстуса, як прачыстага, няткнёнага плямаю ягняці,
20 прадугледжанага шчэ да стварэння сьвету, а зьявіўшагася ў вапошніх часах для вас,
21 уверыўшых празь Яго ў Бога, Які збудзіў Яго зь мяртвых і даў яму славу, каб вы мелі веру й надзею на Бога.
22 Ачысьціўшы душы вашыя ў послусе праўдзе праз Духа, ў братняй любасьці шчырай, любеце адзін другога заўсёды з чыстага сэрца,
23 як адроджаныя ня з тлелага насення, але зь нетлі, з Божага слова, жывога й трываючага навекі.
24 Бо ўсякае цела — бы трава, а ўсякая слава чалавека, моў травяны цьвет: засохла трава і цьвет ейны апаў (Экл. 14:8; Із. 40:6−8; Як. 1:10);
25 слова-ж Госпадава трывае навекі. А гэта й ёсьць тое слова, якое вам абвешчана.

Зноскі:

2 Пачынаецца Ліст вызнаннем веры ў Найсьв.Тройцу й адрэсам: прыбышом = наверненым з Жыдоў і расьцярушаным па Малой Азіі, пакліканых да веры Божым Провідам.

5 Бог захоўвае сваіх верных да канца часаў, каб забраць у прыгатаванае вечнага валадарства.

12 Нам Тайніца Адкуплення адкрыта Св.Духам, а стараветныя прарокі яе натхнёна шукалі; гэта няўцейлівае й анелам.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першы ліст сьвятога апостала Пятра, 1 раздзел. Пераклад П. Татарыновіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

1 Пятра 1 раздзел в переводах:
1 Пятра 1 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.