1 Зарокшыся, восьжа, ўсякае злосьці, ўсякага хітрунства й крывадушнасьці ды завісьці, ўсякага ліхамоўства,
2 як сьвежанароджаныя немаўлята чыстаслоўнага малака пажадайце, каб ад яго ўзрасьці вам на збаўленне;
3 вы бо скаштавалі, як салодкі ёсьць Госпад (Пс. 33:9).
4 Прыступаючы к Яму, жывому каменю, 30людзьмі адкіненаму, але Богам выбранаму й цэненаму,
5 і самі вы будуецеся на ім як жывые каменні ў дом духоўны, сьвятое сьвятарства, каб узносіць Богу мілыя праз Езуса Хрыстуса ахвяры.
6 Бо ў Пісанні сказана: Вось кладу на Сыоне крайвуглавы камень, выбраны, цэнны; і хто ў яго ўверыць, не асароміцца (Із. 28:16).
7 дык вось, Ён для вас, веручых, цэннасьць, а для няверучых — камень, будаўнікамі адкінены, але стаўшыся галавою вугла (Пс. 117:22),
8 камень спатыку і скала бянтэгі тым, што паткаюцца аб слова, ня веручы таму на што і пастаўлены.
9 Але вы — род выбраны, ўладарскае сьвятарства, народ сьвяты, людзі набытыя, каб абвяшчалі дасканальнасьці таго, каторы паклікаў вас із цемры ў чароўнае сьвятло сваё (Із. 43:20);
10 вы, што калісь ня былі народам, а цяпер народ Божы, калісь нямілаваныя, а цяпер міласэрдзя удастоеныя.
11 Мае дарагія, прашу вас, як прыбышоў і падарожных, паўстрымоўвайцеся ад пожадзяў цела, што бурацца проці душы (Гал. 5:16);
12 і трымайцеся годна ў сужыцьці з паганамі, каб яны за ачарнянне вас як злыдняў, з бачаных у вас добрых паступкаў, хвалілі Бога ў дзень наведзінаў.
13 Будзьце, восьжа, падданымі ўсякай уладзе людзкой, дзеля Бога: ці то каралю, як верхаводзячай уладзе,
14 ці пасланым празь яго намесьнікам (князём) для карання праступнікаў, а заахвоты дабро дзеючых;
15 такая бо воля Божая, каб вы робячы дабро, затыкалі вусны невуцтву бязглуздых людзей,
16 як вольныя, але не як засланяючыя воляй зло, толькі як слугі Божыя.*
17 Усіх паважайце, брацкасьць любеце, Бога бойцеся, караля ганаруйце.
18 Слугі, будзьце зь ветлай боязьзю паслухмянымі гаспадаром, ня толькі добрым і лагодным, але і прыкрым.
19 Тое бо, калі хто з думкаю аб Богу зносіць гора, церпячы несправядліва, ёсьць мілым Богу.
20 Бо штож за слава, калі вы церпіце, як вас б’юць па твары за праступкі? Толькі калі цярпецімеце робячы дабро, дык гэта будзе ласкай у Бога.
21 Натое-ж вы пакліканы, бо і Хрыстус цярпеў за вас, пакідаючы вам прыклад, каб і вы йшлі па сьлядох ягоных.
22 А ён-жа граху ня ўчыніў, ані здрада не апынілася на вуснах ягоных (Із. 53:9);
23 калі Яго зьняважалі, не адузаемняўся зьнявагай, калі цярпеў, не праклінаў, але здаваўся на Таго, Хто судзіць справядліва.
24 Ён сам у целе сваім занёс грахі нашы на дрэва (крыжа), каб мы умёршы для граху, жылі для справядлівасьці. Крывёй (ран) яго аздароўлены (Із. 53:12).
25 Бо-ж вы былі як авечкі блукаючыя, але цяпер вярнуліся да пастыра і біскупа душ вашых (Із. 4−6).

Зноскі:

4 Той, каму Хрыстус, як свайму Намесьніку, даў імя «Камень», гавора аб тайніцы Збавіцеля, Каменя найфундамантальнейшага, крайвугольнага, (адкінутага Фарызэямі), і павучае верных, што і яны сваёй чарадою пакліканыя быць жывымі каменнямі духоўнае будовы Эклезіі, уфундаванай на Хрыстусе й ягоным Намесьніку з падручной Гэрархіяй. Ён пераносіць на дзяцей Эклезіі шаноўныя старазапаветныя назовы Ізраэля: род выбраны, каралеўскае сьвятарства — складаючае Богу духовыя ахвяры праз найвышэйшага Святара, народ сьвяты — праз адданства цалком Богу (Выйсь. 19:6), людзі набытыя — цаною крыві Сына Божага.

16 Вольнасьць сыноў Божых, якую дае хрысьціянства, ня мае нічога супольнага з духам буянскага бязуладзьдзя. Хрызостом піша: «Безуладзьдзе анархія усюды ёсьць злом...; асабліваж у Эклезіі яна тым небясьпечнейшая, чым улада ёсьць большай і вышэйшай» (Гут. На Ліст да Жыдоў, Творы, том ХІІ б. 275). Мы сталіся вольнымі праз Хрыстуса, але ад граху, не ад права Божага, ані такжа ад паслухмянасьці законнай і справядлівай уладзе.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першы ліст сьвятога апостала Пятра, 2 раздзел. Пераклад П. Татарыновіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

1 Пятра 2 раздзел в переводах:
1 Пятра 2 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.