Эванэліі ў перакладзе П. Татарыновіча

Эванэлія паводля Матауша і Марка ў перакладе Пётра Татарыновіча (каталіцкі святар, доктар тэалогіі). Рым — 1954, алічбоўваньне і транслітэрацыя: Алесь Аўдзяюк.

Пётр Станіслававіч Татарыновіч (псеўданімы: Пётр Задума; Мядзведзіцкі). Нарадзіўся 2 (14) чэрвеня 1896, ў в. Гайнін, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць, памёр 3 верасня 1978 ў Рыме).

Беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, публіцыст, паэт, выдавец.

У 1945-1949 гг. гадах вучыўся ў Папскім інстытуце ўсходніх навук. Абараніў доктарскую дысертацыю «Святы Кірыла, біскуп Тураўскі, і ягонае духоўнае вучэнне» у 1950 г.

Надрукаваў па-беларуску «Святая Эванэлія і Апостальскія Дзеі», 1954 і «Лісты Святых Апосталаў», 1974. У сваім перакладзе з каментарамі. Пераклад выконваўся на аснове лацінска-грэчаскага тэксту Новага Запавету, навукова апрацаванага і выдадзенага прафесарам Папскага біблейскага інстытута Аўгустам Мэркам, а таксама выкарыстоўваўся пераклад ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага і выдання на італьянскай і французскай мовах. На сайце апублікаваныя 2 Евангеллі — Матауша і Марка.

Новы Запавет



2007–2022, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите: bible-man@mail.ru.