Библия Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Да калёссан, 1 Да калёссан, 1 глава

1 Павал, воляй Божаю Апостал Езуса Хрыстуса, і Тыматэй —
2 сьвятым у Калёссах і верным братом у Хрыстусе: ласка вам і спакой ад Бога Айца нашага і Усеспадара Езуса Хрыстуса.
3 Заўсёды молячыся за вас, мы дзякуем Богу й Айцу Езуса Хрыстуса Усеспадара нашага,
4 пачуўшы аб веры вашай у Хрыстуса Езуса, ды аб любасьці аб усіх сьвятых,
5 дзеля надзеі, чакаючай вас у нябёсах, аб якой чулі ў навучанні Эванэліі праўды,
6 што дайшла да вас і, як у ва ўсім сьвеце, пладавіта ўзрастае з таго дня, як пачулі й пазналі ласку Божую ў праўдзе,
7 ад навучаўшага Эпафра, любага супрацоўніка нашага, а для вас вернага слугу Хрыстусавага.
8 Ён і выявіў нам любасьць вашую ў духу.
9 Таму мы з таго дня, як гэта пачулі, не перастаём за вас маліцца і прасіць, каб вы дайшлі да поўнага пазнання Божае волі ў ва ўсякай мудрасьці й духовым разуменні;
10 каб паступаць вам спосабам дастойным Бога, у ва ўсім Яму дагаджаючы, прыносячы плод у кажным добрым дзеле ды ўзрастаючы ў спазнанні Бога;
11 дужэючы ўсесілаю магуцтва славы Ягонай ва ўсякай цярплівасьці й пагоднай радасьці,
12 дзякуючы Айцу з радассьцяй, што паклікаў вас да удзелу ў сьветлай спадчыне сьвятых,
13 што вызваліў нас ад улады цемры й перанёс у валадарства наймілейшага свайго Сына,
14 ў якім маем адкупленне ягонай крывёю і грахоў дараванне.
15 Ён ёсьць вобразам нявідомага Бога, першародны ўсякага стварэння;
16 у Ім бо створана ўсё на небе й на зямлі, бачнае й нябачнае: ці то троны, ці дзяржавы, ці то валадарствы, ці ўлады, — усё Ім і для Яго ўтворана;
17 Ён ёсьць першы за ўсё і ўсё ў Ім трывае.
18 Ён такжа галава цела, Эклезіі, Ён першародны з мяртвых, так, каб у ва ўсём Яму быць першым,
19 Айцу бо даўспадобна было, каб у Ім прабывала ўсякая поўня,
20 ды каб празь Яго ўсё міжсобку пагадзіць на зямлі й на небе, ўціхамірыўшы крывёю ягонага крыжа.
21 Дый вас самых, што калісь чужымі й варожымі былі праз думкі й нахілы да благіх учынкаў,
22 прыяднаў цяпер у целе сьмерцю свайго Цела, каб зрабіць вас сьвятымі й беззаганнымі перад Сабою;
23 Толькіж трымайцеся ў веры цьвёрда і стала, не слабнучы ў надзеі Эванэліі, апавяшчэнне якое ўсякаму стварэнню пад небам вы чулі. Ейнаю то я, Павал, стаўся слугою.
24 Цяпер вось радуюся ў муках за вас і дапаўняю ва ўласным цее тое, чаго шчэ не хапае з Хрыстусавай журбы аб Ягоным целе, гэта знача Эклезіі,
25 якое стаўся я слугою з Божага даручэння поўніць сярод вас Божае слова,
26 тайніцу укрытую ад вякоў і ад родаў, цяпержа выяўленую сьвятым Ягоным,
27 якім воліў Бог аказаць як вялікім ёсьць сярод паганаў багацьце хвалы у гэнай тайніцы, што ёсьць у вас Хрыстус, надзея славы.
28 Яго мы прапаведуем, настаўляючы кажнага чалавека і вучачы ўсякае мудрасьці, каб зрабіць дасканалым у Хрыстусе.
29 Над гэтым я і працую, змагаючыся Ягонай сілай, якая дзее ў ва мне магутна.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да калёссан, 1 глава. Пераклад П. Татарыновіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.