СЫМОН — сын Ёны, брат сьв.Андрэя Ап., рыбак з Бэтсаіды ля возера Гэназарэт — пераназваны Збавіцелем ад першага позірку на ПЯТРА (камень) і пастаўлены першым між Дванаццацю пакліканымі, а па Згробуўстанні тройчы аглошаны Галоўным Пастырам (Ян 21:15−17), фундамантам Эклезіі (Мт. 16:18; Мк. 3:16; Лк. 6:14). Першыя 10 год свае верхаводзка-пастырскае дзейнасьці ён правёў у Ерузаліме і Палестыне; а па цудоўным вызваленні з ерузалімскай цямніцы падаўся ў Рым — як гавора традыцыя — але ў 49 г. Старшынюе на Апостальскім Саборы ў Ерузаліме зноў (Ап. Дз. 15). Хутка пасьля таго аказваецца ў Антыохіі (Гал. 2:11−14). Мучаніцкая сьмерць аднак, у 67 г. Аднаго дня із сьв. Паўлам, засьцігла яго — пасьля найбольшай, хоць засакрэчанай, дзейнасьці — ў «Бабілёне» (г.зн. У Рыме).

Першы свой ліст сьв.Пётр прызначаў беспасрэдна да прабываючых у расьцярушэнні — ў Понце, ў Галацыі, Кападоцыі, Азыі й Бітыніі — хрысьціян, прасьледаваных за сваю новую веру. Каб не давяло восьжа гэта іх да сумніваў, роспачы й апостазыі, Князь Апосталаў, паведамлены праз Сыльвана, Паўлавага вучня, засылае ім словы пацехі, падтрымкі, выстаўляючы ім хрысьціянскія ідэалы, а надусё прыклад Хрыстуса цярпеўшага, згробуўсталага і валадарачага ў хвале.

Аўтэнтычнасьць Лісту сьцьвярджаецца найстарэйшай няўпыннай традыцыяй, ад сьв. Ірэнэя, Полікарпа — апостальскіх вучняў Клеменса Александрыйскага, спатрабляўшых яго як Пятровы. Дый самжа зьмест выразна аб гэтым сьветчыць у першых-жа сваіх зваротных словах: Пётр Апост...

Час напісання — можна выснаваць із абрысованага ў Лісьце палажэння хрысьціянскай грамады, да якой пісаў, паказваючага на пару пасьля праведзенай там арганізацыі праз сьв. Паўла (па 58 г.), які ў даным часе знайходзіўся ў Гішпаніі, просячы праз вучня Сыльвана, каб сьв. Пётр падтрымаў іх духа сваім Лістам. Выпадае гэта больш-менш на 63−64 год.

Месца напісання — Рым, як кажа сам аўтар, называючы яго «Бабілёнам» (5:13) згодна з тагдышняй апініяй аб ім хрысьціян і жыдоў, за бестыяльскую распусту ды мегаломанскае лютаўладзтва; тым болей, што гэта памагала й вышуспомненаму засакрэчанню.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першы ліст сьвятога апостала Пятра, введение. Пераклад П. Татарыновіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.