Біблія » Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

1 Пятра 2 1-е пасланне Пятра 2 раздзел

З’яднанне з Хрыстом — жывым каменем

1 Таму, адкінуўшы ўсякую злосць і ўсякі подступ, крывадушнасць і зайздрасць ды ўсякае зласлоўе,
2 як нованароджаныя немаўляты, жадайце чыстага малака слова, каб праз яго ўзрастаць для збаўлення,
3 бо вы пакаштавалі, які добры ёсць Пан.
4 Прыступаючы да Яго, жывога каменя, адкінутага людзьмі, але выбранага Богам, каштоўнага,
5 і вы самі, як жывыя камяні, будуйцеся ў дом духоўны, святарства святое, каб прыносіць духоўныя ахвяры, прыемныя Богу, праз Езуса Хрыста.
6 Бо сказана ў Пісанні:

«Вось я кладу на Сіёне вуглавы камень, выбраны, каштоўны, і хто верыць у Яго, не асароміцца».

7 Таму, для вас, веруючых, Ён — каштоўнасць, а для няверуючых — «камень, які адкінулі будаўнікі. Ён стаў галавою вугла»,
8 «каменем спатыкнення і скалой спакусы». Яны спатыкаюцца аб яго, бо не пакараюцца слову, дзеля гэтага яны і пакінуты.
9 Вы ж — выбраны род, каралеўскае святарства, народ святы, люд, узяты Богам ва ўласнасць, каб абвяшчаць цноты таго, хто паклікаў вас з цемры ў цудоўнае сваё святло;
10 калісьці не народ, а цяпер народ Божы; калісьці вы не былі памілаваныя, а цяпер памілаваныя.
Хрысціяне ў свеце

11 Умілаваныя, я заклікаю вас як чужынцаў і вандроўнікаў устрымлівацца ад цялесных пажадлівасцяў, што ваююць супраць душы.
12 Сярод язычнікаў паводзьце сябе добра, каб, нягледзячы на тое, што абгаворваюць вас як злачынцаў, яны ўбачылі вашыя добрыя ўчынкі і праславілі Бога ў дзень наведзін.
13 Падпарадкоўвайцеся кожнай людской уладзе дзеля Пана: ці то каралю, як найвышэйшаму ўладару,
14 ці то кіраўнікам, што пасланы ім для пакарання злачынцаў і для пахвалы дабрачынцаў.
15 Бо воля Божая ў тым, каб, робячы дабро, вы прымушалі замаўчаць невуцтва неразумных людзей.
16 Паводзьце сябе як слугі Божыя і свабодныя людзі, а не як тыя, што выкарыстоўваюць свабоду для прыкрыцця зла.
17 Паважайце ўсіх, любіце братэрства, бойцеся Бога, шануйце караля.
Быць цярплівымі як Хрыстус

18 Слугі, з усёй бояззю падпарадкоўвайцеся гаспадарам, і не толькі добрым і лагодным, але і суровым.
19 Бо гэта ласка, калі нехта пакутуе з думкаю пра Бога, церпячы несправядліва.
20 Якая вам пахвала, калі б’юць вас за правіны? Але калі чыніце дабро і церпіце, то маеце ласку ў Бога.
21 Вы для таго пакліканы; бо і Хрыстус цярпеў за вас, пакідаючы вам прыклад, каб вы ішлі следам за Ім.
22 Ён не ўчыніў граху, і не было падману ў вуснах Ягоных.
23 Ён, калі Яму зласловілі, не зласловіў у адказ, калі цярпеў, не пагражаў, але давяраў сябе таму, хто судзіць справядліва.
24 Ён Сам, у сваім целе ўзнёс грахі нашыя на дрэва,
каб мы, пазбыўшыся грахоў, жылі дзеля справядлівасці.
Ранамі Яго вы аздароўленыя.
25 Бо вы былі, як авечкі, што заблукалі, але цяпер вы вярнуліся да Пастыра і Ахоўніка вашых душ.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першае пасланне святога Пятра, 2 раздзел. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

1 Пятра 2 раздзел в переводах:
1 Пятра 2 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.