Біблія » Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Да Габрэяў 1 Пасланне да Габрэяў 1 раздзел

Езус, Сын Божы, вышэйшы за анёлаў

1 Шмат разоў і па-рознаму прамаўляў калісьці Бог да айцоў нашых праз прарокаў,
2 у гэтыя апошнія дні прамовіў да нас праз Сына, якога ўстанавіў спадкаемцам усяго, праз якога і стварыў сусвет.
3 Ён, будучы адлюстраваннем Ягонай славы і вобразам Ягонай сутнасці і падтрымліваючы ўсё словам сваёй моцы, здзейсніў ачышчэнне ад грахоў, сеў праваруч Велічы на вышынях
4 і стаў настолькі вышэйшым за анёлаў, наколькі больш слаўнае, чым яны, атрымаў у спадчыну імя.
5 Бо калі і каму з анёлаў Ён сказаў:

«Ты — Сын Мой, Я сёння нарадзіў Цябе», і яшчэ: «Я буду Яму Айцом, а Ён будзе Мне Сынам»?

6 Калі ж зноў увядзе Першароднага ў свет, скажа:

«Няхай паклоняцца Ямуўсе анёлы Божыя».

7 І кажа анёлам:

«Ён робіць сваіх анёлаў вятрамі, а слугаў сваіх — полымем агню»,

8 а Сыну:

«Трон Твой, Божа, навекі вякоў, і жазло праведнасці — гэта жазло Твайго валадарства.

8

Ты палюбіў справядлівасць і ўзненавідзеў беззаконне, таму Твой Бог намасціў Цябе, Божа, алеем радасці больш, чым саўдзельнікаў Тваіх».

10 А таксама:

«Ты ў пачатку, Пане, паставіў на падмурку зямлю, і нябёсы — справа Тваіх рук.

11

Яны прамінуць, а Ты застанешся; і састарэюць усе, як вопратка,

12

а Ты скруціш іх, быццам адзенне, і яны зменяцца. Ты адзін і той жа, і не скончацца Твае гады».

13 Каму з анёлаў Ты калі-небудзь сказаў:

«Сядзь праваруч Мяне, пакуль Я не пакладу непрыяцеляў Тваіх пад падножжа ног Тваіх»?

14 Ці ж не ўсе яны службовыя духі, пасланыя дзеля служэння тым, хто павінен атрымаць у спадчыну збаўленне?
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пасланне да Габрэяў, 1 раздзел. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Да Габрэяў 1 раздзел в переводах:
Да Габрэяў 1 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.