Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Да Жыдоў 1 Да Жыдоў 1 раздзел

1 Бог, што шмат разоў і ўсялякімі спосабамі гукаў здаўна айцом прарокамі,
2 Апошнімі гэтымі днямі Сынам, Каторага ўстанавіў спадкаемцам усяго, пераз Каторага запраўды й вякі ўчыніў,
3 Каторы, будучы зьзяньням славы Ягонае і дакладным выразам істасьці Ягонае і дзержачы ўсе словам магутнасьці Свае, учыніў Сабою ачышчэньне грахоў, сеў па правіцы Вялікасьці на вышынях,
4 Стаўшы толькі пераходзячым ангілаў, колькі вышшае за іх спала Яму імя.
5 Бо катораму з ангілаў сказаў калі: «Ты Сын Мой, гэтага дня Я нарадзіў Цябе»? і ўзноў: «Я буду Яму Айцом, а Ён будзе Імне Сынам»?
6 І, як узноў уводзе Першароднага на зямлю, кажа: «І няхай паклоняцца Яму ўсі ангілы Божыя».
7 А ўзглядам ангілаў кажа: «Каторы чыне ангілаў Сваіх духамі і слугачых Сваіх палаючым агнём».
8 Але ўзглядам Сына: «Пасад Твой, Божа, на векі вякоў, і ськіпэтра справядлівасьці ё ськіпэтра гаспадарства Твайго.
9 Ты ўлюбіў справядлівасьць і зьненавідзіў бяспраўе; затым памазаў Цябе, Божа, Бог Твой алеям весялосьці над сяброў Тваіх».
10 І: «На пачатку Ты, Спадару, заклаў зямлю, і работа рук Тваіх нябёсы.
11 Яны загінуць, але Ты застаешся; і ўсі, як адзецьце, застарэюць,
12 І, як ахілім, скруціш іх, і, як адзецьце, зьменяцца; але Ты тый самы, і гады Твае ня скончацца».
13 А ўзглядам каторага з ангілаў сказаў калі: «Сядзі паправе Мяне, пакуль пакладу непрыяцеляў Тваіх казулькаю пад ногі Твае»?
14 Ці ня ўсі яны паслугуючыя духі, пасыланыя на паслугу тым, каторым спадзець спасеньне?
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Ліст сьвятога Паўлы апостала да Жыдоў, 1 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Да Жыдоў 1 раздзел в переводах:
Да Жыдоў 1 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.