1 Цяжар слова СПАДАРОВАГА Ізраелю Малахам.
2 «Я ўлюбіў вас, — кажа СПАДАР, — а вы кажаце: "У чым жа нас улюбіў?" Ці ня Ісаў брат Якава? — агалашае СПАДАР, — Я ўлюбіў Якава.
3 А Ісава зьненавідзіў і аддаў горы ягоныя на стустошаньне, а спадак ягоны — смокам пустыні».
4 Калі Едом скажа: «Мы зголены, але зьвернемся й адбудуем спустошаньні», дык гэтак кажа СПАДАР войскаў: «Яны адбудуюць, але Я абуру, і назавуць іх граніцаю нягоднасьці й людам, на каторы СПАДАР абурыўся на векі».
5 І абачаць вочы вашы, і вы скажаце: «Узьвялічыцца СПАДАР над граніцаю Ізраеля».
6 «"Сын сьціць айца і слуга — спадара свайго; дык калі Я Айцец, ідзе чэсьць Імне? і калі Я Спадар, ідзе боязьнь Мяне?" — кажа СПАДАР войскаў вам, сьвятарове, што ўлегцы маеце імя Маё, а вы кажаце: "Чым мы ўлегцы маем імя Твае?"
7 Абракаеце на аброчнік Мой сплюгаўлены хлеб і кажаце: "Чым мы сплюгавілі Цябе?" — тым, што кажаце: "Стол СПАДАРОЎ грэбаваны".
8 І як бліжыце сьляпое абракаць, ці ня блага гэта? і як абракаеце кульгавае а хворае, ці ня блага гэта? Прынясі гэта свайму вайводзе, ці ўпадабае ён цябе альбо прыйме цябе? — кажа СПАДАР войскаў. —
9 Дык цяпер, прашу, маліце ж від Божы, каб Ён быў ласкавым да вас; з рук вашых было гэта, ці можа прыняць від каторага з вас? — кажа СПАДАР войскаў. —
10 Валей хто-колечы з вас замкнуў бы дзьверы, і дарма не палілі б на аброчніку Маім. Ня маю прыемнасьці з вас, — кажа СПАДАР войскаў, — ані прыйму аброку з рукі вашае;
11 Бо ад усходу сонца аж да заходу яго вялікае будзе імя Маё меж народаў, і на кажным месцу кадзіла будуць кадзіць імені Майму, ды будзе чысты аброк, бо вялікае будзе імя Маё меж народаў, — кажа СПАДАР войскаў. —
12 Але вы будзеніце яго тым, што кажаце: "Стол СПАДАРОЎ — сплюгаўлены, і прыбытак ізь яго, ежа яго вартая грэбаваньня".
13 Ды казалі: "Во, якая стома!" хоць бы зьдзьмухнуць яго маглі, — кажа СПАДАР войскаў, — і прыносілі разарванае а кульгавае а хворае, — гэтак вы прыносілі аброк: ці мог Я прыняць гэта з рукі вашае? — кажа СПАДАР. —
14 Але пракляты ашуканец, што мае ў чарадзе самца і абяцае абятніцу, абракае, адылі, СПАДАРУ папсаванае; бо Я Кароль вялікі, — кажа СПАДАР войскаў, — і імя Маё страшнае памеж народаў».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга прарокі Малаха, 1 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.