Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Кніга Егошуі 1 Кніга Егошуі 1 раздзел

1 І было, што па сьмерці Масея, слугі СПАДАРОВАГА, сказаў СПАДАР Ігошуі Нунянку, служцу Масеяваму, кажучы:
2 «Масей, слуга Мой, мертвы; дык устань, перайдзі Ёрдан гэты, ты а ўвесь люд гэты, да зямлі, каторую Я даю ім, сыном Ізраелявым.
3 Кажнае месца, на каторае ступе ступа ног вашых, Я вам даў яго, як Я сказаў Масею:
4 Ад пустыні й Лібану гэтага аж да ракі вялікае, ракі Еўфрату, усю зямлю Гэцічаў; і аж да вялікага мора на захад сонца будуць граніцы вашы.
5 Ніхто ня ўстое перад табою ўсі дні жыцьця твайго; як Я быў із Масеям, так буду і з табою; не адступлюся ад цябе і не пакіну Цябе.
6 Будзь дужы а адважны, бо ты люду гэтаму перадасі на спадак гэтую зямлю, каторую Я прысягаў айцом іхным даць ім.
7 Толькі будзь дужы а вельмі адважны, каб рупіцца паўніць подле ўсёга Права, каторае расказаў табе Масей, слуга Мой; не адхікайся ад яго ані направа, ані налева, каб мець дасьпех у вусім, куды ты пойдзеш.
8 Хай не аддаляецца кніга Права гэтая ад вуснаў тваіх; і разважай над ёй удзень і ночы, каб захаваць і рабіць усе, што ў ёй напісана, бо тады пашчасьце табе ў дарогах тваіх, і тады будзеш мець дасьпех.
9 Ці не расказаў Я табе: будзь дужы а адважны, ня бойся а не лякайся, бо з табою СПАДАР, Бог твой, усюдых, куды пойдзеш».
10 І расказаў Ігошуа нагляднікам люду, кажучы:
11 «Прайдзіце ўнутры табару й раскажыце люду, кажучы: "Прыгатуйце сабе ежы, бо ўжо за тры дні вы пярэйдзеце Ёрдан гэты, каб прыйсьці ўзяць у дзяржаньне зямлю, каторую СПАДАР, Бог ваш, даець вам на спадак"».
12 А плямені Рувінаваму, Ґадоваму а палавіцы плямені Манасавага сказаў Ігошуа, кажучы:
13 «Помні слова, што расказаў вам Масей, слуга СПАДАРОЎ, кажучы: "СПАДАР, Бог ваш, супакоіў вас і даў вам зямлю гэтую".
14 Жонкі вашыя, дзецяняты вашыя і статак вашы няхай прабываюць у зямлі, каторую даў вам Масей за Ёрданом; а вы перайдзіце ўзброіўшыся перад братамі сваімі, усі дужасілы, і памажыце ім,
15 Пакуль не супакое СПАДАР братоў вашых, як і вас, і апануюць і яны зямлю, каторую СПАДАР, Бог ваш, даець ім. Тады зьверніцеся да спадку вашага й дзяржыце зямлю, каторую Масей, слуга СПАДАРОЎ, даў вам за Ёрданом на ўсход сон-ца».
16 І адказалі яны Ігошуу, кажучы: «Усе, што ты расказаў нам, зробім, і куды пашлеш нас, пойдзем.
17 Подле ўсяго як слухалі мы Масея, так будзем слухаць і цябе; адно хай будзе СПАДАР, Бог твой, з табою, як Ён быў з Масеям.
18 Кажны, хто спрацівіцца вуснам тваім і не паслухае словаў тваіх у вусім, што ты раскажаш яму, памрэць. Адно будзь дужы а адважны!»
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Егошуі Нунянка, 1 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.