Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Кніга Егошуі 9 Кніга Егошуі 9 раздзел

1 І было, як пачулі ўсі каралі, каторыя за Ёрданом, на гары і на раўніне, і па ўсім беразе вялікага мора, супроці Лібану, Гэціч, Аморэй, Канаанянін, Ферэзэй а Евусэй;
2 То зьберліся, каб згодна ваяваць ізь Ігошуам а Ізраелям.
3 Але жыхары Гівеону, пачуўшы, што Ігошуа зрабіў Ерыхону а Гаю,
4 Пусьціліся яны на хітрыкі: пайшлі і прыдаліся за паслоў, і ўзялі мяхі на аслы свае, гнілыя, паськяпаныя а палапленыя скураныя мяхі віна;
5 І вобуй стары з лапікамі на нагах сваіх, і адзежа на іх гнілая; і ўвесь хлеб, што ўзялі сабе ў дарогу, быў сухі а брасьнелы.
6 І яны пайшлі да Ігошуі да табару Ґілґалу, і сказалі яму а кажнаму Ізраелцу: «З далёкае зямлі прышлі мы; дык зрабіце з намі змову».
7 І сказалі мужы Ізраелцы Гэвеям: «Можа сярод мяне ты жывеш? як імне зрабіць із табою змову?»
8 І яны сказалі Ігошуі: «Слугі твае мы». Ігошуа ж сказаў ім: «Хто вы й скуль прышлі вы?»
9 І яны сказалі яму: «Зь вельма далёкае зямлі прышлі слугі твае ў імя СПАДАРА, Бога твайго, бо мы чулі чутку празь Яго, і ўсе, што рабіў Ён у Ягіпце,
10 І ўсе, што зрабіў Ён двум каралём Аморэйскім, што на тым баку Ёрдану, Сыгону, каралю Гэшбонскаму, і Оґу, каралю Вашанскаму, каторы ўв Астарофе.
11 І сказалі нам старцы нашыя й усі жыхары нашае зямлі, кажучы: "Вазьміце ў рукі сабе ежы ў дарогу, і пайдзіце ім напярэймы, і скажыце ім: ’Мы слугі Вашы; дык цяпер учыніце з наміі змову’".
12 Гэты хлеб наш быў цёплы, як мы прыгатавалі яго ў дамох сваіх, у дзень выхаду свайго, каб пайсьці да вас, а цяпер во, ён высах і забрасьнеў.
13 І гэтыя мяхі зь віном, каторыя мы налілі новыя, то вось, паськяпаліся, і гэтая адзежа нашая а вобуй наш згнілі ад вельма далёкае дарогі».
14 І ўзялі гэтыя людзі ад іх ежы, а вуснаў СПАДАРА не папыталіся.
15 І ўчыніў Ігошуа зь імі мір, і ўчыніў змову зь імі, што пакіне іх жывых; і прысягнулі ім князі збору.
16 І было пры канцу трох дзён просьле тога, як учынілі яны зь імі змову, пачулі, што блізкія яны яму і сярод яго жывуць.
17 І крануліся сынове Ізраелявы ў дарогу, і прышлі да местаў іхных на трэйці дзень; месты ж іхныя: Гівеон а Кефіра а Беероф а Кіраф-Еарым.
18 І не пабілі іх сынове Ізраелявы, бо прысягнулі ім князі збору СПАДАРОМ, Богам Ізраелявым. І наракаў увесь збор на князёў.
19 І сказалі ўсі князі ўсяму збору: «Мы прысягнулі ім СПАДАРОМ, Богам Ізраелявым, і затым цяпер ня можам дакрануцца да іх.
20 Гэта зробім ім: і пакінем іх жывых, і ня будзе на нас гневу за прысягу, каторай мы прысягнулі ім».
21 І сказалі ім князі: «Хай жывуць і будуць секачамі дроў і сілячамі вады ўсяму збору, як казалі ім князі».
22 І пагукаў іх Ігошуа, і гутарыў зь імі, кажучы: «Чаму вы ашукалі нас, сказаўшы: "Мы вельма далёка ад вас", а вы сярод нас жывіце?
23 А цяпер праклятыя вы! і не перастане з вас слуга, і секачы дроў, і сілячы вады дому Божаму».
24 І адказавалі яны Ігошуі, і сказалі: «Наказалі слугам тваім, што расказаў СПАДАР, Бог твой, Масею, слузе Свайму, даць вам усю зямлю й выгубіць усіх жыхараў гэтае зямлі перад відам вашым; і мы вельма баяліся за душы свае перад відам вашым, і зрабілі гэты ўчынак.
25 Цяпер во мы ў руццэ тваёй: як добра а справядліва ў ваччу тваім зрабіць нам, рабі».
26 І ўчыніў ізь імі гэтак: і выбавіў іх ад рукі сыноў Ізраелявых, і яны не забілі іх;
27 І прызначыў таго дня Ігошуа іх за секачоў дроў і за сілячоў вады грамадзе й аброчніку СПАДАРОВАМУ, аж дагэтуль, на месцу, каторае бы абраў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Егошуі Нунянка, 9 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.