Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Казаньнік, 1 Казаньнік, 1 глава

1 Словы Казаньніка, сына Давідавага, караля ў Ерузаліме.
2 Марнасьць марнасьцяў, сказаў Казаньнік, марнасьць марнасьцяў, усе марнасьць.
3 Якая перавага чалавеку з усяе гарапашнасьці ягонае, што ён гарапашнічае пад сонцам?
4 Пакаленьне адыходзе, і пакаленьне прыходзе, але зямля трывае на векі.
5 Таксама сонца ўзыходзе, і сонца заходзе, і сьпяшаецца да месца свайго, ідзе яно ўзышло.
6 Вецер вее на паўдня і кружыняе на поўнач, кружыняе, кружыняе, дзьмець і на кругі свае зварачаецца вецер.
7 Усі рэкі цякуць у мора, мора, адылі, ня поўнае; да тога месца, скуль рэкі цякуць, яны зварачаюцца.
8 Усі рэчы поўныя працы; ня можа людзіна выказаць; не насыціцца вока глядзеньням, ані вуха напоўніцца слуханьням.
9 Што было, тое й будзе; і што дзеялася, тое й будзе дзеяцца; і няма нічога новага пад сонцам.
10 Бывае штось, праз што кажуць: «Глянь гэта навіна»; але было яно ўжо ад веку, што быў перад намі.
11 Няма памяці пярэдняга, дый апошнія, што будуць, не застануцца ў памяці тых, што прыйдуць наапошку.
12 Я, Казаньнік, быў каралём над Ізраелям у Ерузаліме.
13 І я наважыў у сэрцу сваім сачыць а скумаць розумам усе, што дзеецца пад нябёсамі. Гэты цяжкі занятак даў Бог сыном людзкім, каб мучылі сябе ім.
14 Бачыў я ўсі справы, якія робяць пад сонцам: і вось, усе — марнасьць а тамаваньне духа.
15 Скрыўленага нельга выпрастаць, і нестаючага нельга лічыць.
16 Мужаваў я із сэрцам сваім, кажучы: «Я, гля, я ўзьвялічыўся а прыдбаў болей мудрасьці, чымся ўсі, што былі перад імною ў Ерузаліме, і сэрца мае бачыла шмат мудрасьці а веды».
17 І я даў сэрцу свайму пазнаць мудрасьць а веду, шал а дурноту; і я ведаю, што таксама гэта немарасьць духа;
18 Бо ў шмат мудрасьці, шмат і гневу, і хто павялічае веду, павялічае боль.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Казаньнік, 1 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.