Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Да Жыдоў, 6 Да Жыдоў, 6 глава

1 Затым, пакінуўшы пачатак Слова Хрыстовага, зьвярнімася да выросласьці, не закладаючы ізноў поду каяты за мертвыя ўчынкі і поду ўзглядам веры ў Бога,
2 Навукі праз хрысты а праз усклад рук а праз ускрысеньне мертвых а праз суд вечны.
3 І гэта зробім, калі Бог дазволе.
4 Бо нельга — аднойчы асьвечаных, каторыя, і паспыталіся дару нябёснага, і сталі ўчасьнікамі Духа Сьвятога,
5 І паспыталіся добрага Слова Божага і магутнасьці будучага веку,
6 І адпалі, ізноў аднаўляць каятаю, калі яны ізноў крыжуюць у сабе Сына Божага і выстаўляюць Яго на зьдзек.
7 Бо зямля, каторая п’ець дождж, што часта зыходзе на яе, расьціць рошчу, карысную тым, дзеля каторых урабляецца, прыймае дабраславенства ад Бога;
8 Але даючая церне а асот адхінена і блізкая да праклёну, каторага канец — спаленьне.
9 Узглядам жа вас, любовыя, мы пэўныя лепшага і злучанага із спасеньням, нават калі гукаем гэтак.
10 Бо не несправядлівы Бог, каб забыцца справу вашую і міласьць, каторую вы паказалі ў імя Ягонае, служыўшы й служачы сьвятым.
11 Зычым жа, каб кажны з вас, дзеля супоўнае пэўнасьці надзеі, выказаваў такую самую рупатлівасьць да канца;
12 Каб вы ня былі тупыя, але перайманьнікамі тых, што вераю а цярплівосьцяй сталі спадкаемцамі абятніцы.
13 Бо Бог, даючы абятніцу Абрагаму, як ня меў на нікога вялікшага прысягаць, прысяг на Самога Сябе,
14 Кажучы: «Запраўды дабраславячы дабраслаўлю цябе і размнажаючы размнажу цябе».
15 Гэтак, цярпліва чакаючы, адзяржаў абятніцу.
16 Бо людзі запраўды прысягаюць на вялікшага і гэтым пацьверджаньням прысягаю канчаюць кажную сьпярэчку.
17 Затым і Бог, зычачы мацней паказаць спадкаемцам абятніцы неадменнасьць пастанову Свайга, ужыў як сяродку прысягі,
18 Каб у дзьвюх неадменных рэчах, у каторых немагчыма Богу зманіць, моцную пацеху мелі мы, уцеклыя да адзяржаньня ляжачае перад намі надзеі,
19 Каторая дзеля душы ё быццам калатоўка бясьпечная а непахісная, і ўходзе аж у нутр за запону,
20 Куды, як перадходзец за нас, увыйшоў Ісус, стаў на векі найвышшым сьвятаром подле парадку Мельхісэдэкавага.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да Жыдоў, 6 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.