Библия Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Да Габрэяў, 8 Пасланне да Габрэяў, 8 глава

Новае святарства і новая святыня

1 Галоўнае ў сказаным гэта тое, што ў нас ёсць такі першасвятар, які сядзіць праваруч трона Велічы ў нябёсах
2 як слуга святыні і праўдзівай скініі, узведзенай Панам, а не чалавекам.
3 Бо кожны першасвятар пастаўлены, каб прыносіць дары і ахвяры. Таму неабходна, каб і Ён меў, што ахвяраваць.
4 Калі б Ён заставаўся на зямлі, не быў бы святаром, паколькі тут ёсць святары, якія прыносяць дары паводле Закону.
5 Яны служаць узору і ценю нябесных рэчаў, як наказана было Майсею, калі ён збіраўся завяршыць скінію. Бо яму было сказана: «Глядзі, каб зрабіў усё паводле ўзору, паказанага табе на гары».
6 Цяпер жа Ён атрымаў настолькі вышэйшае служэнне, наколькі стаў пасрэднікам лепшага запавету, заснаванага на лепшых абяцаннях.
7 Калі б першы запавет быў беззаганны, не шукалі б месца для другога.
8 Бо як дакор ім гаворыцца: «Вось надыходзяць дні, — кажа Пан, — калі Я ўстанаўлю з домам Ізраэля і домам Юды новы запавет.
9 Нетакі запавет, які ўстанавіў Я з айцамі іхнімі ў дзень, калі ўзяў іх за руку, каб вывесці з егіпецкай зямлі, таму што яны не вытрывалі ў Маім запавеце, і Я перастаў клапаціцца пра іх», — кажа Пан.
10 «Восьтой запавет, які заключу з домам Ізраэля пасля гэтых дзён, — кажа Пан, — Я ўкладу законы Мае ў розум іхні і на сэрцах іхніх напішу іх, і буду для іх Богам, а яны будуць Маім народам.
11 Ініхто больш не будзе вучыць бліжняга свайго, і ніхто — свайго брата, кажучы: “Пазнай Пана”, бо ўсе яны, ад малога да вялікага, будуць ведаць Мяне.
12 Таму што буду міласцівы да несправядлівасцяў іхніх і больш не буду ўспамінаць іхніх грахоў».
13 Кажучы пра новы запавет, Ён абвяшчае састарэлым першы; а тое, што становіцца даўнім і старэе, блізкае да знішчэння.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пасланне да Габрэяў, 8 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.