Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Да жыдоў 8 Да жыдоў 8 раздзел

1 А галоўнае, пра што кажам, ёсьць у тым: мы маем Архірэя, Які сеў праваруч пасаду Велічы на Нябёсах,
2 слугу Сьвятыні і Скініі сапраўднай, якую паставіў Госпад, а ня чалавек.
3 Бо кожны архірэй стаўляецца, каб прыносіць дары і ахвяры; а таму і Гэтаму трэба было мець, што прынесьці.
4 Калі б Ён заставаўся на зямлі, дык ня быў бы сьвятаром, таму што тут ужо ёсьць сьвятары, якія прыносяць дары паводля Закону,
5 якія служаць абразу і ценю нябесных рэчаў, як было сказана Масею, калі ён маніўся паставіць скінію: «Дык глядзі, — кажа Ён, — зрабі ўсё па ўзору, які паказаны табе на гары».
6 Цяпер жа Ён атрымаў найвыдатнейшае служэньне, паколькі Ён стаў Пасярэднікам лепшага Запавету, які ўзаконены на самых лепшых абяцаньнях.
7 Бо калі б той першы (Запавет) быў (абсалютна) дасканалым, дык ня было б патрэбы шукаць мейсца для другога.
8 Але (прарок) дакараючы іх кажа: «Вось надыходзяць дні, — кажа Госпад, — калі Я ўчыню з домам Ізраэля і з домам Юды Новы Запавет,
9 ня падобны Запавету, які Я ўчыніў з ба́цькамі іхнымі ў дзень (той), калі Я ўзяў іх за руку́, каб вывесьці іх зь зямлі Ягіпту, але яны ня жылі паводля Майго Запавету, і Я перастаў рупіцца пра іх, — гаворыць Госпад. —
10 Дык вось Запавет, які Я ўчыню з домам Ізраэля пасьля дзён гэных, — кажа Госпад, — укладу законы Мае ў думкі іхныя і напішу іх на сэрцах іхных і буду ім Богам, а яны будуць Мне народам.
11 І ня будзе вучыць кожны блізкага свайго і кожны брата свайго, кажучы: “Спазнай Госпада”, таму што ўсе будуць ведаць Мяне, ад малога іхняга да дарослага іхняга.
12 Бо Я буду літасьцівы да іх у няправеднасьцях іхных і грахоў іхных і бяззаконьняў іхных больш ня ўспомню».
13 Калі кажа «новы», тым паказаў састарэласьць першага; а што парахнее і старэе — блізкае да зьнікненьня.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пасланьне Апостала Паўлы да жыдоў, 8 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Да жыдоў 8 раздзел в переводах:
Да жыдоў 8 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.