Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

2 Яана 1 Другое Яана 1 раздзел

1 Стары, выбрана́й па́ні і дзецям ейным, каторых я люблю шчыра, і ня толькі я, але і ўсе, што спасьцíглі Праўду.
2 Па той прычыне, што ў нас жыве Праўда, і Яна ў нас будзе навек,
3 з намі будзе Багадаць, літасьць, мір ад Бога Ба́цькі і ад Госпада Ісуса Хрыста, Сына Ба́цькі па праўдзе і любві.
4 Я дужа ўзрадаваўся, што знайшоў сярод дзяцей тваіх такіх, што ходзяць у Праўдзе, як мы дасталі прыказаньне ад Ба́цькі.
5 І цяпер умаляю цябе, пані, ня як бы прадпісваючы табе новае прыказаньне, але тое, якое мы мелі ад пачатку, каб мы любілі адзін аднаго.
6 І гэта ёсьць любоў, каб мы жылí па прыказаньням Ягоным. Гэта ёсьць тое прыказаньне, якое вы пачулі ад пачатку, каб (вам) па яму жыць,
7 бо многія падманшчыкі прыйшлі ў сьвет, якія ня вызнаюць Ісуса Хрыста, што прыйшоў у целе: гэткі (чалавек) ёсьць падманшчык і антыхрыст.
8 Узірайцеся ў сябе, каб нам ня згубіць таго, (над чым) мы працавалі, але каб нам атрымаць поўную ўзнагароду.
9 Кожны, хто пераступае навуку Хрыста, і ня прабывае ў ёй, Бога ня мае; хто прабывае ў наву́цы Хрыста — гэты мае Ба́цьку і Сына.
10 Калі хто прыходзіць да вас і гэтай навукі ня прыносіць, яго ня прыймайце ў дом і ня вітайце яго.
11 Бо хто вітае яго, той удзельнічае ў благіх учынках ягоных.
12 Маючы многае вам пісаць, ня хачу на паперы і чарніламі, але спадзяюся прыйсьці да вас і гаварыць вуснамі да вуснаў, каб радасьць нашая была́ поўная.
13 Вітаюць цябе дзеці сястры тваёй выбранай. Амін.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Другое Пасланьне Апостала Яана, 1 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

2 Яана 1 раздзел в переводах:
2 Яана 1 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Серия комментариев МакАртура
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.