Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

1 Пётры 1 Першае Пётры 1 раздзел

1 Пётра, Апостал Ісуса Хрыста, выбраным выгнаньнікам, расьцярушаным у Поньце, Галятыі, Каппадокі, Азіі і Бітыніі,
2 згодна з прадведаньнем Бога Ба́цькі, праз асьвячэньне ад Духа на паслушэнства і акрапленьне Крывёю Ісуса Хрыста: Багадаць вам і мір хай будуць памножаны.
3 Багаслаўлены Бог і Бацька Госпада нашага Ісуса Хрыста, па вялікай Сваёй міласэрнасьці нарадзіў нас да жывой надзеі цераз уваскрасеньне Ісуса Хрыста зь мёртвых,
4 да спадчыны нятленнай і бяз сказы, што ня завяне, што захавана для нас на Нябёсах,
5 сілай Бога заховываемых цераз веру для выратаваньня, гатовага адкрыцца ў апошні час.
6 Аб тым моцна радуйцеся, што цяпер калі трэба перажывяце́ трохі тугі ў розных спакушэньнях.
7 Каб выпрабаваньне вашай веры, якая больш каштоўней гінучага золата, хоць і агнём выпрабава́нага, было знойдзена на пахвалу і чэсьць і славу ў зьяўленьні Ісуса Хрыста,
8 Якога, ня бачыўшы, любіце, аб Якім цяпер, ня бачучы, але веручы, усё такі моцна радуецеся радасьцю нявымоўнаю і найслаўнейшаю,
9 дасягаючы выніку веры вашай — збаўленьня душ.
10 Аб гэтым то збаўленьні рупна адшуквалі і дасьле́давалі прарокі, прарочучы пра Багадаць адносна вас,
11 дасьледуючы, на каторы і які час паказваў у іх Дух Хрыста, прадказаўшы пакуты Хрыста і пасьля іх Славу.
12 Ім было адкрыта, што ня ім, а нам служыла тое, што цяпер было абвешчана вам цераз дабравесьціўшых вам Духам Сьвятым, Які быў пасланы зь Неба, ува што (нават) Ангелы жадаюць пранікнуць.
13 Пагэтаму, падперазаўшы сьцёгны розуму вашага, чуваючы, да канца спадзявайцеся на Багадаць, што прыносіцца вам у адкрыцьцí Ісуса Хрыста.
14 Як дзеці паслухмянасьці ня прыстасоўвайцеся да пажаданьняў, якія былі ране́й у няведаньні вашым,
15 але згодна з прыклікаўшым вас Сьвятым і самі будзьце сьвятымі ўва ўсіх паводзінах,
16 таму, што напíсана: будзьце сьвятымі, бо Я Сьвяты.
17 І калі вы называеце Ба́цькам Таго, Хто нястаронна судзіць кожнага адпаведна ўчынку (ягонага), то ў страху праводзьце час бытаваньня вашага (на чужыне),
18 ведаючы, што ня гінучым срэбрам ці золатам збаўлены вы ад марнага вашага жыцьця, пераданага ба́цькамі,
19 але найкаштоўнейшай Крывёю Хрыста, як Ягняка чыстага і бяз сказы,
20 прызначанага перш стварэньня сьвету, але зьяўленага ў апошнія часы для вас,
21 што цераз Яго ве́рыця ў Бога, уваскрасіўшага Яго із мёртвых і даўшага Яму Славу так, каб вера вашая і надзея была на Бога.
22 Душы вашыя ачысьціўшы паслухмянасьцяй праўдзе цераз Духа для братняй любові някрывадушнай ад чыстага сэрца любіце адзін аднаго горача,
23 будучы адроджанымі ня ад гінучага семені, але бессьмяротнага цераз Слова Жывога і прабываючага вечна Бога.
24 Бо кожнае цела, як трава, і ўсякая слава чалавечая, як краска травы: засохла трава, і краска ейная апа́ла;
25 А Слова Госпада прабывае вечна. І гэта Слова абвешчана вам.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першае саборнае Пасланьне Апостала Пётры, 1 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

1 Пётры 1 раздзел в переводах:
1 Пётры 1 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.