Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Лукаша 1 Паводля Лукаша 1 раздзел

1 Паколькі (ужо) многія ўзяліся складаць апавяданьне адносна добра вядомых між намі падзей,
2 як перадалі нам тыя, што ад пачатку былі вачавідцы і служыцелі Слова,
3 прыйшло на думку і мне, дасьледаваўшы наноў усё вельмі пільна, апісаць табе па парадку, высокашаноўны Тэахвіле,
4 каб (ты) даведаўся адносна таго, (у) чым быў настаўлены: у верагоднасьці (гэных) слоў.
5 Быў (жа) у дні Гірада, валадара жыдоўскага, нікаторы сьвятар імем Захар з Авіявай чаргі і жонка ягоная з дачок Агаронавых; і імя ейнае — Альжбета.
6 Былі ж (яны) абое праведныя перад Богам, жывучы па ўсіх прыказаньнях і пастановах Госпадавых бяззаганна.
7 І ня было ў іх дзіцяці, бо Альжбета была няплодная, і абое (яны) былі састарэлымі ў днях сваіх.
8 Выпала ж яму служыць у парадку чаргі сваёй перад (Абліччам) Бога.
9 Згодна звычаю сьвятароў атрымаў (ён) жэрабя кадзіць, увайшоўшы ў Сьвятыню Госпада;
10 і ўсё мноства народу ў час каджэньня малілася вонках.
11 І зьявіўся яму Ангел Госпада, стоячы справа ад кадзільнага ахвярніка.
12 І сумеўся Захар, убачыўшы, і страх напаў на яго;
13 але Ангел сказаў яму: ня бойся, Захар, бо пачута малітва твая, і жонка твая Альжбета народзіць табе сына, і дасі яму імя Яан.
14 І будзе табе радасьць і весялосьць, і многія ўзрадуюцца з нараджэньня ягонага;
15 бо (ён) будзе вялікі перад Госпадам; і ня будзе піць віна і сікеру, і Духам Сьвятым напоўніцца яшчэ ў чэраве маткі сваёй;
16 і многіх сыноў Ізраэлявых наверне да Госпада Бога іхнага;
17 і ён будзе ісьці перад Ім у Духу і сіле Ільлі, каб вярнуць сэрцы ба́цькаў да дзяцей, і няпаслухмяных да мудрасьці праведных, каб падрыхтаваць Госпаду народ гатовы.
18 І сказаў Захар Ангелу: па чым пазнаю я гэтае? бо я стары, і жонка мая састарэлая ў днях сваіх.
19 І, адказваючы, Ангел сказаў яму: я Гаўрыіл, што перад Вачамі Бога стаю, і пасланы гаварыць з табою і дабравесьціць табе гэтае.
20 І вось, будзеш (ты) маўчаць, і ня здолееш гаварыць да таго дня, калі гэтае збудзецца, за тое, што (ты) ня паверыў словам маім, якія споўняцца ў свой час.
21 І чакаў народ Захара і дзівіўся, што ён марудзіць у Сьвятыні.
22 Выйшаўшы ж, ён ня мог гаварыць да іх, і (яны) пазналі, што (ён) бачыў у Сьвятыні зьяву; і ён даваў знакі ім і заставаўся нямым.
23 І сталася, як скончыліся дні служэньня ягонага, прыйшоў (ён) у дом свой.
24 Пасьля ж гэтых дзён зачала́ Альжбета, жонка ягоная, і таілася пяць месяцаў, ка́жучы:
25 так учыніў мне Госпад у дні, у якія Ён глянуў (на мяне, каб) зьняць зь мяне ганьбу між людзьмі.
26 У шосты ж месяц пасланы быў Ангел Гаўрыіл ад Бога ў места Галілейскае, якога назва Назарэт,
27 да дзевы, заручанай з мужам, імя якому Язэп, з дому Давідавага; а імя дзевы — Марыля.
28 І, увайшоўшы да яе, Ангел сказаў: радуйся, ласкай (Божай) абдараваная! Госпад з табою; багаслаўлена ты між жанок.
29 Яна ж, убачыўшы (яго), была зьбянтэжана ад слова ягонага і разважала, што гэта (за) прывітаньне магло бы быць?
30 І сказаў ёй Ангел: ня бойся, Марыля; бо (ты) знайшла Багадаць у Бога.
31 І вось зачнеш у чэраве і народзіш Сына і дасі Яму Імя: Ісус.
32 Ён будзе вялікі і Сынам Найвышэйшага будзе названы, і дасьць Яму Госпад Бог пасад Давіда, бацькі Ягонага,
33 і будзе гаспадарыць над домам Якубавым давеку, і Гаспадарству Ягонаму ня будзе канца.
34 Марыля ж сказала Ангелу: як гэта будзе, калі (я) ня ведаю мужа?
35 І, адказваючы, Ангел сказаў ёй: Дух Сьвяты найдзе́ на цябе, і сіла Найвышэйшага ахіне цябе: вось чаму і нараджаемы Сьвяты будзе названы Сынам Бога.
36 І вось, Альжбета, сваячка твая, і яна зачала́ сына ў старасьці сваёй, і гэта (ужо) ёй ёсьць шосты месяц, той, (якую) называюць няплоднай.
37 Бо ў Бога ніводнае слова ня застанецца бяссільным.
38 І сказала Марыля: вось (я) — слуга Госпада; няхай станецца мне па слову твайму. І адыйшоў ад яе Ангел.
39 Устаўшы ж Марыля ў тыя дні борзда пайшла ў горную краіну, у места Юдзіна,
40 і ўвайшла ў дом Захара і прывітала Альжбету.
41 І сталася, як Альжбета ўчула прывітаньне Марылі, устрапянулася дзіцятка ў чэраве яе, і напоўнілася Альжбета Духам Сьвятым,
42 і закрычала моцным голасам і сказала: багасла́ўлена ты між жанок, і багасла́ўлены Плод чэрава твайго.
43 І адкуль гэта мне, што прыйшла маці Госпада майго да мяне?
44 Бо вось, як голас вітаньня твайго дайшоў да вушэй маіх, устрапянулася вясёла дзіцятка ў чэраве маім.
45 І шчасьліва паверыўшая, бо збудзецца сказанае ёй ад Госпада.
46 І сказала Марыля: вяліча́е душа мая Госпада;
47 і ўзрадаваўся дух мой у Богу Збавіцелю маім,
48 што глянуў (Ён) на пакорлівасьць рабыні Ягонай, бо вось адгэтуль шчасьліваю называць будуць мяне ўсе роды,
49 бо вялікае ўчыніў мне Ду́жы; і сьвятое Імя Ягонае;
50 і міласэрнасьць Ягоная ў роды радоў для тых, што баяцца Яго.
51 (Ён) учыніў сілу Рукою Сваёю; расьсеяў напышаных думкай сэрца іхнага;
52 скінуў моцных з пасадаў і ўзьнёс пакорлівых,
53 галодных насыціў дабром, а багатыроў адправіў ні з чым;
54 падтрымаў Ізраэля, служку Ягонага, успомніў пра літасьць,
55 як сказаў да ба́цькаў нашых, да Абрагама і насеньня ягонага давеку.
56 Прабыла-ж Марыля зь ёю каля трох месяцаў і вярнулася ў дом свой.
57 А Альжбеце настаў час нарадзіць, і яна нарадзіла сына.
58 І пачулі суседзі ды сваякі ейныя, што Госпад явіў вялікую літасьць Ягоную над ёй і радаваліся зь ёю.
59 І сталася: у восьмы дзень прыйшлі абрэзаць дзіця, і хацелі назваць яго па імені бацькі ягонага, Захарам.
60 І, адказаўшы, маці ягоная сказала: не, але названы будзе Яанам.
61 І сказалі ёй: нікога няма ў радні тваёй, хто завецца імем гэтым.
62 І пыталіся знакамі ў бацькі ягонага, як бы (ён) хацеў назваць яго.
63 І, папрасіўшы дошчачку, (ён) напісаў, загадваючы: Яан ёсьць імя ягонае. І зьдзівіліся ўсе.
64 У той жа час расчыніліся вусны ягоныя і язык ягоны, і (ён) стаў гаварыць, багаслаўляючы Бога.
65 І напаў страх на ўсіх жыву́чых вакол іх; і па ўсёй горнай краіне Юдэйскай расказавалі (пра) усе гэтыя падзеі.
66 І ўсе, хто пачуў, склалі (гэта) у сэрцы сваім, кажучы: «Кім жа будзе дзіця гэтае?» І Рука Госпада была зь ім.
67 І Захар, бацька ягоны, быў напоўнены Духам Сьвятым і прарочыў, кажучы:
68 «Багаславен Госпад Бог Ізраэляў таму, што наведаў і ўчыніў збаўленьне народу Ягонаму.
69 І ўзьняў Рог збаўленьня нам у доме Давідавым, слугі Ягонага,
70 як абвясьціў праз вусны былых ад веку сьвятых прарокаў Сваіх,
71 збаўленьне ад ворагаў нашых і ад рукі ўсіх нянавідзячых нас;
72 учыніць літасьць ба́цькам нашым і ўспомніць Запавет Свой сьвяты,
73 прысягу, якой прысягаўся Абрагаму, ба́цьку нашаму:
74 даць нам бяз страху, збавіўшы ад рукі ворагаў нашых, служыць Яму
75 у сьвятасьці і праведнасьці перад Ім усе дні жыцьця нашага.
76 І ты, дзіця, прарокам Найвышэйшага названы будзеш; бо (ты) будзеш ісьці перад Абліччам Госпада, (каб) падрыхтаваць шляхі Яму;
77 даць веданьне збаўленьня народу Ягонаму ў дараваньні грахоў іхных
78 па прычыне сардэчнай літасьці Бога нашага, у каторай адведаў нас Усход з вышынí,
79 (каб) прасьвяціць тых, што сядзяць у цемры і цяню сьмяротным, накіраваць ногі нашыя на дарогу міру».
80 А дзіця даро́сьлела і ўмацоўвалася духам, і было ў пустэльнях аж да дня зьяўленьня свайго Ізраэлю.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводля Лукаша Сьвятое Эвангельле, 1 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Лукаша 1 раздзел в переводах:
Лукаша 1 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.