Новы Запавет і Псальмы / Сабілы і Малахава

Пераклад Новага Запавета і кнігі Псальмаў які зрабілі Эрнст Сабіла і Сяргей Малахаў са старажытнагрэцкай мовы — Greek New Testament: Stephanus Textus Receptus, 1550. Рэдакцыя 2020 г.

Стары Запавет

Новы Запавет і кніга Псальмаў у перакладзе Э.Сабілы і С.Малахава

Прадмова

Мы пераклалі Новы Запавет і Кнігу Псальмаў на мову нашай нацыі. Пры перакладзе мы акцэнтавалі нашую ўвагу ў першую чаргу на нядапушчэньне духовых памылак з нашага боку і выпраўленьне заўважаных духовых памылак папярэдніх перакладчыкаў, пакінуўшы на другі плян граматычнасьць. Пры перакладзе ўжыты нікаторыя дыялектызмы.

Сабіла Э.
Малахаў С.

Дарагі чытач!

Мы называем табе нікаторыя цытаты з нашага перакладу Новага Запавету Госпада нашага Ісуса Хрыста і прапануем сур’ёзна задумацца аб сур’ёзных пашкоджаньнях папярэдніх перакладчыкаў. Мільёны грэшнікаў знайшлі збаўленьне сваіх душаў і цераз пашкоджаныя пераклады толькі патаму, што Бог ня дапусьціў пашкоджаньня самага галоўнага і абсалютна вырашальнага: Хрыстос памёр за грахі нашыя і ўваскрос дзеля апраўданьня нашага, хаця была спроба пашкодзіць і гэта цераз допіс словаў: «у выратаваньне» у Першым Пасланьні Апостала Пятра разьдзел 2 верш 2.

Прааналізуй мейсцы Сьвятога Пісаньня ў нашым і іншых перакладах:

  1. Паводля Мацьвея Сьвятое Эвангельле 5:17;
  2. Паводля Мацьвея Сьвятое Эвангельле 5:19;
  3. Паводля Лукаша Сьвятое Эвангельле 17:21;
  4. Паводля Яана Сьвятое Эвангельле 1:16;
  5. Першае саборнае Пасланьне Апостала Пётры 2:2;
  6. Першае саборнае Пасланьне Апостала Яана 3:1;
  7. Пасланьне Апостала Паўлы да Рымлянаў 3:22;
  8. Першае Пасланьне Апостала Паўлы да карыньцянаў 4:9;
  9. Пасланьне Апостала Паўлы да эхвесцаў 5:13;
  10. Пасланьне Апостала Паўлы да эхвесцаў 5:16;
  11. Пасланьне Апостала Паўлы да жыдоў 2:4;
  12. Пасланьне Апостала Паўлы да жыдоў 2:14;
  13. Пасланьне Апостала Паўлы да жыдоў 2:16;
  14. Пасланьне Апостала Паўлы да жыдоў 4:12;
  15. Адкрыцьцё Яана Багаслова 22:2.

Купіць выданне

Калі вы жадаеце набыць гэты пераклад, зрабіць гэта можна ў інтэрнэт-крамах:

  1. kroplia.by (колер вокладцы выбіраецца пры замове).
  2. «Дабравест»:

Умовы карыстаньня тэкстамі

Тэкст перакладу Новага Запавету і кнігі Псальмаў:


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.