Біблія » Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Да Габрэяў 7 Пасланне да Габрэяў 7 раздзел

Мэльхізэдэк — правобраз Хрыста

1 Мэльхізэдэк, кароль Салема, святар Найвышэйшага Бога, выйшаў насустрач Абрагаму, які вяртаўся пасля паразы каралёў, і благаславіў яго.
2 Абрагам удзяліў яму дзесяціну з усяго. Імя ж ягонае азначае перш за ўсё «кароль справядлівасці», а потым — «кароль Салема», што значыць «кароль спакою».
3 Без бацькі, без маці, без радаводу, не маючы ні пачатку дзён, ні канца жыцця, але прыпадобнены да Сына Божага, ён застаецца святаром назаўсёды.
4 Падумайце, які вялікі той, каму патрыярх Абрагам даваў дзесяціну з першага плёну.
5 І тыя сыны Левія, якія атрымліваюць святарства, маюць наказ збіраць дзесяціну з народу паводле Закону, гэта значыць са сваіх братоў, хоць яны таксама нашчадкі Абрагама.
6 А той, хто не паходзіў з іх роду, атрымаў дзесяціну ад Абрагама і благаславіў таго, хто меў абяцанне.
7 Без ніякіх спрэчак, меншы атрымлівае благаслаўленне ад таго, хто больш значны.
8 Тут таксама бяруць дзесяціну людзі, якія паміраюць, а там — той, чыё жыццё засведчана.
9 І калі можна так сказаць, праз Абрагама і Левій, які збірае дзесяціну, сам даў дзесяціну,
10 паколькі ён быў яшчэ ў бацькоўскіх сцёгнах, калі яму насустрач выйшаў Мэльхізэдэк.
Хрыстус і левіты

11 Калі б дасканаласці ўдалося дасягнуць праз левіцкае святарства (бо народ праз іх атрымаў Закон), ці была б патрэба ўстанаўліваць яшчэ аднаго святарана ўзор Мэльхізэдэка, а не на ўзор Аарона?
12 Бо разам са зменай святарства неабходна правесці і змену Закону.
13 Той жа, пра каго гаворыцца, належаў да іншага пакалення, з якога ніхто не служыў алтару.
14 Вядома, што наш Пан выйшаў з пакалення Юды, а Майсей нічога не згадваў наконт святароў з гэтага пакалення.
15 Гэта яшчэ больш відавочна, калі на падабенства Мэльхізэдэка паўстае іншы святар,
16 які з’явіўся не паводле закону цялеснага наказу, але паводле моцы незнішчальнага жыцця.
17 Бо засведчана пра Яго:

«Ты святар навекі на ўзор Мэльхізэдэка».

18 Таму папярэдняя запаведзь скасоўваецца з прычыны яе слабасці ці бескарыснасці.
19 Закон нічога не зрабіў дасканалым, але даў лепшую надзею, праз якую мы набліжаемся да Бога.
20 Наколькі гэта было пацверджана клятвай, таму што іншыя станавіліся святарамі без клятвы,
21 а Ён з клятваю, бо пра Яго сказана:

«Пакляўся Пан і не будзе шкадаваць: Ты святар навекі»,

22 настолькі Езус стаў зарукай лепшага запавету.
Нязменнасць Хрыстовага святарства

23 Паколькі смерць не дазваляла ім трываць, шмат было тых, хто станавіўся святаром.
24 Але гэты, паколькі трывае вечна, мае непрамінальнае святарства.
25 Таму і можа Ён ва ўсе часы збаўляць тых, хто прыходзіць праз Яго да Бога, будучы заўсёды жывым, каб заступацца за іх.
26 Такі і павінен быць у нас першасвятар: святы, нявінны, беззаганны, адлучаны ад грэшнікаў і ўзнесены вышэй за нябёсы.
27 Ён не мае патрэбы, як тыя першасвятары, прыносіць штодня ахвяры спачатку за свае грахі, а потым за грахі народу. Ён зрабіў гэта раз назаўсёды, ахвяраваўшы самога сябе.
28 Бо Закон устанаўлівае першасвятарамі людзей, якія маюць слабасць, а слова клятвы, дадзенай пасля Закону, устанаўлівае Сына, дасканалага навекі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пасланне да Габрэяў, 7 раздзел. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Да Габрэяў 7 раздзел в переводах:
Да Габрэяў 7 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.