Библия › Станкевіча › Эзрына
А першага году Кіра, караля Пэрскага, каб скончыўся рок словам СПАДАРОВЫМ вуснамі Ярэмы, узрушыў СПАДАР дух Кіра, караля Пэрскага, і ён агаласіў па ўсім каралеўстве сваім, і таксама пісома, кажучы: «Гэтак кажа Кір, кароль Пэрскі: "Усі каралеўствы зямлі даў імне СПАДАР, Бог нябёсны; і Ён расказаў імне пастанавіць Яму дом у Ерузаліме, каторы ў Юдэі. Хто ё з вас, з усёга люду Ягонага, — будзь Бог ягоны зь ім, — і хай ён узыйдзе да Ерузаліму, каторы ў Юдэі, і станове дом СПАДАРА, Бога Ізраелявага, таго Бога, што ў Ерузаліме. І хто застаўся з усіх месцаў, ідзе ён жыў там, хай памогуць яму людзі таго месца срэбрам а золатам а маемасьцяй а статкам, самахотнымі аброкамі да дому Бога, каторы ў Ерузаліме"». І падняліся галоўныя з айцоў Юдзіных а Веняміновых а сьвятарове а Левітаве, з усімі, чый дух Бог узрушыў узыйсьці станавіць дом СПАДАРОЎ, каторы ў Ерузаліме. І ўсі тыя, што навокал іх, мацавалі рукі ім судзьдзям срэбным, залатым, маемасьцяй а статкам а дарагімі рэчмі, побач усяго ахвотна абраканага.
І кароль Кір вынес судзьдзе дому СПАДАРОВАГА, каторае вынес Невухаднецар ізь Ерузаліму й палажыў у доме бога свайго, — І вынес іх Кір, кароль Пэрскі, рукою Міфрэдата, вартаўніка скарбу; а ён лічбаю здаў яго Шэшбацару, князю Юдзінаму.
І во лік іх: палуміскаў залатых трыццаць, палуміскаў срэбных тысяча, нажоў дваццаць дзевяць, Чараў залатых трыццаць, срэбных другарадных чатырыста дзесяць, іншага судзьдзя тысяча. Усяго судзьдзя залатога а срэбнага пяць тысячаў чатырыста. Усе Шэшбацар узьвёз із узыходам палоненікаў, што былі прыведзеныя з Бабілёну да Ерузаліму.
Гэта сынове краіны, што ўзышлі з палону, з тых, каторыя былі пераселеныя, каторых Невухаднецар, кароль Бабалёнскі, перасяліў да Бабілёну, і што зьвярнуліся да Ерузаліму а Юдэі, кажны да места свайго, Каторыя прыпышлі із Зэрувавэлям, Ешуам, Негэмаю, Сэраяю, Рэелаяю, Мардохаём, Білшаном, Міспаром, Біґваём, Рэгумом, Ваанаю. Лік людзёў люду Ізраелявага:
Сыноў Парошавых дзьве тысячы сто семдзясят двух; Сыноў Шэфаціных трыста семдзясят двух; Сыноў Араговых сямсот семдзясят пяцёх; Сыноў Пагаф-Моавовых, із сыноў Ешуі а Ёава, дзьве тысячы асьмісот двананцацёх; Сыноў Еламовых тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатырох; Сыноў Затуевых дзевяцьсот сорак пяцёх; Сыноў Закаевых сямсот шасьцьдзясят; Сыноў Ваневых шасьцьсот сорак двух; Сыноў Бебаевых шасьцьсот дваццаць трох; Сыноў Азґадовых тысяча дзьвесьце дваццаць двух; Сыноў Адонікамовых шасьцьсот шасьцьдзясят шасьцёх; Сыноў Біґваёвых дзьве тысячы пяцьдзясят шасьцёх; Сыноў Адыновых чатырыста пяцьдзясят чатырох; Сыноў Атэравых із Гэзэкі дзевяцьдзясят асьмёх; Сыноў Бецаевых трыста дваццаць трох; Сыноў Ёрыных сто двананцацёх; Сыноў Гашумовых дзьвесьце дваццаць трох; Сыноў Ґібаровых дзевяцьдзясят пяцёх; Сыноў з Бэтлеему сто дваццаць трох; Людзёў Нетофы пяцьдзясят шасьцёх; Людзёў Анафофу сто дваццаць асьмёх; Сыноў Азмавефу сорак двух; Сыноў Кіраф-Ярыму, Кефіры а Беерофу сямсот сорак трох; Сыноў Рамы а Ґевы шасьцьсот дваццаць адзін; Людзёў Міхмасу сто дваццаць двух; Людзёў Бэт-Элю а Аю дзьвесьце дваццаць трох; Сыноў Нева пяцьдзясят двух; Сыноў Маґбішу сто пяцьдзясят шасьцёх; Сыноў Еламу другога тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатырох; Сыноў Гарыму трыста дваццацёх: Сыноў Лода, Гадыда а Она сямсот дваццаць пяцёх; Сыноў Ерыхону трыст сорак пяцёх; Сыноў Сэнаі тры тысячы шасьцьсот трыццацёх;
Сьвятароў: сыноў Едаіных, з дому Ешуінага, дзевяцьсот семдзят трох; Сыноў Імеравых тысяча пяцьдзясят двух; Сыноў Пашгуровых тысяча дзьвесьце пяцьдзясят сямёх; Сыноў Гарымовых тысяча семнанцацёх;
Левітаў: сыноў Ешуіных а Кадмелявых, із сыноў Годавы, семдзясят чатырох;
Пяюноў: сыноў Асафовых сто дваццаць асьмёх;
Сыноў брамнікаў: сынове Шалумовы, сынове Атэравы, сынове Талмонавы, сынове Аккувовы, сынове Гатытыны, сынове Шоваёвы, — усіх трыццаць дзевяцёх.
Нефінеяў: сынове Цыжыны, сынове Гасуфовы, сынове Табаофавы, Сынове Кіросавы, сынове Сяжыны, сынове Падонавы, Сынове Лебановы, сынове Гаґавовы, сынове Аккувовы, Сынове Гаґавовы, сынове Шамлаёвы, сынове Ганановы, Сынове Ґіддэлявы, сынове Ґаґаровы, сынове Рэаіны, Сынове Рэцынавы, сынове Некодзіны, сынове Ґазамовы, Сынове Узіны, сынове Пасэаговы, сынове Бесаёвы, Сынове Асьніны, сынове Меунімовы, сынове Нефісымовы, Сынове Бакбуковы, сынове Гакуфовы, сынове Гаргуровы, Сынове Бацуфовы, сынове Мегідзіны, сынове Гаршыны, Сынове Баркосавы, сынове Сысэрыны, сынове Фемаговы, Сынове Нецаговы, сынове Гатыфовы;
Сынове слугаў Салямонавых: сынове Сотаёвы, сынове Гасоферэфавы, сынове Перудавы, Сынове Яаліны, сынове Дарконавы, сынове Гіддэлявы, Сынове Шэфаціны, сынове Гатылавы, сынове Похерэф-Гаццэбаймовы, сынове Амовы, — Нефінеяў а сыноў слугаў Салямонавых трыста дзевяцьдзясят двух.
І гэтыя, што вышлі з Тэлмелагу, Тэл-Гаршы, Херуву, Адану, Імеру, але не маглі паказаць дому айцоў сваіх і насеньня свайго, ці яны з Ізраелю: Сынове Дэлаіны, сынове Товіны, сынове Некодзіны, шасьцьсот пяцьдзясят двух.
І із сыноў сьвятарскіх: сынове Габаіны, сынове Гаккоцавы, сынове Варзыляёвы, што ўзяў жонку з дачок Варзыляя Ґілеадзяніна і пачаў звацца імям іхным. Яны шукалі свайго запісу радаводнага, і не знайшоўся ён; і вылучаны ізь сьвятарства. І Тыршава сказаў ім, каб яны ня елі найсьвятшых рэчаў, пакуль ня стане сьвятар із урымом а туммімом. Усяе грамады разам сорак дзьве тысячы трыста шасьцьдзясят, Апрача слугаў іхных а служэбак іхных, каторых сем тысячаў трыста трыццаць сем, і сярод іх дзьвесьце пяюноў і пяюльляў. Коні іхных сямсот трыццаць шэсьць; мулаў іхных дзьвесьце сорак пяць; Вярблюдоў іхных чатырыста трыццаць пяць; аслоў шэсьць тысячаў сямсот дваццаць.
І некатрыя з галоваў айцоў, як яны прышлі да дому Божага, каторы ў Ерузаліме, самахоць абракалі на дом Божы, каб пастанавіць яго на ягоным месцу. Яны далі, подле магчымасьці свае, да скарбу работаў шасьцьдзясят адну тысячу драхмаў золата, і пяць тысячаў хунтаў срэбра, і сто сьвятарскіх адзецьцяў.
Дык сьвятарове а Левітаве а зь люду а пяюны а брамнікі а нефінеі жылі ў местах сваіх, і ўвесь Ізраель у местах сваіх.
Як настаў сёмы месяц, і былі сынове Ізраелявы ў местах, тады зьберся люд, як адзін чалавек, у Ерузаліме. І ўстаў Ешуа Ёсадачонак а браты ягоныя, сьвятарове, а Зэрувавэль Шэалфеленак а браты ягоныя; і збудавалі аброчнік Бога Ізраелявага, каб абракаць на ім усепаленьні, як напісана ў Законе Масеявым, чалавека Божага. І пастанавілі аброчнік на подзе яго, бо былі ў страху ад люду гэных краёў, і абракалі на ім усепаленьні СПАДАРУ, усепаленьні ранічныя й вячэрныя. Сьвяткавалі таксама сьвята буданоў, як напісана, і абракалі што дня ўсепаленьні лікам, подле пастанову, як павіннасьць кажнага дня вымагала. І пасьлей абракалі штачаснае ўсепаленьне на маладзіку й на ўсі ўрочыстыя сьвяты СПАДАРОВЫ, і кажнага ахвотна абракаючага самахотны аброк СПАДАРУ. Зь першага дня сёмага месяца пачалі абракаць усепаленьні СПАДАРУ. Але палац СПАДАРОЎ ня быў яшчэ закладзены. Яны далі таксама срэбра муляром а цесьлям, і еміну, і напітак, і аліву Сыдонянам а Тыранам, каб прывезьлі кедравыя дзервы зь Лібану да Яфскага мора, з дазволу Кіра, караля Пэрскага.
Другога году прыходу іх да дому Божага ў Ерузаліме, другога месяца, пачалі Зэрувавэль Шэалфеленак а Ешуа Ёсадачонак і засталыя з братоў іхных, сьвятарове а Левітаве і ўсі, што вышлі з палону да Ерузаліму, і прызначылі Левітаў ад дваццацёх год і вышэй кіраваць работу дому СПАДАРОВАГА. І сталі Ешуа, сынове ягоныя а браты ягоныя, Кадмель а сынове ягоныя, сынове Юдзіны, як адзін, да кіраваньня работнікаў у доме Божым, сынове Гэнададовы, сынове іхныя а браты іхныя, Левітаве. І як заклалі будаўнічыя под палацу СПАДАРОВАГА, тады пастанавілі сьвятароў у ўборах іхных із трубамі, а Левітаў, сыноў Асафовых, з цымбаламі, выхваляць СПАДАРА, подле пастанову Давіда, караля Ізраелявага. І пачалі яны, адмяняючыся, пяяць, выхваляючы а дзякуючы СПАДАРУ, бо добры, бо на векі міласэрдзе Ягонае да Ізраелю. І ўвесь люд гукаў вялікім голасам, як яны выхвалялі СПАДРА за пакладзены под дому СПАДАРОВАГА.
І шмат хто ізь сьвятароў Левітаў а галоваў айцоў, старых, што бачылі першы дом, як под гэтага дому быў пакладзены перад іхнымі ачыма, плакалі голасам вялікім; і шмат хто гукаў голасна з радасьці. І ня мог люд адрозьніць гуканьня з радасьці ад гуку галашэньня люду, бо люд гукаў голасна, і гук быў чуваць далёка.
І пачулі варагі Юды а Веняміну, што тыя, каторыя зьвярнуліся з палону, становяць дом СПАДАРУ, Богу Ізраеляваму; І дабліжыліся яны да Зэрувавэля а да галоваў айцоў, і сказалі ім: «Будзем і мы станавіць із вамі, бо й мы, як і вы, уцякаем да Бога вашага і абракаем Яму аброкі ад дзён Есаргадона, караля Асырскага, што ўзьвёў нас сюды». І сказаў ім Зэрувавэль а Ешуа а засталыя галавы айцоў Ізраелю: «Не станавіць вам і нам разам дому Богу нашаму; мы адны будзем станавіць СПАДАРУ, Богу Ізраеляваму, як расказаў нам Кір, кароль Пэрскі». І пачаў люд зямлі тае слабіць рукі люду Юдэйскага і палохаць нас у будоўлі; І наймалі сабе райцаў, каб разбурыць раду іхную, усі дні Кіра, караля Пэрскага, аж да дзяржавы Дара, караля Пэрскага. А за дзяржавы Агасьверуса, на пачатку дзяржавы ягонае, напісалі абвінаваньне на жыхараў Юды а Ерузаліму. І за дзён Артаксэркса пісалі Бішлам, Міфрэдат, Табеель і засталыя сяброве іх да Артаксэркса, караля Пэрскага, ліст напісаны літарамі арамскімі і перакладзены на мову арамскую.
Рэгум канцлер а Шымшай пісар пісалі адзін ліст на Ерузалім каралю Артаксэрксу гэтак: «Тады а тады. Рэгум канцлер а Шымшай пісар і засталыя сяброве іхныя — Дынеі а Афарсафхеі, Тарпелеі, Афарсы, Архевяне, Бабілёняне, Шушанцы, Дэгі, Еламляне, І іншыя народы, каторых перасяліў Оснапар, вялікі а славуты, і асяліў у местах Самарскіх і ў іншых за ракою, і іншае». Гэта адпіс лісту, пасланага яму: «Каралю Артаксэрксу — слугі твае, людзі за ракою, і іншае.
Няхай будзе ведама каралю, што Юдэі, каторыя вышлі ад цябе, прышлі да нас — да Ерузаліму, становяць бунтоўнае а нягоднае места, і сьцены становяць, і под паправілі. Хай будзе ведама каралю, што калі гэтае места будзе пастаноўлена і сьцены адноўлены, ня будуць яны плаціць мыта, дані а падачкаў, і, такім парадкам, будзе шкода прыбытку каралеўскага. Як мы ямо соль із палацу каралеўскага, і ганьбы каралю ня можам бачыць, затым пасылаем наказ каралю. Няхай пашукаюць у кнізе запісаў айцоў тваіх, — і знойдзеш у кнізе запісаў, і даведаешся, што места гэнае — места бунтоўнае а шкоднае каралём а землям, і аддзяленьні бывалі ў ім здаўна, за гэта места гэнае й спустошана. Затым мы наказуем каралю, што калі места гэтае будзе дабудавана й сьцены яго пастаноўлены, то просьле гэтага ня будзе ў цябе дзяржавы за ракою».
Кароль паслаў адназ Рэгуму канцлеру а Шымшаю пісару а іншым сябром іхным, што жывуць у Самары, і іншым за ракою: «Супакой … і іншае. Ліст, каторы вы прыслалі нам, уважліва прачыталі перад імною; І я даў расказаньне, — і шукалі, і знайшлі, што места гэнае здаўных дзён паўставала супроці каралёў, і бывалі ў ім бунты а ўзрушаньні, І што былі ў Ерузаліме каралі магутныя й дзяржачыя ўсе зарэчча, і ім плацілі мыта, дань а падачкі. Дык дайце расказаньне, каб людзі гэныя перасталі рабіць і места гэнае не станавілася, пакуль я ня дам расказаньня. І будзьце асьцярожныя, каб не зрабіць у гэтым недагляду. Нашто мае павялічацца шкода на страту каралём?»
Як толькі гэты ліст караля Артаксэркса быў прачытаны перад Рэгумом а Шымшаём пісарам а сябрамі іхнымі, яны без адвалокі пайшлі да Ерузаліму да Юдэяў і дужой узброенай рукою запынілі работу іхную.
Тады запынілася работа пры доме Божым, каторы ў Ерузаліме; і запын гэты цягнуўся да другога году дзяржавы Дара, караля Пэрскага.
І праракалі прароцтвы празь Юдэяў, што ў Юдэі а ў Ерузаліме, Гаґей прарока а Захара Ідзянок, у імя Бога Ізраелявага. Тады ўсталі Зэрувавэль Шэалфеленак а Ешуа Ёсадачонак і пачалі станавіць дом Божы ў Ерузаліме, і зь імі прарокі Божыя, памагаючы ім.
Таго часу прышоў да іх Фафнай, вайвода гэтага боку ракі, а Шэфар-Бознай а сяброве іхныя, і гэтак сказалі ім: «Хто даў вам дазвол станавіць дом гэты й дарабляць сьцены гэтыя?» Тады мы сказалі ім імёны тых людзёў, каторыя становяць гэту будоўлю. Але над старцамі Юдэйскімі было вока Бога іхнага, тыя не баранілі ім, пакуль справу не паслалі Дару, і пакуль ня прышоў рассудак у гэтай справе.
Во адпіс лісту, каторы паслаў Фафнай, вайводца на гэтым баку ракі, і Шэфар-Бознай ізь сябрамі сваімі — Афарсахеямі, каторыя за ракою, каралю Дару. У лісьце, каторы яны паслалі яму, было напісана гэтак: «Дару каралю — супакой у вусім! Хай будзе ведама каралю, што мы хадзілі да Юдэйскае краіны, да дому Бога вялікага; і становяць яго зь вялікіх камянёў, і дзерва ўкладаюць у сьцены; і работа іхная йдзець спорна і з дасьпехам у руках іхных. Тады мы папыталіся ў старцоў тых і гэтак сказалі ім: "Хто даў вам дазвол станавіць дом гэты й сьцены гэтыя дарабляць?" І звыш тога празь імёны іхныя мы папыталіся ў іх, наказаць табе й напісаць імёны тых людзёў, каторыя галоўныя ў іх.
І яны адказалі нам гэткімі словамі: "Мы — слугі Бога неба й зямлі, і становім дом, каторы быў пастаноўлены за шмат год да гэтага, і вялікі кароль у Ізраелю станавіў і скончыў яго. А як бацькі нашыя загневалі Бога нябёснага Ён аддаў іх у рукý Невухаднецара, караля Бабілёнскага, Хальдэяніна; і дом гэты ён разбурыў, і люд перасяліў да Бабілёну.
Але першага году Кіра, караля Бабілёнскага, кароль Кір даў дазвол пастанавіць гэты дом Божы; Дый судзьдзе дому Божага, залатое а срэбнае, каторае Невухаднецар выняў ізь сьвятыні ў Ерузаліме й завёз яго да сьвятыні Бабілёнскае, гэны Кір кароль выняў ізь сьвятыні Бабілёнскае, і яно было прывезена таму, наторага імя Шэмбацар, каторага ён прызначыў за вайводу, І сказаў яму: "Вазьмі гэтае судзьдзе, пайдзі, завязі яго да сьвятыні, каторая ў Ерузаліме, і няхай дом Божы становіцца на сваім месцу’.
Тады прышоў тый самы Шэшбацар і палажыў под дому Божага, каторы ў Ерузаліме; адгэнуль аж дагэтуль ён будуецца і яшчэ ня скончаны". Дык калі гэта здасца каралю добрым, няхай пашукаюць у доме каралеўскіх скарбаў, там у Бабілёне, ці запраўды кароль Кір даў дазвол станавіць гэты дом Божы ў Ерузаліме; і каралеўскую волю праз гэта хай прышлюць нам».
Тады кароль Дар даў расказаньне, і шукалі ў Бабілёне, у кнігасхове, куды клалі скарбы. І знойдзены ў Екбатане, у палацу, каторы ў краіне Міды, адзін зьвітак, і ў ім запіс гэтак напісаны:
«Першага году караля Кіра, кароль Кір даў расказаньне праз дом Божы ў Ерузаліме: "Хай становяць дом на тым месцу, ідзе абракаюць аброкі, і хай будзе паложаны трывалкі под пад яго; увышкі ён шасьцьдзясят локцяў, ушыркі ён шасьцьдзясят локцяў. Тры рады зь вялікіх камянёў, і рад із новага дзерва; выдаткі ж хай даюць із каралеўскага дому. Дый судзьдзе дому Божага, залатое а срэбнае, каторае Невухаднецар вывез із дому Ерузалімскага й завёз да Бабілёну, хай зьвернецца а пойдзе да дому Ерузалімскага, на месца свае, і месца ім у доме Божым".
Дык, Фафнаю, зарэчны вайвода, а Шэфар-Бознаю, ізь сябрамі нашымі Афарсахеямі, што за ракою, — аддальцеся стуль. Не запыняйце работы пры гэтым доме Божым: няхай вайвода Юдэйскі а старцы Юдэйскія становяць гэны дом Божы на месцу яго. І я даю расказаньне праз тое, чым вы маеце памагаць старцом тым Юдэйскім у будоўлі таго дому Божага: з маемасьці каралеўскае — зарэчнае дані — без адвалокі бярыце й давайце тым людзём, каб работа не запынялася; І колькі надабе — ці цялят-бычкоў, ці бараноў а баранчыкаў, на ўсепаленьні Богу нябёснаму, таксама пшонкі, солі, віна а алівы, як скажуць сьвятарове Ерузалімскія, хай выдаюць ім дзень у дзень, без запыну, Каб яны абракалі аброк прыемны Богу нябёснаму й маліліся за жыцьцё караля а сыноў ягоных. Я ж даю расказаньне, што які чалавек зьмене гэтае слова, будзе вынята бярно з дому ягонага, і будзе падняты ён і прыбіты да яго, а дом ягоны за тое будзе абернены ў кучу гною. І Бог, каторага імя там вітае, няхай ськіне кажнага караля а люд, што выцягнуў бы руку сваю, каб зьмяніць на шкоду гэтага дому Божага ў Ерузаліме. Я, Дар, даў гэтае расказаньне; хай будзе яно борзда поўнена». Тады Фафнай, зарэчны вайвода, Шэфар-Бознай а сяброве іхныя, — як расказаў кароль Дар, так борзда й рабілі. І старцы Юдэйскія станавілі, і шчасьціла ім, подле прароцтва Гаґея прарокі а Захары Ідзянка. І пастанавілі, і скончылі, подле расказаньня Бога Ізраелявага, і подле расказаньня Кіра а Дара а Артаксэркса, каралёў Пэрскіх. І скончаны дом гэты да трэйцяга дня месяца адара шостага году дзяржавы караля Дара.
І сынове Ізраелявы, сьвятарове а Левітаве а іншыя із сыноў Ізраелявых із палону, з радасьцяй пасьвяцілі гэты дом Божы. І абраклі на пасьвячэньне гэтага дому Божага: сто цялят-бычкоў, дзьвесьце бараноў, чатырыста баранчыкаў, і на аброк за грэх за ўсяго Ізраеля двананцаць казлоў, подле ліку плямёнаў Ізраелявых. І пастанавілі сьвятароў, подле разьдзелаў іхных, і Левітаў, подле радоў іхных, на службу Божую ў Ерузаліме, подле пісаньня ў кнізе Масеявай.
І палоненікі сьвяткавалі пасху чатырнанцатага дня першага месяца; Бо ачысьціліся сьвятарове а Левітаве, — усі яны, як адзін, былі чыстыя; і зарэзалі пасху ўсім палоненікам, братом сваім, сьвятаром і сабе. І елі сынове Ізраелявы, што зьвярнуліся з палону, і ўсі, што аддзяліліся да іх ад плюгаўства народаў зямлі, каб шукаць СПАДАРА, Бога Ізраелявага. І сьвяткавалі зь весялосьцяй сьвята праснакоў сем дзён, бо СПАДАР разьвесяліў іх і абярнуў да іх сэрца караля Асырскага, каб пасіліць рукі іхныя пры будоўлі дому СПАДАРА, Бога Ізраелявага.
Па гэтых здарэньнях, за дзяржавы Артаксэркса, караля Пэрскага, Езра, сын Сэраі, сына Азарынага, сына Гілччынага, Сына Шалумовага, сына Садокавага, сына Агітувавага, Сына Амарынага, сына Азарынага, сына Мараёфавага, Сына Зэражынага, сына Буккавага, Сына Авішуінага, сына Фінегасавага, сына Елеазаровага, сына Аарона, найвышшага сьвятара, — Гэты Езра вышаў з Бабілёну. Ён быў дазнаны пісар у Праве Масеявым, каторае СПАДАР, Бог Ізраеляў, даў. І кароль абдараваў яго ўсім на ягоную просьбу, подле рукі СПАДАРА, Бога ягонага, на ім.
Узышлі із сыноў Ізраелявых а ізь сьвятароў а Левітаў а пяюноў а брамнікаў а нефінеяў да Ерузаліму сёмага году караля Артаксэркса. І прышоў ён да Ерузаліму пятага месяца, сёмага ж году караля; Бо першага дня першага месяца пачаў ён узыходзіць із Бабілёну, і першага дня пятага месяца прышоў да Ерузаліму, подле добрае рукі Бога ягонага над ім; Бо Езра прыгатаваў сэрца свае да тога, каб скумаць Права СПАДАРОВА, і паўніць, і вучыць у Ізраелю ўставаў а судоў. І во адпіс лісту, каторы даў Артаксэркс Езру, сьвятару, пісьменьніку, пісьменьніку слоў расказаньняў СПАДАРОВЫХ і ўставаў Ягоных Ізраелю:
«Артаксэркс, кароль каралёў, Езры сьвятару, дасканальнаму пісьменьніку права Бога нябёснага, і гэтак далей. Я выдаў загаду, што ўсі зь люду Ізраелявага, а ізь сьвятароў а Левітаў у маім гаспадарстве, каторыя хацелі б самахоць ісьці да Ерузаліму, каб ішлі з табою. Як цябе пасылае кароль а сямёх райцаў ягоных, даведацца да Юдэі а Ерузаліму подле права Бога, каторае ў руццэ тваёй, І завезьці срэбра а золата, каторае кароль а райцы ягоныя самахоць абраклі Богу Ізраеляваму, каторага сяліба ў Ерузаліме, І ўсе срэбра а золата, каторае ты зможаш знайсьці ў краіне Бабілёнскай, із самахотнымі дарамі люду а сьвятароў, ахвотна даруючых на дом Бога свайго, каторы ў Ерузаліме; Дык без адвалокі купі за гэтыя грошы валы, бараны, баранчыкі, і хлебныя аброкі да іх, узьліваньні да іх, і прынясі іх на аброчнік дому Бога вашага ў Ерузаліме. І што здаецца добрым табе а братом тваім зрабіць із засталага срэбра а золата, рабіце подле волі Бога вашага. І судзьдзе, што дана табе да службаў у доме Бога твайго, пастанаві перад Богам Ерузалімскім. І іншае патрэбнае да дому Бога твайго, што ты прызнаеш патрэбным, давай з дому каралеўскіх скарбаў. І я, кароль Артаксэркс, даю загаду ўсім вартаўніком скарбаў, скарбнікам, каторыя за ракою: усе, чаго будзе вымагаць ад вас Езра сьвятар, пісьменьнік Права Бога нябёснага, рабіце без адвалокі: Да сту таланяў срэбра, і да сту мераў пшонкі, і да сту барылак віна, і да сту ж барылак алівы, а солі без азначаньня. Усе, што расказаў Бог нябёсны, мае рабіцца борзда да дому Бога нябёснага; бо чаму быў бы гнеў супропі каралеўства каралёвага а сыноў ягоных? І наказуем вам, што на нікога ізь сьвятароў а Левітаў, пяюноў, брамнікаў, нефінеяў а службітоў пры гэтым доме Божым не накладаць ані мыта, ані дані, ані падачкаў.
Ты ж, Езра, подле мудрасьці Бога свайго, каторая ў руццэ ў цябе, прызнач ураднікаў а судзьдзяў, каторыя маюць судзіць увесь люд за ракою, усіх, каторыя знаюць правы Бога твайго; і вучыце тых, што ня знаюць. І хто ня будзе паўніць Права Бога твайго і права каралёвага, таго без адвалокі судзіце на сьмерць або на выгнаньне, або на грашавую кару, або на вязьніцу».
Дабраславёны СПАДАР, Бог бацькоў нашых, што ўлажыў у сэрца каралёва, прыбраць дом СПАДАРОЎ, каторы ў Ерузаліме, І сьхінуў на мяне ласку караля а райцаў ягоных а ўсіх магутных князёў каралёвых! І я пасіліўся, бо рука СПАДАРА, Бога майго, над імною, і я зьбер із Ізраеля галоўных мужоў ісці з імною.
Гэта галавы айцоў сваіх і радавод тых, што ўзышлі з імною з Бабілёну за дзяржавы караля Артаксэркса: Із сыноў Фінегасавых — Ґіршом; із сыноў Іфамаровых — Данель; із сыноў Давідавых — Гаттуш; Із сыноў Шэханіных; із сыноў Паронавых — Захара, і зь ім запісаных у радаводзе мужчынаў сто пяцьдзясят; Із сыноў Пагаф-Моававых — Ілегоенай Зэражонак, і ізь ім дзьвесьце мужчынаў; Із сыноў Шэханіных — сын Ягазеля, і зь ім трыста мужчынаў; Із сыноў Адынавых — Евед Ёнафаненак, і зь ім пяцьдзясят мужчынаў; Із сыноў Еламовых — Есая Афалёнак, і зь ім семдзясят мужчынаў; Із сыноў Шэфаціных — Зэвада Міхайлёнак, і зь ім асьмідзясят мужчынаў; Із сыноў Ёавовых — Овада Егіеленак, і зь ім дзьвесьце асьмінанцацёх мужчынаў; Із сыноў Шэломіфавых — Бані Ёсыфёнак, і зь ім сто шасьцьдзясят мужчынаў; Із сыноў Бевая — Захара Беваёнак, і зь ім дваццаць асьмёх мужчынаў; Із сыноў Азґадовых — Ёганан Гакатаненак, і зь ім сто дзесяцёх мужчынаў; І апошнія із сыноў Адонікамовых, каторых імёны гэткія: Еліфелет, Еель а Шэмая, і зь імі шасьцьдзясят мужчынаў; Із сыноў Біґваёвых — Уфай а Завуд, і зь імі семдзясят мужчынаў.
Я зьбер іх ля ракі, што ўв Агаву ўцякае, і мы прастоілі там тры дні; і як я агледзеў люд а сьвятароў, то із сыноў Левавых там не знайшоў. І паслаў я па Елезэра, па Арэля, па Шэмаю а па Елнафана а па Ярыва а па Елнафана а па Нафана а па Захару а па Мешулама — галоўных; таксама па Ёярыва а па Елнафана — кемных; І паслаў іх із загадаю да Ідды, галоўнага ў мясцовасьці Касыфа, і казаў ім сказаць Ідду а братом ягоным нефінеям, каб яны прывялі нам службітоў да дому Бога нашага. І з помачай Божай прывялі яны нам мужа разумнага із сыноў Маглевых, Левянка Ізраеляніна, наймя Шэрэву, із сынамі ягонымі а братамі ягонымі, асьмінанцацёх, І Гашаву, і зь ім Ешаю із сыноў Мераравых, братоў ягоных а сыноў ягоных, дваццацёх; І зь нефінеяў, каторых даў Давід а князі на паслугу Левітам, дзьвесьце дваццацёх нефінеяў, усі былі выменаваны. Тады я абясьціў там пост, ля ракі Агавы, каб мы ўкарыліся перад Богам нашым, шукаць у Яго простае дарогі сабе а дзецянятам сваім а ўсёй маемасьці нашай; Бо імне сорамна было прасіць у караля войска а коньнікаў на абарону нам ад ворага ў дарозе, бо мы, гукаючы з каралём, сказалі: «Рука Бога нашага на дабро да ўсіх, у Яго просячых, а магутнасьць а гнеў Ягоны — на ўсіх пакідаючых Яго». Дык мы поставалі й прасілі Бога нашага гэтага; і Ён даўся нам упрасіць. І я аддзяліў двананцацёх із начэльнікаў над сьвятарамі: Шэрэву, Гашаву і дзесяцёх братоў іхных ізь імі; І адважыў ім срэбра а золата а судзьдзе, падараванае да дому Бога нашага, каторае падаравалі кароль а райцы ягоныя а князі ягоныя а ўсі Ізраяляне, што там апынуліся. Я адважыў на рукі ім шасьцьсот пяцьдзясят таланяў срэбра і срэбнага судзьдзя на сто таланяў, золата — сто таланяў; Таксама дваццаць чараў залатых на тысяча драхмаў, і дзьве судзіны з бліскучае медзі, дарагое як золата. І сказаў я ім: «Вы — сьвятасьць СПАДАРУ і судзьдзе сьвятое, а срэбра а золата — самахотныя аброкі СПАДАРУ, Богу айцоў вашых. Будзьце чукавыя і ўсьцеражыце, аж пакуль адважыце перад начэльнікамі сьвятароў а Левітаў і перад начэльнікамі бацькоў Ізраеля ў Ерузаліме, у залях дому СПАДАРОВАГА». Дык узялі сьвятарове а Левітаве важанае срэбра а золата а судзьдзе, каб прывезьці да Ерузаліму, да дому Бога нашага.
І крануліся мы ад ракі Агавы на двананцаты дзень першага месяца, каб ісьці да Ерузаліму; І рука Бога нашага была над намі, і ўратавала нас ад рукі ворага й ад цікуючых на нас на дарозе. І прышлі мы да Ерузаліму, і пабылі там тры дні; Чацьвертага дня адважылі срэбра а золата а судзьдзе да дому Бога нашага на руку Мерэмофа Уранка, сьвятара, і зь ім Елеазару Фінегасёнку, і зь імі Ёзаваду Ешуонку а Ноадзе Віннуёнку, Левітам, Усе лікам а вагою. І ўсе зважанае запісана ў тым жа часе. Прышлыя з палону сынове Ізраелявы, каторыя былі пераселеныя, абраклі на ўсепаленьне Богу Ізраеляваму двананцаць цялят-бычкоў за ўсяго Ізраеля, дзевяцьдзясят шэсьць бараноў, семдзясят сем баранчыкаў і двананцаць казлоў на аброк за грэх, — усе на ўсепаленьне СПАДАРУ. І яны аддалі каралеўскае паручэньне каралеўскім цівуном а вайводцам на гэтым баку Ракі, і яны памагалі люду а дому Божаму.
Як гэта скончылася, падышлі да мяне князі, кажучы: «Люд Ізраельскі а сьвятарове а Левітаве не аддзяліліся ад люду земляў, але чыняць подле агідаў Канаанян, Гэцічаў, Перызэяў, Евусэяў, Амонян, Моаўлян, Ягіпцян а Аморэяў; Бо яны пабралі сабе а сыном сваім із дачок іхных, і зьмяшалася насеньне сьвятое зь людзьмі земляў, нават рука князёў а загаднікаў першай была ў гэтай ізрадзе».
І, як я пачуў гэта, разарваў адзецьці свае а ахілім свой, ірваў валасы з галавы свае а з барады свае, і сядзеў зумеўшыся. Тады зьберліся да мяне кажны дрыжачы на словы Бога Ізраельскага з прычыны ізрады пераселеных; а я сядзеў зумеўшыся аж да аброку вячэрнага. І на вячэрным аброку я ўстаў зь немарасьці свае, і ў разарваным адзецьцю а ахіліме ўкляк, і выцягнуў рукі свае да СПАДАРА, Бога свайго, І сказаў: «О, Божа мой! я саромлюся й паганбены, каб узьняць відзеньне свае да Цябе, Божа мой, бо бяспраўі нашы павялічыліся вышэй галавы, і віны нашы вырасьлі аж да нябёс. Ад дзён бацькоў нашых аж дагэтуль мы ў вялікай віне; і за бяспраўі нышыя мы, каралёве нашы, сьвятарове нашы адданы ў руку каралёў земляў пад меч, у палон, і на глабаньне й на сорам, як цяпер. І цяпер на часіну сталася нам ласка ад СПАДАРА, Бога нашага, пакінуць нам астачу і даць нам малую макуліну ў сьвятым месцу Сваім, каб асьвяціў вочы нашыя Бог наш і даў нам крыху ажыць у няволі нашай. Мы нявольнікі; але і ў няволі нашай не пакінуў нас Бог наш. І сьхінуў Ён да нас ласку каралёў Пэрскіх, каб яны далі нам ажыць, узьняць дом Бога нашага, і аднавіць спустошаньні яго, і даць нам агарожу ў Юдэі а ў Ерузаліме. І цяпер, о, Божа наш, што скажам мы просьле гэтага? Бо мы пакінулі расказаньні Твае, Каторыя расказаў Ты слугамі Сваімі прарокамі, кажучы: "Зямля, да каторае йдзіце вы, каб апанаваць яе, зямля нячыстая, яна ў нечысьці людаў земляў з агідамі іхнымі, каторымі напоўнілі яе ад канца аж да канца ў плюгаўстве сваім. Дык дачок сваіх не выдавайце за сыноў іхных, і дачок іхных не бярыце за сыноў сваіх, ані шукайце супакою іхнага і дабра іхнага на векі, каб умацавацца вам, і жывіцца дабром зямлі, і пакінуць на спадак сыном вашым на векі". І просьле ўсёга, што прышло на нас за нашы благія ўчынкі і за вялікія віны нашы, — бо ты, Божа наш, пакараў нас меней, чымся нашыя бяспраўі, і даў нам уцеклых, як гэта, — Няго ж мы будзем ізноў узрушаць расказаньні Твае і сваячыцца зь людзьмі гэтых агідаў? Ці не загневаешся Ты на нас нават аж да выгубленьня, так што ня будзе засталага ані ўцеклага? СПАДАРУ, Божа Ізраеляў! Ты справядлівы, бо мы засталіся ўцеклыя, як цяпер; і во мы ў вінах сваіх перад відзеньням Тваім, дарма што не належыла б нам стаяць перад відзеньням Тваім».
Як Езра маліўся й як ён спавядаўся, плачучы а прыпадаючы перад домам Божым, зьберлася да яго з усёга Ізраеля вялізарная грамада мужчын а жанок а дзяцей, бо люд плачма плакаў. І адказаў Шэханя Егіеленак із сыноў Еламовых, і сказаў Езру: «Мы ізрадзілі Бога свайго, што пабралі чужыя жанкі зь люду зямлі, але што да гэтага ё яшчэ надзея ў Ізраеля; Дзеля гэтага ўчыніма цяпер змову з Богам нашым, адпусьціць усі жонкі і народжаных ізь іх, подле рады спадара майго і дрыжачых перад расказаньням Бога нашага, — і хай будзе подле Права! Устань, бо гэта твая справа, і мы з табою: мацуйся а дзей!»
І ўстаў Езра, і абавязаў прысягаю князёў, сьвятароў а Левітаў а ўсяго Ізраеля, рабіць подле гэтага слова; і яны прысягнулі. І ўстаў Езра ад дому Божага, і пайшоў да гасподы Ёгоганана Еляшывенка, і прышоў туды. Хлеба ён ня еў і вады ня піў, бо ён быў у жалобе з прычыны ізрады пераселеных. І абясьцілі ў Юдэі а ў Ерузаліме ўсім палоненікам, каб яны зьберліся да Ерузаліму; А хто ня прыйдзе за тры дні, подле рассудку князёў а старцоў, уся маемасьць ягоная будзе аканавана, і сам ён адлучаны ад грамады пераселеных.
Тады ўсі мужчыны Юдэі а Ерузаліму зьберліся за тры дні да Ерузаліму. Гэта дзявятага месяца, дваццатага дня месяца. І ўвесь люд сядзеў на вуліцы дому Божага, дрыжачы з прычыны справы й ад вялікіх дажджоў.
І ўстаў Езра сьвятар, і сказаў ім: «Вы ізрадзілі, што жылі із жанкамі-чужаземкамі, каб павялічыць віну Ізраеля. А цяпер спавядайцеся СПАДАРУ, Богу айцоў сваіх, і паўніце волю Ягоную: аддзяліцеся ад люду зямлі й ад чужых жанок». І адказалі ўся грамада, і сказалі вялікім голасам: «Як ты сказаў, так мусім мы зрабіць! Люд, адылі, чысьлены, і пара дажджлівая, і няма сілы стаяць вонках. Дый работа не аднаго дня й ня двух, бо шмат нас, што выступілі ў гэтай справе. Няхай цяпер князі нашы стаяць за ўсю грамаду, і няхай усі тыя, што жылі із жанкамі-чужаземкамі ў нашых местах, прыйдуць на прызначаныя часы і зь імі старцы кажнага места і судзьдзі яго, пакуль палаючы гнеў Бога нашага не адвернецца ад нас у гэтай справе». Адно Ёнафан Асагэленак а Ягзэя Фіквянок сталі над гэтай справаю, а Мешулам а Шавэфай Левіты памагалі ім. І зрабілі гэтак палоненікі. І былі выдзелены Езра сьвятар ізь некатрымі галавамі айцоў, па дамох айцоў сваіх, усі гэтыя наймя. І селі першага дня дзясятага месяца скумаць справу, І скончылі, першага дня першага месяца, з усімі мужчынамі, што ўзялі чужыя жанкі.
І знайшліся із сыноў сьвятарскіх, каторыя жылі із жанкамі-чужаземкамі, — із сыноў Ешуі Ёсадачонка а братоў ягоных: Маасэя, Елезэр, Ярыў а Ґедаля; І яны далі рукі свае, што адпусьцяць жонкі свае, і, будучы вінныя, абраклі барана із стады за віну сваю; І із сыноў Імеравых: Ганан а Зэвада; І із сыноў Гарымовых: Маасея, Ільля, Шэмая, Егіель а Узя; І із сыноў Пашгуровых: Елёенай, Маасэя, Ізмайла, Нефанэль, Ёзавад а Еласа;
І зь Левітаў: Ёзавад, Шымей а Келая, ён жа Келіта, Пефага, Юда а Елезэр;
І зь пяюноў: Еляшыў; і з брамнікаў: Шалум а Тэлем а Ур;
І з Ізраялян, — із сыноў Парошавых: Рама, Ізя, Малхія, Міямін, Елеазар, Малха а Веная; І з сыноў Еламавых: Захара а Егіель а Аўд а Ірэмоф а Ільля; І із сыноў Заффу: Елёенай, Еляшыў, Матфаня а Ірэмоф а Завад а Азыса; І із сыноў Беваёвых: Ёгоганан, Гананя, Забвай а Афлай; І із сыноў Ваніных: Мешулам, Малух а Адая, Яшуў а Шэал а Ерэмоф; І із сыноў Пагаф-Моавовых: Адна а Хелал, Веная, Маасэя, Матфаня, Весалэль а Біннуй а Манас; І із сыноў Гарымовых: Елезэр, Ішыя, Малхія, Шэмая, Сымон, Венямін, Малух, Шэмара; І із сыноў Гашумовых: Матфенай, Мафафа, Завад, Еліфелет, Ерэмай, Малас, Шымей; І із сыноў Баневых: Маадай, Амрам а Уель, Веная, Бедэя, Келугі, Ваня, Мерэмоф, Еляшыў, Матфаня, Матфенай а Яасу. А Бань а Біннуй, Шымей, А Шэлема а Нафан а Адая, Махнадэбай, Шашай, Шарай, Азарэль а Шэлемягу, Шэмара, Шалум, Амара, Язэп; Із сыноў Невавых: Еель, Матфіфа, Завад, Зэвіна, Яддай а Ёель, Веная. Усі гэтыя пабралі жанкі-чужаземкі, а некатрыя зь іх мелі жонкі, з каторых мелі дзеці.