Библия › Татарыновіч › Марка

Паводля Марка

Пачатак эванэліі Езуса Хрыста, Сына Божага. Як напісана ў Ізая прарока (40,3): «Вось я пасылаю анела майго перад воблікам тваім, які прыгатуе дарогу тваю перад табою. Голас клічучага ў пустыні: Праўце дарогу Госпадаву, прастуйце сьцежкі ягоны». Быў Ян у пустыні, хрысьцячы й абвяшчаючы хрост пакуты на адпушчэнне грахоў. І выйходзіла к яму ўся краіна Юдэйская ўсе Ерузалімцы ды былі хрышчаны ім у рацэ Ярдане, спавядаючыся з грахоў сваіх. А быў Ян адзеты ў шарсьцянку вярблюдаву з поясам шкураным у паясьніцы ягонай ды еў шаранчу й лясны мёд. І прадвяшчаў кажучы: Магутнейшы за мяне ідзе за мною якому ня годзен я нахіліўшыся развязаць рэмень абутку яго. Я вас хрысьціў вадою, ён-жа хрысьціціме вас Духам Святым. І сталася, ў тыя дні прыйшоў Езус з Назарэту Галілейскага і быў Янам ахрышчаны ў Ярдане. І зараз, выйходзячы з вады, ўбачыў неба расхіленае і Духа, бы голуба, зыходзячага й трываючага на ім. І стаўся голас з неба: Ты Сын мой мілы, ў табе мне даўспадобы. І зараз Дух павёў яго ў пустыню. І прабыў у пустыні сорак дзён і сорак начэй, і быў спакушаны дзяблам і прабываў з звяратамі, а анелы прыслужвалі яму. Пасьля-ж таго, як быў выданы Ян, прыйшоў Езус у Галілею, абвяшчаючы эванэлію валадарства Божага і кажучы, што споўніўся час і прыбліжылася гаспадарства Божае, пакутуйце ды верце эванэліі. І прайходзячы каля мора Галілейскага, ўбачыў Сымона й Андрэя, брата ягонага, закідаючых сеці ў мора, былі бо рыбакамі. І сказаў ім Езус: Ідзеце за мною, а зраблю вас, што станецеся рыбакамі людзей. І яны зараз-жа, пакінуўшы сеці, пайшлі за ім. А крыху адыйшоўшыся адтуль, убачыў Якуба Зэбэдэевага ды Яна, брата ягонага, парадкуючых невады ў лодцы, і зараз паклікаў іх. І яны, пакінуўшы ў лодцы бацьку свайго Зэбэдэя з наймітамі, пайшлі за ім. Ды прыходзяць у Кафарнаум; і зараз-жа ў сыботу, ўвайшоўшы ў бажніцу, навучаў іх. І дзівіліся з навукі ягонай, вучыў бо іх як той, што ўладу мае, а не як кніжнікі. А быў у іхняй бажніцы чалавек, маючы духа нячыстага і закрычаў, кажучы: Што табе да нас, Езус Назарэньскі? Прыйшоў ты згубіць нас? Ведаю хто ты, Святы Божы! І прыгразіў яму Езус, гаворачы: Замоўкні й выйдзі з чалавека! І скалатнуўшы яго ды закрычаўшы дзікім голасам, выйшаў з яго дух нячысты. І жахнуліся ўсе, так што пыталіся адзін другога, кажучы: Што гэта? Што за навука новая, што ён з уладай навет духам нячыстым загадвае й слухаюць яго? І хутка разыйшлася аб ім слава па ўсёй Галілейскай краіне. І неўзабавак, выйшаўшы з бажніцы, прыйшлі ў дом Сымона й Андрэя з Якубам і Янам. А цешча Сымонава ляжала ў гарачцы, дык зараз кажуць яму аб ёй. І падыйшоўшы, падняў яе, ўзяўшы за руку, і воміг пазбылася гарачкі й паслугоўвала ім. Каліж настаў вечар, як зайшло сонца, прыносілі к яму ўсіх нядужых ды маючых дз’ябальства, і ўсё места сабралося перад дзвярыма. І аздаравіў многіх, церпячых ад усякіх хваробаў, і выганяў многа дэмонаў, ды не пазваляў ім гаварыць, што яго зналі. А ўстаўшы нараніцы, чуць золак, выйшаў ды пайшоў на адасобненае месца і там маліўся. Паспяшыў і Сымон за ім ды тыя, што былі з ім. І знайшоўшы яго, гавораць яму: Усе цябе шукаюць. І сказаў ім: Пойдзем у блізкія вёскі й гарады, каб і там навучаць мне, бо-ж натое я й прыйшоў. І навучаў скроз у іхніх бажніцах ды па ўсёй Галілеі й выганяў дэманаў. І прыйходзе да яго запаветраны, просячы яго і, ўпаўшы на калені, гаворачы яму: Калі хочаш, можаш мяне ачысьціць. Езус, зжаліўшыся над ім, працягнуў руку сваю, і дакрануўшыся да яго, сказаў яму: Хачу, будзь ачышчаны. І як толькі сказаў, зараз-жа адыйшло ад яго запаветранне і быў ачышчаны. І прыгразіўшы яму, зараз-жа адправіў яго і сказаў яму: Глядзі, не кажы нікому, але йдзі пакажыся старшаму святару й ахвяруй за сваё ачышчэнне што загадаў Майзей на пасьветчанне ім. Але ён, выйшаўшы, пачаў абвяшчаць і пашыраць вестку, так што ўжо ня мог адкрыта ўвайсьці ў горад, а прабываў вонках на адлюдздзі, адыж сходзіліся к яму зусюль.

А пасьля некулькіх дзён ізноў увайшоў у Кафарнаум, і пайшла чутка, што ён у доме. І зыйшлося многа, так што не хапала месца навет ля дзвярэй, а ён гаварыў ім слова. І прышлі к яму, нясучы спараліжаванага, якога нясло чатырох. Ды ня могучы данясьці да яго дзеля натаўпу, разабралі столь, дзе ён быў, і зрабіўшы атворыну, ўпусьцілі ложа, на якім ляжаў спараліжаваны. Езус, пабачыўшы веру іхнюю, скажаў спараліжаванаму: Сыне, адпушчаюцца табе грахі твае. Былі-ж там некаторыя з кніжнікаў, сядзячыя й думаючыя ў сэрцах сваіх: Што гэта ён гаворыць? Блюзніць. Хто можа грахі адпушчаць, апрача самога Бога? Езус, пазнаўшы зараз духам сваім, што яны думалі ў сабе, кажа ім: Чаму вы гэтак думаеце ў сэрцах вашых? Што лягчэй сказаць спараліжаванаму: “Адпушчаюцца табе грахі”, ці сказаць: “Устань, вазьмі ложа тваё й хадзі”. Але, каб вы ведалі, што Сын чалавечы мае ўладу на зямлі адпушчаць грахі, (сказаў паралітыку); табе кажу: Устань, вазьмі ложа тваё ды йдзі ў дом твой. І той зараз-жа ўстаў і, падняўшы ложа сваё, пайшоў перад усімі, так што дзівіліся ўсе й славілі Бога, кажучы: Ніколі мы нічога такога ня відзелі. І выйшаў зноў пад мора, а ўся грамада зыйходзілася к яму і ён вучыў іх. А прайходзячы, ўгледзеў Левія Альфэевага, сядзячага пры куноймітні й сказаў яму: Ідзі за мною. Той, устаўшы, пайшоў за ім. І сталася, калі сядзелі за сталом у ягоным доме, многа падатчыкаў і грэшнікаў сядзела разам з Езусам і яго вучнямі, бо іх шмат было, што хадзілі за ім. А кніжнікі й фарызэі, ўгледзеўшы, што ён есьць з куноймітамі й грэшнікамі, кажуць вучням ягоным: Чаму ваш вучыцель есьць і п’е з падатчыкамі й грэшнікамі? Езус, пачуўшы гэта, гавора ім: Здаровым ня трэба лекара, толькі хворым; я бо ня прыйшоў клікаць справядлівых, але грэшнікаў. А вучні Янавы й фарызэі пасьцілі. Ды прыйшлі й сказалі яму: Чаму вучні Яна й фарызэяў посьцяць, а твае вучні ня посьцяць? І сказаў ім Езус: Ціж могуць пасьціць вясельныя госьці, пакуль малады з імі? Пакуль яны з сабою маюць сужэнца, ня могуць пасьціць. Але прыйдуць дні, калі забяруць ад іх сужэнца і тады будуч пасьціць у гэныя дні. Ніхто ня прышывае латы з сырога сукна да старое адзежыны, бо інакш новая лата адрывае ад старога і робіцца большая дзіра. Ды зноў сталася, калі Ўсеспадар прайходзіў у сыботу праз збожжа й вучні ягоны пачалі зайходзіць ды рваць каласы. Фарызэі-ж вытыкалі яму: Вось што яны робяць у сыботу, чаго ня сьлед рабіць. І сказаў ім: Няўжэ вы ніколі ня чыталі што зрабіў Давід, як быў у патрэбе, калі згаладаў сам і тыя, што з ім былі? Як ён увайшоў у дом Божы за Абіятара, архісьвятара, ды еў хлябы ахвярныя, якія гадзілася есьці толькі сьвятаром, а ён даў шчэ й тым, што з ім былі? І гавора ім: Шабат устаноўлены для чалавека, а не чалавек для шабату. Тым-то Сын чалавечы зяўляецца Ўсеспадарам такжа й шабату.

І ўвайшоў зноў у бажніцу, а быў там чалавек, які меў сухую руку. І наглядалі за ім, ці будзе аздараўляць у шабат, каб абвінаваціць яго. І загадаў сухарукаму чалавеку стаць пасярэдзіне. Ды сказаў ім: Ці належыцца ў шабат рабіць добрае, ці благое? Ратаваць жыцьцё, ці загубляць? Яны-ж маўчалі. І зірнуўшы на іх гнеўна, сумуючы над сьляпатою сэрца іхняга, сказаў сухарукаму: Выцягні руку тваю. І выцягнуў і была вернена рука яму. Фарызэі, выйшаўшы, зараз-жа зрабілі нараду з гэрэдыянамі супроць яго, як-бы яго забіць. Езус-жа з сваімі вучнямі адыйшоў к узмор’ю, а за ім пайшла вялікая грамада з Юдэі й Галілеі, і з Ерузаліму, і з Ідумэі, і з-за Ярдану, і тыя, што ля Тыру і Сыдону, вялікае мноства, пачуўшы, што дзееў, прыйшло к яму. І загадаў вучням сваім нарыхтаваць яму лодку, дзеля натоўпу, каб ня ціснуліся да яго. Многіх бо аздаравіў, так што напіралі на яго, хто-толькі меў хваробу, каб да яго дакрануцца. А духі нячыстыя, бачачы яго, падалі перад ім і крычалі, кажучы: Ты Сын Божы! І моцна гразіў ім, каб ня выяўлялі яго. А ўзыходзячы на гору, паклікаў да сябе каго сам хацеў і прыйшлі к яму. І пастанавіў, каб дванаццацёх былі з ім, ды, каб іх пасылаць на навучанне. І даў ім уладу аздараўляць немачы ды выганяць дэманаў. І даў Сымону імя Пётр; і Якуба Зэбэдэявага, і Яна, брата Якубавага, ды даў ім імёны Боанэргэс, гэта значыць: сын грому; І Андрэя, і Філіпа, і Баўтрамея, і Матауша, і Тамаша, і Якуба Альфэевага, і Тадэву, і Сымона Кананэйца, і Юдаша Іскарыёта, які і выдаў яго. І прыйшлі ў дом. Ды зноў збегся народ, так што не маглі й перакусіць хлеба. А прачуўшы гэта сваякі, выйшлі, каб узяць яго, казалі бо, што ён ня пры сабе. І кніжнікі, прыйшоўшыя з Ерузаліму, казалі, што ён мае Бэльзэбуба ды што ўладаю князя дэманаўскага выганяе дэманаў. І клікнуўшы іх, гаварыў ім прыповесьцямі: Як-жа можа шатан шатана выганяць? Калі гаспадарства само ў сабе падзеліцца, ня можа ўстаяць тое гаспадарства. І калі дом раздзеліцца супроць сябе, ня можа ўстаяць той дом. А калі шатан паўстане сам супроць сябе, дык ён падзяліўся й ня зможа ўстаяць, канец яму. Ніхто ня можа, ўвайшоўшы ў дом магута, разграбіць рэчы яго, калі перш магута ня звяжа, і тады аграбіць дом ягоны. Сапраўды кажу вам, усе грахі будуць адпушчаны сыном чалавечым, і блюзнерствы, якімі-б яны блюзнілі, але хто блюзніў-бы проці Духа Святога, ня меціме адпушчэння навекі, а будзе вінаваты граху вечнага. Бо казалі, ён мае духа нячыстага. І прыйшлі матка ягона й браты ды, стоячы на дварэ, паслалі к яму паклікаць яго. А грамада сядзела ля яго. І сказалі яму: Вось маці твая й браты твае на дварэ цябе шукаюць. А ён у адказ гавора ім: Хто-ж мая маці й браты мае? І акінуўшы вокам тых, што кругом яго сядзелі, сказаў: Во матка мая й браты мае. Бо хто-б спаўняў волю Божу, той брат мой, і сястра мая, і матка мая.

Ды зноў пачаў навучаць ля мора. І сабралася да яго вялікая грамада, так што ўвайшоўшы ў лодку, сядзеў на моры, а ўся грамада была на сухазем’і краймора. І шмат навучаў іх у прыповесьцях і гаварыў ім у сваёй навуцы: Слухайце: вось выйшаў сяйбіт сеець. І калі ён сееў, адно ўпала пры дарозе і наляцелі птушкі нябесныя ды здзяўблі яго. А другое ўпала на скалісты грунт, дзе ня мела даволі зямлі й хутка ўзыйшло, зямля бо была няглыбокая; і як паднялося сонца, завяла, й, ня маючы кораня, ссохла. А іншае ўпала ў церні, і ўзбуялі церні ды заглушылі яго й не дало плоду. Іншае-ж упала на добрую землю й дало плод, што ўзыйшоў і вырас — і ўрадзіла адно ўтрыццацера, другое ўсоцера. І напамінаў: Хто мае вушы слухаць, хай слухае. І калі быў сам адзін, спыталіся ў яго тыя дванаццацёх, што з ім былі, аб прыповесці. І казаў ім: Вам дадзена пазнаць тайніцу валадарства Божага, а для тых, якія ўвонках, усё адбываецца ў прыповесцях, каб «гледзячы глядзелі й ня бачылі, слухаючы чулі й ня цямілі; каб часом не навярнуліся й ня былі ім грахі адпушчаны» (Із. 6:9−10). І кажа ім: Не разумееце гэтай прыповесьці? А якжа вам зразумець усе іншыя? Той, хто сее, слова сее. А што пры дарозе, дзе сеецца слова, гэта тыя, да каторых, як пачуюць, зараз прыйходзіць шатан і забірае слова, пасеенае ў сэрцах іхніх. Гэтаксама й тыя з грунтам скалістым, яны як пачуюць слова, зараз-жа з радасцю прыймаюць яго, але, ня маючы ў сабе карэння трываюць дачасу, потым, як настане прыгнобленне й прасьлед дзеля слова, хутка горшацца. Й іншыя, дзе сеецца ў цернях, гэта тыя, што слухаюць слова, але жыцьцявыя турботы й мана багацьця ды іншыя пажаданні, ўвайшоўшы, глушаць слова й стаецца бясплодным. А што на добрай зямлі пасеена, гэта тыя, якія слухаюць слова і прыймаюць ды даюць плод адно ўтрыццацера, другое ўшэсьцьдзесяцера, а іншае ўсоцера. І гаварыў ім: Ці-ж прыносяць сьвечку, каб паставіць яе пад пасудзіну, ці пад ложак? А не натое, каб паставіць яе на ліхтары? Няма бо нічога таёмнага, што-б ня выявілася, і нічога ня дзеецца сукрыта, але каб адкрылася. Калі хто мае вушы слухаць, хай слухае. І казаў ім: Зважайце, чаго слухаеце. Якою меркаю вы адмераеце, такою і вам будзе адмерана й дададзена. Бо хто мае, таму будзе дададзена, а хто ня мае, ў таго будзе аднята й тое, што мае. І казаў: Гэтак ёсьць з гаспадарствам Божым, як калі-б чалавек укінуў засевак у землю, і спаў-бы ды ўставаў-бы ноччу й днём, а насенне ўсходзіла-б і расло-б, як ён ня ведае. Зямля бо сама з сябе родзіць: спачатку рунь, потым колас, пасьля поўнае зерне ў коласе. А калі збожжа дасьпее, зараз пускае серп, прыйшло бо жніва. І гаварыў: Да чаго ўпадобнім валадарства Божае, ці якою прыповесьцю выкажам яго? Яно, бы зерне гарчычнае, што як сеецца ў землю, дык ёсьць драбнейшае за ўсякае насенне зямное; а калі пасеецца, ўзрастае й робіцца большым за ўсе гародніны й пускае вялікае гальлё, так што ў цяні яго могуць хавацца птушкі нябесныя. І многімі такімі прыповесцямі гаварыў да іх слова, наколькі яны маглі слухаць, бяз прыповесьцяў жа не гаварыў да іх; а вучням сваім раз’ясьняў усё асобна. Таго-ж дня, як павячарэла, сказаў ім: Пераплывём на той бок. І, адправіўшы народ, яны ўзялі яго так як быў, у лодцы; й былі з ім другія лодкі. І ўзнялася лютая бура ветру ды гнала хвалі на лодку, так што яна напаўнялася. А ён быў ля карна лодкі, сплючы на ўзгалоў’і. І разбудзілі яго дый кажуць: Вучыцель, няўжэ ня рупіць табе, што мы гінем? І ўстаўшы, прыгразіў ветру й сказаў мору: Заціхні, пакінь! І заціх вецер ды настала вялікая цішыня. І кажа ім: Чаму вы гэткія палахлівыя? Яшчэ ня маеце веры? І ўзяў іх вялікі страх і гаварылі адзін да другога: Хто гэта, што й вецер і мора яму паслушны.

І прыбылі на другі бок мора ў краіну Гэразэнаў. І калі ён выйходзіў з лодкі, зараз-жа выбег з грабовішчаў на сустрэч яму чалавек, што меў нячыстага духа. Ён меў прыстанішча ў магілах і ўжо ані ланцугамі ніхто ня мог яго звязаць, часта бо, звязаны путамі й ланцугамі, рваў іх ды разбіваў путы й ніхто ня мог яго ўгамаваць. Дзень і ноч прабываў ён у грабох і горах, крычучы й бючы сябе каменнямі. Угледзеўшы-ж Езуса здалёк, прыбег, пакланіўся яму, і крычучы на ўвесь голас, казаў: Што табе да мяне, Езусе, Сыне Бога Найвышэйшага? Заклінаю цябе Богам, ня муч мяне! Ён бо казаў: Выйдзі, дух нячысты, з чалавека. Ды пытаўся яго: Як тваё ймя? Й адказаў яму: Маё імя Легіён, бо нас многа. І вельмі прасіў, каб ня высяляў іх з тае ваколіцы. А было там ля гары вялікае стада сьвіней на пасьвішчы. І прасілі яго нячысьцікі, кажучы: Пусьці, нас, каб мы ўвайшлі ў сьвінне. Езус зараз-жа дазволіў ім. І выйшаўшы нячыстыя, ўвайшлі ў сьвінне, і табун да дзвёх тысяч шыбануў з вялікім разгонам з крутога берагу ў мора ды захлынуўся ў моры. А тыя, што пасьвілі іх, уцяклі й далі знаць у горад ды па палёх. І павыходзілі паглядзець што сталася; ды прыйходзяць да Езуса й бачаць таго, што быў апанаваны дэманам, адзетага й пры сваім розуме, — дык спалохаліся. А бачыўшыя расказалі ім, як сталася з абянтэжаным дэманамі ды аб сьвіннях. І давай прасіць яго адыйсьці ад іхніх рубяжоў. Калі-ж уваходзіў у лодку, пачаў яго прасіць той, што быў апанаваны дэманамі, каб з ім быць. І не дапусьціў яго, але загадаў яму: Ідзі дамоў да сваіх ды паведам іх, якія вялікія рэчы ўчыніў табе Госпад і як зжаліўся над табою. І пайшоў ды пачаў разглашаць у Дэкаполі, што зрабіў яму Езус; і ўсе дзівіліся. А калі Езус пераправіўся на лодцы зноў на другі бераг, зыйшлася к яму вялікая грамада; і быў ён ля мора. І вось прыйходзіць адзін із старшых над бажніцаю, на ймя Яір, і ўгледзеўшы яго, падае да ног яму, ды вельмі просіць, гаворачы: Дачка мая канае, прыйдзі, ўзлажы руку на яе, каб аздаравела й жыла. І пайшоў з ім. А сьледам за ім пайшоў вялікі натаўп, ціснучыся да яго. Жанчына-ж, праз дванаццаць год на крываток хварэўшая, ад дахтароў шмат выцерпеўшая, выдаючы на іх усё сваё дабро, і замесь польгі, шчэ ёй пагоршвалася, — прачуўшы пра Езуса, даціснулася праз натоўп ззаду й дакранулася да ягонай адзежыны; казала бо: як толькі да ягонага акрыцьця дакрануся, буду здарова. І якжа высах у яе выток і пачулася на целе аздаравелай ад хваробы. Езус у той момант, пазнаўшы ўсабешне выйшаўшую із сябе магату, абярнуўся да народу й кажа: Хто дакрануўся да мае адзежыны? Й казалі яму яго вучні: Бачыш як тоўпіцца да цябе грамада й кажаш: «Хто да мяне дакрануўся»? Ды зірнуў навокал, каб згледзець тую, што гэта зрабіла. Жанчына-ж, баючыся й дрыжачы, ведаючы, што з ёю сталася, падыйшла, упала перад ім і сказала яму ўсю праўду. Ён-жа сказаў ёй: Дачка, вера твая аздаравіла цябе, ідзі ў супакоі ды будзь здарова ад твае немачы. Калі шчэ ён гаварыў, прыйшлі ад старшага над бажніцай, кажучы: памярла дочанька твая, нашто шчэ турбуеш Вучыцеля? Езус-жа дачуўшы сказанае слова, гавора архібажнічніку: Ня бойся, толькі вер. І не дапусьціў нікога йсьці з сабою, апроч Пятра, Якуба й Яна, брата Якубавага. І прышлі ў дом старшыны бажніцы й бачыць трывогу, плачучых ды моцна галосячых. І ўвайшоўшы кажа ім: Чаго плачаце й трывожыцеся? Ня ўмярла дзяўчына, але спіць. І насьмяхаліся з яго. А ён, выправіўшы ўсіх, узяў бацьку й матку дзяўчаці ды тых, што былі з ім, увайходзіць, дзе ляжала дзяўчына. І, ўзяўшы дзяўчо за руку, гавора ёй: Таліта кумі, што знача: Дзяўчынка, табе кажу — ўстань. І ў той момант паднялося дзяўчатко й хадзіла; бо было ёй дванаццаць год. І астаўпянелі ўсе ад вялікага дзіва. І моцна прыказаў ім, каб ніхто ня ведаў аб гэтым; а ёй сказаў даць есьці.

І адыйшоўшы адтуль, падаўся ў сваю радзіму, а за ім ішлі ягоныя вучні. І калі настаў шабат, пачаў навучаць у бажніцы, многія-ж, слухаючы, дзівіліся з ягонай навукі, кажучы: Адкуль у яго ўсё гэта? Ды што гэта за мудрасьць, катора яму дадзена, й гэткія цуды дзеюцца ягонымі рукамі? Або-ж ён не цесляр, сын Марыі, брат Якуба, й Язэпа, й Юды, й Сымона? Ці-ж ня тут між намі й сёстры ягоныя? І горшыліся з яго. Езус-жа казаў ім: Прарок ня бывае без пашаны, апрача ў сваёй бацькаўшчыне, ці ў доме сваім, ці ў радні сваёй. І ня мог тамака здзеець аніводнага цуду, толькі аздаравіў хворых некулькіх, узлажыўшы рукі. І дзівіўся з іхняга недаверства, ды хадзіў па сёлах навакольных, навучаючы. І паклікаў дванаццацёх ды пачаў іх рассылаць па двух і даў ім уладу над нячыстымі духамі. Ды загадаў ім, каб нічога ня бралі ў дарогу, апрача кія толькі: ані торбы, ані хлеба, ані грошай у капшуку, а каб абуўшыся былі ў сандалы, ды каб не адзяваліся ў дзве вопраткі. І казаў ім: Калі дзе ўвойдзеце ў дом, аставайцеся там, дакуль ня выйдзеце стуль. А хто-б вас ня прыняў, ды ня слухаў-бы вас, абтрасеце, выйходзячы адтуль, пыл з ног вашых на пасветчанне ім. І выйшаўшы апавяшчалі, каб каяліся; і шмат дэманаў выганялі, а многіх немачных намашчвалі алеем і адужвалі. І пачуў кароль Гэрад — імя бо яго сталася ведамым — і казаў: Што Ян Хрысьціцель згробуўстаў і дзеля гэтага дзеюцца праз яго цуды. Другія-ж гаварылі: Гэта Гальяш. А іншыя казалі: Гэта прарок, ці адзін з прарокаў. Гэрад, дачуўшыся аб гэтым, сказаў: Гэта Ян, якому я сьцяў голаў, ён устаў з умерлых. Гэты бо Гэрад паслаў быў і ўзяў Яна ды звязаў яго ў вастрозе дзеля Гэрэдыяды, жонкі свайго брата Філіпа, што быў ажаніўся з ёю. Бо Ян казаў Гэраду: Ня можна табе мець жонкі твайго брата. Гэрэдыяда-ж рабіла подступы супроць яго й хацела яго забіць, але не магла, бо Гэрад баяўся Яна, знаючы яго, як чалавека справядлівага й сьвятога, і сьцярог яго, дый шмат рабіў слухаючы яго, а слухаў яго ахвотна. І, як надарыўся прынагодны дзень, Гэрад з прычыны сваіх нарадзін справіў банкет вяльможам, тысячнікам і важнейшым Галілейскім. І калі ўвайшла дачка гэнай Гэрэдыяды і танцавала, і спадабалася Гэраду, ды тым, што разам сядзелі, кароль сказаў дзяўчыне: Прасі ў мяне чаго хочаш, а дам табе. І прысягнуў ёй: Чаго-б ты не зажадала, дам табе, хоць-бы й палавіну майго каралеўства. Яна-ж, выйшаўшы, пытае маці свае: Чаго мне прасіць? Тая кажа: Галаву Яна Хрысьціцеля. І зараз-жа ўвайшоўшы да караля борзда, прасіла, кажучы: Хачу, каб ты цяпер вось даў мне на тацы галаву Яна Хрысьціцеля. І зажурыўся кароль; адыж дзеля прысягі й дзеля банкетнікаў не хацеў яе засмучаць, і паслаўшы ката, загадаў прынесьці галаву яго на тацы. І сьцяў яго ў вастрозе й прынёс галаву Яго на тацы ды аддаў яе дзяўчыне, а дзяўчына аддала сваёй матцы. Пачуўшы аб гэтым вучні ягоны, прыйшлі й забралі цела ягона ды палажылі яго ў гробе. І пасходзіліся апосталы да Езуса й расказалі яму ўсё, што рабілі й чаго навучалі. І сказаў ім: Пайдзеце самы на адзіноце ў бязлюднае месца ды супачыньце крыху. Так бо шмат прыходзіла й адыходзіла, што ня мелі часу й перакусіць. Увайшоўшы вось-жа ў лодку, адплылі на бязлюдздзе. Адыж бачылі іх адплываючых і шмат хто пазнаў іх, дык збегліся пехатою туды з усіх местаў, выпераджаючы іх. І выйшаўшы, пабачыў Езус грамаду вялізную, ды зжаліўся над імі, былі бо як авечкі, ня маючыя пастыра. І шмат чаго пачаў іх навучач. А калі была ўжо позная гадзіна, падышлі вучні ягоныя, кажучы: Бязлюдздзе гэтта дый пара ўжо позная, пусьці іх, хай пойдуць у ваколічныя сялібы й вёскі ды купяць сабе еміны з’есьці. Ён-жа ў адказ гавора ім: Вы ім дайце есці. Кажуць яму: Хіба пойдземо й купімо за дзвесьце дэнараў хлеба ды дамо ім есьці. А ён кажа ім: Колькі маеце хлябоў? Ідзеце паглядзеце. Яны, даведаўшыся, кажуць: Пяць, і дзве рыбы. І загадаў ім каб рассадзілі ўсіх на зялёнай траве грамадамі. І паселі радамі па сто й па пяцьдзесят. І ўзяўшы пяць хлябоў і дзве рыбы ды ўзглянуўшы ў неба, багаславіў і ламаў хлябы ды даваў сваім вучням, каб клалі перад імі; і дзве рыбы падзяліў усім. І елі ўсе й наеліся. Ды назбіралі што асталося ад кускоў і ад рыбаў дванаццаць поўных кашоў. А тых, што елі, было пяць тысяць мужчын. І зараз прымусіў вучняў сваіх увайсьці ў лодку, каб паплыць перад ім на той бераг да Бэтсаіды, пакуль ён сам распусьціць гарод. І адправіўшы іх, пайшоў на гару памаліцца. А як ужо павячарэла, лодка была пасярэдзіне мора, ён-жа сам адзін на сушы. І відзячы іх, як мучыліся пры вёслах (быў бо супраціўны вецер), каля чацьвёртае начное варты прыйшоў да іх, ідучы па моры — і хацеў іх мінуць. Яны-ж, убачыўшы яго ступаючага па моры, думалі, гэта здань і закрычалі. Усе бо бачылі яго і стрывожыліся. Дык зараз-жа прагаварыў да іх і сказаў ім: Схамянецеся, гэта я, ня бойцеся. Ды ўвайшоў к ім у лодку і вецер аціх. І шчэ болей дзівіліся ўсабешне, бо не зразумелі аб хлябох, затым, што сэрца іх было закамянелае. І, пераплыўшы, прыбылі ў зямлю Гэназарэцкую ды прысталі да берагу. Калі-ж выйшлі з лодкі, якбач пазналі яго; і абягаючы ўсю тую краіну, пачалі зносіць на ношах тых, што дрэнна меліся, дзе чулі, ён ёсьць. І куды-б ён не ўвайходзіў, у сёлы, ці ў мястэцкі, ці ў гарады, клалі хворых на вуліцах і малілі яго, каб дакрануцца хоць краю адзеньня ягонага. І хто толькі дакрануўся, аздараўляўся.

І зыйшліся к яму фарызэі ды некаторыя з кніжнікаў, што прыйшлі з Ерузаліму. І калі ўгледзелі, што некаторыя з ягоных вучняў ядуць хлеб абыднымі, гэта знача нямытымі, рукамі, зганілі. Фарызэі бо ды ўсе жыды, пакуль чыста не памыюць рук, не ядуць, прыдзержваючыся ўстановы старшых. І што з рынку, калі не пакропяцца, не ядуць; ды шмат чаго іншага, што ім перададзена трымацца: абмыванне кубкаў і збанкоў, і медзяное пасуды, і ўслонаў. І пыталіся ў яго кніжнікі й фарызэі: Чаму вучні твае не паступаюць паводле ўстановы старшых, але нямытымі рукамі хлеб ядуць? Ён-жа ў адказ гавора ім: Добра прарочыў аб вас, крывадушніках, Ізай (29,13) як напісана: «Народ гэты паважае мяне вуснамі, адыж сэрца іх ад мяне далёка; дарма-ж яны славяць мяне, вучачы навук і прыказанняў людзкіх». Заняхаўшы бо прыказанне Божае, трымаецеся ўстановы людзкое, абмывання збанкоў і кубкаў, ды робіце шмат чаго іншага, гэтаму падобнага. І казаў ім: Добра вы касуеце прыказанне Божае, абы толькі датрымаць установу сваю! Адыж Майзей сказаў: «Паважай бацьку твайго й матку тваю» і «Хто-б зняважыў бацьку або матку, сьмерцю хай умрэ» (Выйсь. 20:12; 21:16). А вы кажаце: Калі-б чалавек сказаў бацьку ці матцы: «Корбан» (гэта знача Ахвяра) ёсьць тое, што табе, ад мяне належыцца» — і таму дапускаеце нічога ўжо больш не рабіць для бацькі свайго ці маці, касуючы слова Божае сваёю ўстановаю, што вы ўвялі; і шмат гэтаму падобнага вы робіце. Ды паклікаўшы зноў грамаду, казаў ім: Паслухайце мяне ўсе й зразумейце. Няма звонку чалавека нічога, што-б уваходзячы ў яго, магло яго апаганіць, але што з чалавека выйходзіць, гэна ёсьць, што чалавека апаганьвае. Калі хто мае вушы слухаць, хай слухае. І як увайшоў ад грамады ў дом, пыталіся ў яго вучні ягоны аб прыповесьці. І сказаў ім: Няўжо й вы гэткія няцямкія? Ці-ж не разумееце, што ўсё ўваходзячае звонку, ня можа яго зрабіць нячыстым? Ня ў сэрца бо ягонае ўваходзіць, а ў жывот ды ў адыход, ачышчаючы ўсякую еміну. Дый сказаў: тое, што выйходзіць з чалавека, гэна яго апаганьвае. З нутра бо, з людзкога сэрца выйходзяць благія думкі, чужалоствы, распуста, забойствы, зладзействы, прагавітасьць, злоба, здрада, бясстыдзтва, ліхое вока, блюзнерства, надутасьць дурнота. Усё гэта з нутра выйходзіць і робіць чалавека нячыстым. І, ўстаўшы, падаўся ў граніцы Тыру й Сыдону. А ўвайшоўшы ў дом, хацеў, каб ніхто не даведаўся, адыж ня мог утаіцца. Зараз бо жанчына, якое дачка мела нячыстага духа, як толькі пачула аб ім, прыйшла і ўпала да ног ягоных, а была яна паганка, родам Сырафэніцыянка, й прасіла яго, каб выгнаў нячыстага з ейнае дачкі. Ён-жа сказаў ёй: Дай перш насыціцца дзецям, не гадзіцца бо аднімаць хлеб ад дзяцей ды кідаць шчанятам. А яна ў адказ гавора яму: Так, Усеспадару, але-ж і шчанята ядуць пад сталом ад дзяцей крошкі. І сказаў ёй: За гэтае слова ідзі, выйшаў злы дух з дачкі твае. І калі прыйшла дадому, знайшла дзяўчыну на посьцелі, а нячысты выйшаў. І аддаліўшыся йзноў з граніц Тыру, прыйшоў праз Сыдон да Галілейскага мора сярод граніц Дэкаполю. І прывялі к яму глухога й нямога ды прасілі, каб узлажыў на яго руку. І ўзяўшы яго на бок ад народу, ўлажыў пальцы свае ў ягоныя вушы і, плюнуўшы, дакрануўся да языка ягонага, ды ўзглянуўшы ў неба, уздыхнуў і сказаў яму: Эффэта, гэта знача: адчыніся. І зараз-жа адчыніліся вушы ягоны, і развязалася завязка языка ягонага й загаварыў яксьлед. І загадаў ім, каб нікому не казалі. Але чым болей ён ім прыказваў, тым болей расслаўлялі ды тым болей дзівіліся, кажучы: Добра ўсё зрабіў: і глухім вярнуў слух, і нямым мову.

У тыя дні, як шмат назбіралася народу, ды ня мелі чаго есьці, паклікаўшы сваіх вучняў, сказаў ім: Шкада мне грамады, што ўжо вось тры дні пры мне трывае, ня маючы чаго есьці; і калі пушчу іх галодных дамоў, паслабеюць у дарозе, некаторыя бо здалёку папрыходзілі. Й адказалі яму ягоныя вучні: Скуль мог-бы хто накарміць іх тут хлебам у пустыні? І спытаў іх: Колькі хлябоў маеце? Яны-ж адказваюць: Сем. І загадаў грамадзе пасесьці на зямлі. І, ўзяўшы сем хлябоў, ды ўчыніўшы падзяку, ламаў і даваў вучням сваім, каб раздавалі, і тыя грамадзе раздавалі. І мелі некулькі рыбак, ды іх пабагаславіўшы, загадаў раздаць. І елі і наеліся, і назбіралі астаўшыхся кавалкаў сем кашоў. А тых, што елі, было каля чатырох тысяч. І адпусьціў іх. І адразу ўвайшоўшы ў лодку із сваімі вучнямі, лучыў у межы Дальмануцкія. І выйшлі фррызэі ды пачалі з ім спрачацца, дамагаючыся ад яго знаку з неба, спакушаючы яго. І ўздыхнуўшы ў душы, сказаў: Нашто гэты род дапамінаецца знаку? Сапраўды кажу вам, ня будзе дадзены знак роду гэтаму. І адправіўшы іх, зноў увайшоў у лодку ды паплыў на другі бераг. А забыліся ўзяць хлеба й ня мелі з сабою ў лодцы, апрача аднаго баханца. І загадваў ім, кажучы: Глядзеце, сьцеражэцеся закісьлі фарызэйскае, й закісьлі Гэрадавай. І разважалі міжсобку, гутарачы: Што хлеба ня маем. Пазнаўшы гэта, Езус ім кажа: Чаго бядуеце, што хлеба ня маеце? Няўжэ яшчэ не разумееце? Няўжэ яшчэ маеце закамянелае сэрца? Маючы вочы ня бачыце, й маючы вушы, ня чуеце? Ды ня помніце, як пяць хлябоў паламаў я на пяць тысяч, колькі вы поўных кашоў набралі кавалкаў? Гавораць яму: Дванаццаць. І як сем хлябоў на чатыры тысячы, колькі кошыкаў кускоў вы набралі? Кажуць яму: Сем. І сказаў ім: Якжа-ж яшчэ не разумееце? І прыйшлі ў Бэтсаіду. І прывялі к яму сьляпога ды прасілі яго, каб дакрануўся да яго. І ўзяўшы за руку сьляпога, вывеў яго за вёску ды, плюнуўшы на вочы ягоныя і ўзлажыўшы свае рукі, пытаўся ў яго, ці што бачыць. А ён гледзячы кажа: Бачу людзей, моў дрэвы хадзячых. Потым ізноў узлажыў рукі на ягоныя вочы і ён пачаў відзець. І аздаравеў так, што бачылі ўсё ясна. І адаслаў яго дадому, кажучы: Ідзі ў дом твой, і калі ўвойдзеш у сяло, нікому не расказвай. І выйшаў Езус і вучні ягоныя ў сялібы Цэзарэі Філіпавай. А ў дарозе пытаўся ў сваіх вучняў, кажучы ім: За каго мяне маюць людзі? Яны ў адказ яму гаварылі: За Яна Хрысціцеля, другія за Гальяша, а іншыя як за аднаго з прарокаў. Тады сказаў ім: А вы-ж за каго мяне маеце? У вадказ яму Пётр сказаў: Ты ёсьць Хрыстус. І прыгразіў ім, каб нікому не казалі аб ім. Ды пачаў іх навучаць, што трэба, каб Сын чалавечы шмат цярпеў і быў адкінуты старшымі й архісвятарамі й кніжнікамі ды быў забіты й пасьля трох дзён згробуўстаў. І гаварыў гэтыя словы адкрыта. А Пётр, узяўшы яго, пачаў яму дакараць. Ён-жа, абярнуўшыся й паглядзеўшы на вучняў сваіх, зганіў Пятра, кажучы: Адыйдзі ад мяне, шатан ты, бо думаеш не аб тым, што Божае, але што людзкое. І паклікаўшы грамаду разам із сваімі вучнямі, сказаў ім: Калі хто хоча йсьці за мною, хай адрачэцца самога сябе, й хай возме крыж свой ды йдзе за мною. Хто бо маніцца ўсьцерагчы жыцьцё сваё, загубіць яго, а хто-б загубіў жыцьцё сваё дзеля мяне й эванэліі, ўхавае яго. Бо якая карысьць чалавеку, хоць-бы ён увесь сьвет здабыў, а душы сваёй пашкодзіў? Або што дасьць чалавек узамен за душу сваю? Бо хто пастыдаўся б мяне і слоў маіх паміж гэтым распусным і грэшным народам, пастыдаецца яго й Сын чалавечы, як прыйдзе ў хвале Айца свайго з анеламі сьвятымі.

І казаў ім: Сапраўды гавару вам, што ёсьць некаторыя з тых, тут стаячых, якія не спазнаюць сьмерці, пакуль ня ўбачаць валадарства Божага, прыходзячага ў моцы. І пасьля шасьці дзён узяў Езус Пятра, і Якуба, і Яна ды завёў іх адных на высокую гору асобна. І перамяніўся перад імі. І зрабілася адзенне ягона яснае ды вельмі белае, бы сьнег, гэтак і бялільшчык на зямлі ня мог-бы выбяліць. І з’явіўся ім Гальяш з Майзеем ды вялі гутарку з Езусам. І азваўшыся Пётр сказаў Езусу: Раббі, добра нам тут быць! Зрабем тры гасподы: табе адну, і Майзею адну, і Гальяшу адну. Ён бо ня ведаў, што казаць, таму што ўзяў іх страх. І паўстаў воблак, які атуліў іх ды выйшаў голас з воблака: Гэта Сын мой, наймілейшы, яго слухайце. І зараз, кругом разгледзеўшыся, нікога болей ня ўбачылі, апрача толькі Езуса з сабою. А калі зыйходзілі з гары, загадаў ім, каб нікому не расказвалі, што відзелі, аж пакуль Сын чалавечы не згробуўстане з умерлых. І затрымалі пры сабе слова, пытаючыся міжсобку, што знача: «Калі ўстане з умерлых»? Ды ў яго пыталіся, кажучы: Дык чаму-ж кніжнікі й фарызэі кажуць, што перш павінен прыйсьці Гальяш? Ён-жа ў вадказ ім гавора: Гальяш, прыйшоўшы перш, усё нарыхтуе, як і напісана аб Сыне чалавечым, каб перацерпяў многа ды быў узгарджаны? Адыж кажу вам, што прыйшоў і Гальяш, і зрабілі яму што хацелі, так як напісана аб ім. І прыйшоўшы да вучняў сваіх, убачыў вялізную грамаду ля іх і кніжнікаў, спорачых з імі. І адразу ўвесь народ, угледзеўшы Езуса, зумеўся й палахліва падбягаў ды вітаў яго. І спытаўся іх: Аб чым вы спрачаецеся? І ў адказ адзін з грамады сказаў: Вучыцель, я прывёў к табе майго сына, што мае духа нямога, які дзе-б не схапіў яго, б’е аб землю й пеніцца й скрыгоча зубамі ды сохне. Я казаў тваім вучням, каб выгналі яго, ды не маглі. Ён-жа, адказваючы, гавора ім: О родзе няверлівы, дакуль-жа я буду з вамі! Дакуль цярпеціму вас! Прывядзеце яго мне. І прывялі яго. А калі ўбачыў яго, зараз-жа дух пачаў ім турзаць і ўпаўшы на землю, качаўся, пенячыся. І спытаўся ў ягонага бацькі: Колькі часу, як гэта з ім здарылася? Той адказаў: Змалку, І часта кідаў яго ў вагонь ды воду, каб яго загубіць; але калі што можаш, памажы нам, зжаліўшыся над намі. Езус-жа сказаў яму: Калі можаш верыць, дык для веручага ўсё магчыма. І адразу загаласіўшы бацька хлопца сказаў із сьлязмі: Веру, памажы, Усеспадару, няверы маёй! Пабачыўшы-ж Езус, што збягаецца народ, прыгразіў нячыстаму, кажучы яму: Глухі й нямы духу, загадваю табе, выйдзі з яго ды больш не ўваходзь у яго! І закрычаўшы ды моцна турзануўшы, вышаў з яго і той стаўся як няжывы, так што многія гаварылі: Памёр. Езус-жа, узяўшы яго за руку, падняў яго, і ён устаў. А калі ўвайшоў у дом, вучні ягоны пыталіся яго насамоце: Чаму мы не маглі выгнаць яго? І сказаў ім: Гэты род інакш ня можа выйсьці, як толькі праз пост і маліту. А выйшаўшы адтуль, прайходзілі праз Галілею, і ён не хацеў, каб хто ведаў. Бо навучаў вучняў сваіх і казаў ім: Што Сын чалавечы будзе выданы ў рукі людзей, і заб’юць яго, а забіты на трэці дзень згробуўстане. Але яны не разумелі слова й баяліся ў яго пытацца. І прыйшлі ў Кафарнаум. А як былі ў доме, спытаўся іх: Аб чым вы ў дарозе гутарылі? Яны-ж маўчалі, ў дарозе бо яны паміж сабою спрачаліся, хто з іх большы. І сеўшы, паклікаў дванаццацёх ды сказаў ім: Калі хто хоча быць першым, будзе з усіх апошнім і слугою ўсіх. Ды ўзяўшы дзіця, паставіў яго сярод іх і абняўшы яго, сказаў ім: Хто прыйме адно з гэтых дзетак у імя маё, мяне прыймае, а хто мяне прыймае, не мяне прыняў, але таго, хто паслаў мяне. Адказаў яму Ян, гаворачы: Вучыцель, мы бачылі нейкага, што ў імя тваё выганяў дзяблаў, ён ня ходзіць за намі й мы яму забаранілі. Езус-жа сказаў: Не забараняйце яму; няма бо нікога, хто-б дзееў у імя маё цуды і мог-бы зараз дрэнна аба мне гаварыць. Бо хто ня проціў вас, той за вас. І калі-б хто даў напіцца вам кубак вады ў імя маё затое, што вы Хрыстовыя, сапраўды кажу вам, не страціць свае нагароды. А хто-б згоршыў аднаго з гэтых малых, што вераць у мяне, лепш яму было-б каб прывязалі млінавы камень за шыю й кінулі ў мора. І калі рука твая цябе горшыць, адсячы яе; лепш табе ўвайсьці ў жыцьцё калекім, чым маючы дзве рукі йсьці ў пекла, у вагонь няўгасны, дзе чарвяк іх ня ўмірае і агонь не ўгасае. І калі нага твая цябе горшыць, адсячы яе; лепш табе кульгаваму ўвайсьці ў жыцьцё вечнае, чым маючы дзве нагі быць укінутым у пекла вагню няўгаснага, дзе чарвяк іх ня ўмірае і агонь ня гасьне. Калі-ж вока тваё горшыць цябе, вырві яго; лепш табе аднавокаму ўвайсьці ў валадарства Божае, чымся маючы абедзве вокі быць укінутым у вагністую гэгэнну, дзе чарвяк іх ня ўмірае ды агонь ня гасьне. Бо кожны будзе агнём пасолены, кожная ахвяра сольлю будзе пасолена. Добрая рэч соль; адыж калі соль будзе несалёная, чым яе прыправіце? Мейце ў сабе соль ды супакой мейце між сабою.

І, выбраўшыся адтуль, прыйходзіць у межы Юдэі за Ярданам; ды зноў зыйшліся да яго грамады, і ён сваім звычаем навучаў іх. І фарызэі прыступіўшы пыталіся яго, спакушаючы: Ці можна мужу кінуць жонку? Ён-жа ў адказ гавора: Што вам загадаў Майзей? Яны кажуць: Майзей дазволіў напісаць разводны ліст ды пакінуць. Езус на гэта адказвае: Дзеля закамянеласьці сэрца вашага напісаў ён вам гэты дазвол; адыж на пачатку тварэння Бог стварыў іх мужчынай і жанчынай (Быць. 1:21). “Дзеля гэтага пакіне чалавек бацьку свайго і матку ды прыгорнецца да жонкі свае; і будуць двое ў адным целе; і так ужэ ня два, але адно цела” (Быць. 2:24). Дык што Бог злучыў, чалавек няхай не разлучае. А дома зноў спыталіся ў яго вучні ягоны аб гэтым-жа. І сказаў ім: Хто-б кінуў жонку сваю і ўзяў другую, дапускаецца чужалоства адносна яе. І калі-б жонка пакінула свайго мужа ды выйшла за другога, чужаложыць. І прыносілі да яго дзяцей, каб дакрануўся да іх, а вучні сварыліся на тых, што прыносілі. Убачыўшы гэта Езус, сярдаваў і сказаў ім: Дайце дзеткам прыйсьці ка мне, не забараняйце ім, гэткіх бо ёсьць валадарства Божае. Сапраўды кажу вам: Хтоб ня прыняў Божага валадарства, як дзіця, ня ўвойдзе ў яго. І абыймаючы іх ды ўскладаючы на іх рукі, багаславіў іх. А калі выйшаў у дарогу, нехта прыбегшы ды ўпаўшы перад ім на калені, пытаўся ў яго, Вучыцелю добры, што мне рабіць, каб здабыць жыцьцё вечнае? Езус-жа сказаў яму: Што ты завеш мяне добрым? Ніхто ня добры, толькі адзін Бог. Ведаеш прыказанні: Ня чужалож, не забівай, не крадзі, ня сьветч фальшыва, ня крыўдзь, паважай бацьку твайго і матку (Выйсь. 20:12−17). А той у адказ гавора яму: Вучыцелю, гэтага ўсяго пільнаваўся я змалку. Езус-жа, паглядзеўшы на яго, ўпадабаў яго й сказаў яму: Аднаго табе не стае: ідзі, распрадай усё, што маеш ды раздай убогім, а мецімеш скарб у небе, і прыхгодзь, ідзі за мною. Той-жа захныпіўся на гэтае слова й адышоў засмучаны, бо меў вялікія маемасьці. І глянуўшы навокал, Езус кажа сваім вучням: Як цяжка будзе тым, што маюць грошы, увайсьці ў валадарства Божае! Вучні вельмі здзівіліся з гэтых слоў. Але Езус ізноў у адказ гавора ім: Як цяжка тым, дзеткі, што маюць надзею ў грашах, увайсьці ў валадарства Божае. Лягчэй вярблюду прайсьці праз голчына вуха, чым багатаму ўвайсьці ў Божае валадарства. Яны шчэ болей дзівіліся. гаворачы між сабою: Дык хто-ж тады можа збавіцца? А Езус, паўзіраўшыся на іх, кажа: Немагчыма ў людзей, але ня ў Бога, бо ў Бога ўсё магчыма. І пачаў Пётр гаварыць яму: Вось мы пакінулі ўсё й пашлі за табою. Езус адказвае на гэта: Сапраўды кажу вам: няма такога, хто-б пакінуў дом, або сёстры, або бацьку, або матку, ці дзеці, або поле дзеля мяне і дзеля эванэліі, які-б не атрымаў устораз гэтулькі цяпер у гэтым часе, дамоў, і братоў, і сёстраў. і матак, і дзяцей, і палёў з прасьледамі, а ў будучым веку жыцьцё вечнае. А многа першых будуць апошнімі, й апошніх — першымі. І былі яны ў дарозе, ідучы ў Ерузалім. Езус ішоў перад імі, а яны зумяваліся ды, йдучы за ім, жахаліся. І, ўзяўшы зноў дванаццацёх, пачаў ім гаварыць, што з ім станецца. Што вось увайходзім у Ерузалім і Сын чалавечы будзе выданы першасьвятаром. і асудзяць яго на сьмерць, ды выдадуць яго паганам; і будуць здзекавацца над ім, і плявацімуць на яго, й бічавацімуць, ды заб’юць яго, а на трэці дзень згробуўстане. Тады падыйходзяць к яму Якуб і Ян, сыны Зэбэдэевы, кажучы: Вучыцелю, мы хочам, каб ты зрабіў нам, чаго папросім. Ён-жа гавора ім: А што-ж вы хочаце, каб я вам зрабіў? Кажуць: Дай нам, каб сядзець ля цябе аднаму праваруч, а другому леваруч, у славе тваёй. Езус-жа адказвае ім: Ня ведаеце, чаго просіце. Ці вы зможаце піць кіліх, што я п’ю, або быць хрышчанымі хростам, якім я хрышчуся? Яны гавораць яму: Можам. Езус-жа кажа ім: Кіліх, які п’ю, то вы піць будзеце, і хрос-там, якім я хрышчуся, будзеце хрышчаны; адыж сядзець праваруч, або леваруч, ня мне даваць вам, але каму прыгатавана. А пачуўшы дзесяцёх, пачалі сярдаваць на Якуба і Яна. Езус-жа, паклікаўшы іх, сказаў ім: Вы ведаеце, што тыя, якія ўважаюцца валадарамі народаў, пануюць над імі, а іхнія князі маюць над імі ўладу. А між вамі ня гэтак; але хто-б хацеў быць вялікшым, будзе вашым слугою; і хто-б хацеў быць між вамі першым, будзе ўсім слугою. Бо і Сын чалавечы ня прыйшоў, каб яму служылі, але каб служыць і даць душу сваю на выкуп за многіх. І прыйшлі ў Ерыхон. А калі ён выйходзіў з Ерыхону і ягоныя вучні ды вялікая грамада, сядзеў пры дарозе жабруючы сьляпы Бартымей, сын Тымея. Ён, пачуўшы, што ёсьць Езус Назарэнскі, пачаў крычма казаць: Езусе, сыне Давіда, зжалься нада мною! І многія сварыліся на яго, каб маўчаў. Але ён яшчэ болей крычаў: Сыне Давідавы, зжалься нада мною! І Езус, прыпыніўшыся, загадаў паклікаць яго. Пазвалі сьляпога, кажучы яму: Ня бойся, ўставай, кліча цябе. Ён схапіўся, пакінуўшы сваю вопратку, прыйшоў к яму. І ў адказ яму сказаў Езус: Што хочаш, каб я зрабіў табе? А сьляпы гавора яму: Вучыцель, каб мне відзець. Кажа яму Езус: вера твая цябе аздаравіла. І зараз жа відзеў ды пайшоў за ім дарогаю.

І калі прыбліжаліся да Ерузаліму й Бэтаніі, каля Аліўнай гары, паслаў двух із сваіх вучняў і сказаў ім: Ідзеце ў сялібу, што перад вамі, і ўваходзячы ў яе, зараз знойдзеце прывязанае асьлянё, на якім ніхто з людзей яшчэ не сядзеў; адвяжэце яго й прывядзеце. А калі-б хто сказаў: Што робіце? — скажэце, яно патрэбнае ўсегаспадару, і зараз пусьціць яго сюды. І пайшоўшы знайшлі асьля, прывязанае ля варот на скрыжаванні вуліц, і адвязалі яго. А некаторыя із стаячых тамака гавораць ім: Што вы робіце, адвязваючы асьлянё? Яны адказалі, як ім загадаў быў Езус, і пусьцілі ім. І прывялі асьлянё да Езуса, і ўзлажылі на яго сваё адзенне, і сеў на яго. Многія-ж слалі свае вопраткі на дарозе, а іншыя зрэзвалі галінкі з дрэваў ды ўсьцілалі ім дарогу. А тыя, што йшлі перад ім ды за ім, выкрыквалі, кажучы: Госанна! Багаслаўлёны, каторы йдзе ў імя Госпадава! Багаслаўлёнае надыходзячае валадарства айца нашага Давіда! Госанна ў вышынях! І ўвайшоўшы ў Ерузалім у сьвятыню ды агледзеўшы ўсё, як ужо добра звечарэла, выйшаў з дванаццацьма ў Бэтанію. А назаўтра, калі выйшлі з Бэтаніі, пачуўся згаладнелым. І ўгледзеўшы здалёк смаковіцу, маючую лісьце, падыйшоў, мо часам што знойдзе на ёй. А прыйшоўшы к ёй, нічога не знайшоў, апрача лісьця, бо не пара была на смоквы. І адазваўшыся сказаў ёй: Хай ужо болей ніхто з цябе ня есьць плоду навекі! Гэта чулі вучні ягоны. І прыйшлі ў Ерузалім. А калі ўвайшоў у сьвятыню, пачаў выганяць прадаўцоў і купляючых у набожні, й паабарочваў сталы грашаменаў ды столькі тых, што прадавалі галубы; і не дазволіў, каб хто праз набожню насіў якое знадоб’е. Ды навучаў, кажучы ім: Ці-ж не напісана, што «дом мой домам малітвы называцімецца для ўсіх народаў». А вы зрабілі яго прыпынішчам разбойнікаў (Із. 56:7; Ер. 7:11). Пачуўшы гэта першасьвятары й кніжнікі, шукалі як-бы загубіць яго, бо баяліся яго таму, што ўвесь народ захапляўся навукай ягонай. І як звечарэла, выйходзіў з гораду. А раніцаю мімайдучы, ўбачылі смакавіцу ссохшую да карэньня. І ўспомніўшы Пётр кажа яму: Раббі, глянь, смаковіца, якую ты пракляў, ссохла. А Езус у адказ гавора яму: Майце веру Божую. Папраўдзе кажу вам, хто-б загадаў гэтай гарэ: “Узніміся й кінься ў мора” ды ня сумняваўся-б у сваім сэрцы, але верыў-бы, што споўніцца сказанае, — будзе яму, што-б не сказаў. Дзеля гэтага й кажу вам: усё, чаго толькі просіце молячыся, верце, што атрымаеце, і збудзецца вам. І як станеце на малітву, адпусьцеце, калі што маеце проціў каго, каб і Айцец ваш, каторы ёсьць у небе, адпусьціў вам грахі вашы. Калі-ж вы не даруеце, дык Айцец ваш, каторы ёсьць у небе, не даруе вам грахоў вашых. І прыйходзяць зноў у Ерузалім. А калі хадзіў у сьвятыні, падыйходзілі к яму першасьвятары, кніжнікі, й старшыны, ды казалі яму: Якою ўладаю ты гэта робіш? І хто табе даў уладу гэта рабіць? Езус-жа ў адказ гаварыў ім: Спытаю ў вас і я адно слова, адкажэце мне, то і я вам скажу, якою ўладаю гэта раблю. Хрост Янавы быў з неба, ці з людзей? Адкажэце мне. Яны-ж мяркавалі ў сабе, думаючы: Калі скажам «з неба»; то ён скажа: Дык чаму-ж вы яму не паверылі? Калі сказам «з людзей», дык баязно народу, бо ўсе лічылі Яна, што ён сапраўды быў прарок. І сказалі ў адказ Езусу: Ня ведаем. Тады й Езус у адказ гавора ім: І я вам не скажу, якою ўладаю я гэта раблю.

І пачаў гаварыць ім у прыповесцях: Чалавек засадзіў вінаграднік, абгарадзіў плотам і выкапаў вінатоку ды збудаваў вежу й, аддаўшы яго ў арэнду земляробам, выехаў. І паслаў у свой час слугу к земляробам, каб атрымаць пладоў з вінаградніка. Яны, схапіўшы яго, збілі й адаслалі бяз нічога. І зноў паслаў да іх другога слугу, і таму разбілі голаў ды зняважылі. І яшчэ да іх паслаў іншага слугу, а таго забілі; ды шмат іншых — адных б’ючы, а другіх забіваючы. Меў яшчэ аднаго сына найдаражэйшага, і таго ўканцы паслаў да іх, кажучы: Ўшануюць сына майго. Адыж земляробы сказалі адзін другому: Гэта-ж наследнік, пойдзем заб’ём яго, і спадчына будзе наша. І схапіўшы яго, забілі й выкінулі з вінаградніку. Дык што зробіць гаспадар вінаградніка? Прыйдзе й выгубіць земляробаў, а вінаграднік аддасьць іншым. І ці вы ня чыталі гэтага пісання: «Той камень, што адкінулі будаўнічыя, стаўся галавою вугла. Ад Усеспадара гэта сталася і ёсьць дзіўным у вачох нашых?» (Пс. 117:22). І маніліся схапіць яго, ды баяліся грамады, зразумелі бо, што пра іх сказаў гэту прыповесьць. І пакінуўшы яго, адыйшлі. І пасылаюць к яму некаторых з фарызэеў і гэрэдыянаў, каб падхапіць яго на слове. Тыя прыйшоўшы сказалі яму: Вучыцелю, мы ведаем, што ты праўдамоўны й не зважаеш на нікога, бо ня ўзіраешся ў твар людзям, а папраўдзе на шлях Божы настаўляеш. Ці гожа даваць падатак цэзару, ці не даваць? Ён-жа, ведаючы іхнюю хітрасьць, сказаў ім: што вы мяне зводзіце? Прынясеце мне паглядзець дэнар. Яны прынясьлі яму. І кажа ім: Чый гэта воблік і напіс? Кажуць яму: Цэзараў. Езус-жа ў адказ ім гавора: Дык аддайце, што цэзарава, цэзару, а што Божае, Богу. Й дзівіліся з яго. І прыйшлі да яго садуцэі, якія кажуць, няня згробуўстання. ды пыталіся ў яго. кажучы: Вучыцелю. Майзей напісаў нам, што калі-б у каго памёр брат і пакінуў жонку ды не аставіў дзяцей, то няхай брат ягоны возме ягону жонку й адродзіць патомства брату свайму. І вось было сем братоў, першы ўзяў жонку й памёр, не аставіўшы патомства. І ўзяў яе другі й памёр, дый гэты не аставіў патомства. І трэці гэтаксама. І гэтак бралі яе сямёх, а не аставілі патомства. Апошняй з усіх памярла й жанчына. Дык пры згробуўстанні, калі з мяртвых устануць, каторага з іх яна будзе сужэнкай? Бо сямёх мелі яе за жонку. І ў адказ Езус гавора ім: Ці ня дзеля таго вы мыляецеся, што ня ведаеце ні Пісанняў, ні моцы Божай? Бо калі згробуўстануць, ня будуць ані жаніцца, ані замуж выйходзіць, а будуць як анелы ў небе. А пра ўмерлых, што паўстануць, ці вы ня чыталі ў кнізе Майзеевай, як Бог ля куста гаварыў яму, кажучы: Я Бог Абрагама, і Бог Ізаака, і Бог Якуба? (Выйсь. 3:6). Ня ёсьць Бог умерлых, але жывых. Дык вы дужа мыляецеся. І прыступіў адзін з кніжнікаў, каторы чуў як яны спрачаліся ды бачачы, што ім добра адказаў, спытаўся яго: каторае прыказанне з’яўляецца першаважным? Езус-жа адказаў яму: Што першае з усіх прыказанняў ёсьць: “Слухай Ізраэль! Госпад Бог твой ёсьць Бог адзіны”; і «любі Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёю думкаю тваёю, і ўсёю сілаю тваёю» (Паўт. Пр. 6:45). Гэта вось першаважнае прыказанне. А другое падобнае да яго: «Любі бліжняга твайго, як сябе самога» (Лев. 19:18). Іншага прыказання, большага за гэта, нямашака. І сказаў яму кніжнік: Добра, Вучыцель, ты праўду сказаў, што ёсьць адзін Бог, і няма іншага апрача яго; ды каб любіць яго ўсім сэрцам, і ўсім розумам, і ўсёю сілаю, і любіць бліжняга як сябе самога — гэта болей за ўсе жэртвы й ахвяры. Езус-жа, бачачы, што разумна адказаў, гавора яму: Недалёка ты ад валадарства Божага. І ніхто больш ня важыўся пытаць яго. А Езус, адзываючыся ў набожні навучаў, кажучы: Як гэта гавораць кніжнікі, што Хрыстус ёсьць сынам Давіда? Калі сам Давід кажа ў Духу сьвятым: «Сказаў Госпад майму Ўсеспадару: сядзь праваруч мяне, пакуль палажу тваіх ворагаў падножжам ног тваіх» (Пс. 109:1). Сам-жа Давід заве яго Ўсеспадарам, дык скуль-жа ён сын ягоны? І вялікая грамада ахвотна яго слухала. І казаў ім у сваёй навуцы: Сцеражэцеся кніжнікаў, што любяць хадзіць у доўгіх вопратках ды быць вітанымі на рынку, й сядзець на першых лавах у бажніцах ды першыя месцы на вячэрах; якія аб’ядаюць дамы ўдоваў пад пакрывай доўгай малітвы. Тыя дастануць цяжэйшы прысуд. І седзячы насупроць скарбоны, Езус глядзеў, як грамада кідала грошы ў скарбону; і многа багатых кідала шмат. Калі-ж прыйшла адна бедная ўдава, ўкінула два шэлегі, што выносіць грош. І паклікаўшы сваіх вучняў, гавора ім: Сапраўды кажу вам, гэта бедная ўдава палажыла болей за ўсех, што клалі ў скарбону. Бо ўсе клалі з таго, што для іх было лішнім, а гэтая палажыла з нястачы свае ўсё, што мела, ўвесь свой пражытак.

І як выйходзіў з сьвятыні, сказаў яму адзін з ягоных вучняў: Вучыцелю. паглядзі, якія каменні й што за будынкі! Езус ў адказ гавора яму: Бачыш усе гэтыя вялікія будынкі? Не астанецца камень на камені, які-б ня быў разбураны. І калі сядзеў на гарэ Аліўнай насупраць сьвятыні, спыталіся ў яго на адзіне Пётр, і Я-куб, і Ян, і Андрэй: Скажы нам, калі гэта станецца ды які знак будзе, як гэта ўсё пачне здзейсьнівацца? І адказваючы Езус пачаў ім гаварыць: Глядзеце, каб вас хто ня звёў. Многія бо прыйдуць у імя маё, кажучы, што гэта я, і многіх звядуць. Калі-ж пачуеце аб войнах і ваенных клічах, ня бойцеся, бо трэба, каб гэта сталася, адыж яшчэ не канец. Бо паўстане народ на народ і гаспадарства на гаспадарства; ды будуць мясцамі землятрасенні й галады. Гэта пачатак злыбядаў. А вы глядзеце самы сябе. Бо аддавацімуць вас у суды, і біцімуць у бажніцах, ды будзеце станавіцца перад начальнікамі й каралямі дзеля мяне, на пасьветчанне ім. І трэба, каб перш была ў ва ўсіх народаў абвяшчаная эванэлія. Калі-ж вясьцімуць вас, каб выдаць, не клапацецеся наперад, што маеце гаварыць; але што будзе вам дадзена ў гэну часіну. тое гаварэце. Бо ня вы тые, што гаворыце, але Дух Святы. І выдасьць брат брата на сьмерць, і бацька сына, і паўстануць дзеці на бацькоў ды сьмерць ім зробяць. І будзеце ў ненавісьці ў ва ўсіх дзеля імяні майго. А хто вытрывае да канца, той будзе збаўлены. Калі-ж угледзіце агіду спусташэння, стаячую там, дзе ня сьлед — хто чытае, хай разумее — тады каторыя ў Юдэі, няхай уцякаюць у горы; а каторы на даху, хай ня зыходзіць у дом ды не ўвайходзіць, каб узяць што з дому свайго; а каторы будзе на полі, хай не варочаецца назад узяць адзежу сваю. Гора цяжарным і кормячым у гэныя дні! Малецеся-ж, каб ня здарылася (гэта) зімою. Бо тыя дні будуць такім прыгнобленнем, якога ня было ад пачатку стварэння, што стварыў Бог, аж дагэтуль, і ня будзе. І калі-б Госпад не скараціў дзён, ня збавілася-б ніводнае цела; але дзеля выбраных, якіх выбраў, скараціў гэныя дні. І тады, калі-б вам хто сказаў: Вось тут Хрыстус, вось там — ня верце. Бо паўстануць хвальшывыя хрыстусы й хвальшывыя прарокі ды будуць паказваць знакі й дзівы, каб звясьці, калі магчыма, навет выбраных. Вы-ж глядзеце, вось я сказаў вам усё наперад. Але ў тыя дні пасьля гэнага прыгноблення сонца зацьміцца, і месяц ня дасьць свае яснасьці, і зоры нябесныя падацімуць, і сілы нябесныя зрушацца. Тады ўгледзяць Сына чалавечага, прыходзячага ў ваблоках, з вялікай сілай і славай. І тады пашле сваіх анелаў і збярэ сваіх выбраных ад чатырох вятроў, ад краю зямлі аж да краю неба. А ад смаковіцы вазмеце прыклад: калі ўжо галіна яе зробіцца мяккай і пускае лісьце, пазнаеце, што блізка лета. Гэтак і вы, калі ўгледзіце, што гэта дзеецца, ведайце, што блізка ёсьць, у дзвярах. Сапраўды кажу вам, не праміне гэты род, як усё гэтае станецца. Неба й зямля прамінуць, але словы мае не прамінуць. Аб дні-ж тым ніхто ня ведае, ані анелы ў небе, ані Сын, толькі Айцец. Глядзеце, не драмеце й малецеся, бо ня ведаеце, калі час прыдзе. Як чалавек, што ад’яжджаючы аставіў свой дом і даў слугам сваім ўладу ў кожнай справе ды загадаў прыдзверніку, каб быў чуткім. Дык чуткімі будзьце, ня ведаеце бо, калі гаспадар дому прыйдзе: увечар, ці сярод ночы, ці ў пеўні, ці нараніцы: каб прыйшоўшы неўспадзеўкі, не застаў сплючы вас. А што вам кажу, ўсім кажу: Ня сьпеце.

Была-ж за два дні Пасха й Праснакі. І шукалі першасьвятары й кніжнікі, як узяць яго подступам ды забіць. Але казалі: Ня ў сьвята, каб часам не паўстала забурэнне ў народзе. І калі быў у Бэтаніі ў доме Сымона запаветранага й сядзеў за сталом, прыйшла жанчына з алябастравай судзінай дарагога шпіканардовага алейку і разбіўшы алябастар, выліла на галаву ягону. Былі-ж некаторыя, што гневаліся ў сабе й гаварылі: Нашто было глуміць гэты алеек? Бо можна-ж было прадаць яго больш, як за трыста дэнараў ды раздаць убогім. І вайцялі ёй. Адыж Езус сказаў: Пакіньце. Нашто робіце ёй прыкрасць? Яна зрабіла добры ўчынак адносна мяне. Убогіх бо вы заўсёды маеце з сабою, і можаце ім рабіць дабро, калі захочаце; адыж мя-не не заўсёды маеце. Яна што мела, зрабіла: загадзя намасьціла маё цела к паховінам. Сапраўды кажу вам, дзе толькі будзе абвяшчацца гэтая эванэлія па ўсім сьвеце, казацімецца й пра тое, што яна зрабіла, на памяць аб ёй. А Юдаш Іскарыёт, адзін з дванаццацёх, пайшоў да архісьвятараў, каб ім яго выдаць. Тыя пачуўшы ўсьцешыліся й абяцалі даць яму грошай. І шукаў, як-бы зручною часінай выдаць яго. А на першы дзень Праснакоў, як ахвяроўвалі Пасху, сказалі яму вучні: Куды хочаш, каб мы пайшлі й прырыхтавалі табе спажываці Пасху? І паслаў двух із вучняў сваіх, кажучы ім: Ідзеце ў горад, і спаткае вас чалавек, нясучы збан вады. За ім ідзеце; і куды ўвойдзе, скажэце гаспадару дому, што Вучыцель пытаецца: дзе мая гаспода, ў якой спажываціму Пасху з вучнямі маімі? І ён вам пакажа вяліку сьвятліцу заслану, вось там прыгатуйце нам. І пайшлі вучні ягоныя, й прыйшлі ў горад, знайшлі там як ім сказаў, ды прыгатавалі Пасху. Калі-ж настаў вечар, прыйшоў з дванаццацьма. І як сядзелі яны й елі, сказаў Езус: Па-праўдзе гавару вам, адзін з вас, што есьць са мною, выдасьць мяне. Яны-ж пачалі сумаваць і казаць яму паасобку: Ці не я гэта? А ён кажа ім: Адзін з дванаццацёх, што мачае са мною ў місцы. Праўда. Сын чалавечы йдзе, як аб ім напісана, адыж гора таму чалавеку, праз якога Сын чалавечы будзе выданы; лепш было б не радзіцца чалавеку тому. І калі яны елі, ўзяў Езус хлеб і, багаславячы, ламаў ды даваў ім, кажучы: Прыймеце, гэта ёсьць цела маё. І ўзяўшы кіліх ды, ўзнёшшы падзяку, даў ім і пілі з яго ўсе. І сказаў ім: Гэта кроў мая новага закону, што за многіх будзе праліта. Сапраўды кажу вам, што ўжо ня піціму з гэтага вінаграднага плоду аж да таго дня, калі буду яго піць новы ў валадарсьцьве Божым. І адправіўшы гімн, выйшлі на гару Аліўную. І гавора ім Езус: Усе вы з мяне згоршыцеся ў гэту ноч, бо ёсьць напісана: Удэру пастыра й рассыплюцца авечкі (Зах. 13:7). Адыж потым, як згробуўстану, пайду перад вамі ў Галілею. Пётр-жа яму кажа: Усе згоршацца з цябе, толькі не я. І сказаў яму Езус: Сапраўды гавару табе, што шчэ сяння ў гэту самую ноч, перш чым двойчы запяе певень, ты тры разы адрачэшся ад мяне. Адыж ён шчэ болей запэўняў: І хоць-бы мне давялося і ўмерці разам з табою, не адракуся ад цябе. Гэтаксама і ўсе казалі. І прыйшлі ў сялібу, званую Гэтсэмані. І кажа вучням сваім: Пасядзеце тутака. пакуль я памалюся. І бярэ з сабою Пятра, і Якуба, і Яна, ды пачаў жахацца і тужыць. І гавора ім: Сумная душа мая аж да сьмерці, пабудзце гэтта, а ня сьпеце. І адыйшоўшыся крыху, прыпаў да зямлі й маліўся, каб калі магчыма, адыйшла ад яго часіна. Й гаварыў: Абба, Ойча! Для цябе ўсё магчымае, аддалі ад мяне гэты кіліх; адыж ня тое, што я хачу, але што ты. І прыйшоў ды знайшоў іх сплючых. І кажа Пятру: Сымоне, ты сьпіш? Ня мог ты й адненькай гадзіны вытрываць? Чуняйце й малецеся, каб ня ўпасьці ў спакусу. Дух-то бадзёры, але цела немачнае. Дый зноў адыйшоўшы маліўся тымі самымі славамі. А вярнуўшыся, знайшоў іх зноў сплючых, вочы бо іх абцяжэлі, й ня ведалі, што яму сказаць. І прыйходзіць трэці раз ды кажа ім: Вы ўсё йшчэ сьпіце? Годзі! Прыйшла часіна. вось Сын чалавечы будзе выданы ў рукі грэшнікаў. Уставайце, пойдзем! Блізка вось той, што мяне выдасьць. І калі ён яшчэ гавырыў, прыйходзе Юдаш Іскарыёт, адзін з дванаццацёх, а з ім грамада вялікая з мячамі й кіямі ад архісьвятараў і кніжнікаў ды старшын. А здраднік ягоны даў быў ім знак, кажучы: Каго я пацалую, той і ёсьць, бярэце яго й вядзеце асьцярожна. І прыйшоўшы зараз-жа прыступіўся к яму ды кажа: Вітаю, Раббі! І пацалаваў яго. Яны-ж налажылі на яго рукі ды ўзялі яго. Адзін-жа нехта з тых, што там стаялі, выняўшы меч, ударыў слугу архісьвятаравага й адцяў яму вуха. Езус, азваўшыся, гавора ім: Так як на разбойніка выйшлі вы з мячамі й кіямі ўзяць мя-не? Штодня бываў я ў вас у сьвятыні навучаючы, і вы не ўзялі мяне. Тады вучні ягоны, пакінуўшы яго, ўсе паўцякалі. Нейкі-ж юнак ішоў за ім, накінуўшы акрыцьцё панагаму; й таго схапілі, але ён, пакінуўшы акрыцьцё, голы ўцёк ад іх. І прывялі Езуса к архісьвятару і зыйшліся ўсе першасьвятары і кніжнікі й старшыны. Пётр-жа здалёк ішоў за ім аж ў сярэдзіну дворышча архісвятара й сядзеў із слугамі ля вагню грэючыся. А першасьвятары ды ўся Рада шукалі проці Езуса свядоцтва, каб яго выдаць на сьмерць, і не знайходзілі. Многія бо выказвалі проці яго хвальшывае пасьветчанне, але ня былі згодныя тыя пасьветчанні. А некаторыя ўстаўшы крывасьветчылі проці яго, кажучы: Мы чулі, як ён гаварыў: Я развалю гэтую сьвятыню, рукамі збудаваную, а за тры дні іншую, нярукатворную, пастаўлю. Але й іхнія сьвядоцтвы не падходзілі. Тады архісьвятар, стаўшы пасярэдзіне, спытаўся, ў Езуса, кажучы: Не адказваеш нічога на тое, што табе закідаюць? Адыж ён маўчаў і нічога не адказваў. Дык ізноў спытаўся архісьвятар у яго і сказаў яму: Ці ты Хрыстус, Сын Бога багаслаўлёнага? Езус-жа яму адказвае: Я, і ўбачыце Сына чалавечага, сядзячага праваруч моцы Божае й прыходзячага ў ваблакох нябесных. І архісьвятар, раздзіраючы адзеньне сваё, кажа: Навошта нам яшчэ патрэбны сьветкі? Вы чулі блюзнерства; як вам здаецца? Яны ўсе асудзілі, што варты сьмерці. Й пачалі некаторыя на яго пляваць і закрываць твар ягоны ды біць кулакамі, дражнячыся: Прароч! І слугі білі яго па шчоках. А калі Пётр быў на дварэ ўнізе, прышла адна з прыслужніц архісьвятарскіх, і ўбачыўшы грэючагася Пятра, прыгледзялася яму й сказала: І ты-ж быў з Езусам Назарэнскім. Але ён выракся, кажучы: Ня ведаю й не разумею, што гаворыш. Ды выйшаў навонкі на прыдворышча, і засьпяваў певень. Дзяўчына-ж ізноў, як убачыла яго, пачала казаць стаяўшым навокал: Гэты із іх. Адыж ён другі раз выракся. І крыху счакаўшы тыя, што там стаялі, зноў кажуць Пятру: Сапраўды ты із іх, бо ты й Галілеец. І аж пачаў клясьціся й прысягацца: Ня знаю чалавека гэнага, аб якім гутарыце. Тады певень запяяў другі раз. І ўспомніў Пётр слова, якое сказаў яму Езус: Перш, чым певень двойчы заспявае, ты тры разы ад мяне адрачэшся. Ды пачаў плакаць.

І зранку зараз першасьвятары і кніжнікі й старшыны з цэлым Сынгэдрынам, зрабіўшы нараду, звязалі Езуса й павялі перадаць Пілату. І спытаўся ў яго Пілат: Ты кароль Юдэйскі? Ён-жа ў адказ гавора яму: Ты кажаш. І многа ў чым першасьвятары вінавацілі яго. Пілат-жа йзноў гаворыць яму, пытаючы: Не адказваеш нічога? Бач, колькі цябе вінавацяць! Езус-жа болей нічога не адказваў, так што Пілат дзівіўся. А к сьвяту меў звычай выпушчаць аднаго з вязняў, каго-б зажадалі. Быў-жа ў вязніцы нейкі Барабба разам з бунтаўнікамі, што падчас бунту зрабіў забойства. І натаўп збегшыся, пачаў дамагацца, каб зрабіў ім, як заўсёды. Пілат-жа ў адказ сказаў ім: Жадаеце, выпусьціць вам караля Юдэйскага? Ведаў бо, што першасьвятары выдалі яго дзеля завісьці. Адыж першасьвятары падбурылі натаўп, каб лепш пусьціў ім Бараббу. Пілат-жа азваўшыся зноў сказаў ім: Што-ж хочаце, каб я зрабіў каралю Юдэйскаму? А яны зноў закрычалі: Укрыжуй яго! Пілат гавора ім: Што-ж ён зрабіў благое? Яны-ж яшчэ мацней крычалі: Укрыжуй яго! Тады Пілат, манючыся дагадзіць народу, выпусьціў ім Бараббу, а Езуса ўбічаванага аддаў на ўкрыжаванне. І завялі яго ваяры на дворышча суду ды склікалі ўсю роту. Й апранулі яго ў пурпуру ды сплёўшы вянок цернявы, узлажылі на яго. І пачалі вітаць яго: Прывет табе, кароль Юдэйскі! Ды білі яго па галаве трысьцінаю й плявалі на яго, і становячыся на калені, кланяліся яму. А калі наглуміліся з яго, знялі пурпуру ды апранулі ў ягонае адзеньне й павялі, каб укрыжаваць яго. І прымусілі нейкага праходзячага міма, Сымона Цырэнэйца, што йшоў з вёскі. бацьку Александра й Руфа, каб нёс крыж ягоны. І прывялі яго на Гольготу, што знача: месца Трупнога Чэрапу. І давалі яму піць віно змяшанае з мірраю, адыж ня прыняў. А крыжуючыя яго, падзялілі адзеньне ягонае, кідаючы варажбу, хто што меў узяць. Была-ж трэцяя гадзіна і ўкрыжавалі яго. І быў напіс віны ягонай напісаны: Кароль Юдэйскі. А з ім укрыжавалі двух разбойнікаў, аднаго праваруч, а другога леваруч. І споўнілася Пісанне, каторае кажа: І да злыдняў залічаны (Із. 53:12). А праходзячыя міма блюзнілі яму, ківаючы галавамі сваімі й кажучы: Эй, што развальваеш сьвятыню Божую і ў тры дні адбудоўваеш! выратуй самога сябе, зыходзячы з крыжа! Гэтаксама й першасьвятары з кніжнікамі высьмейваліся, адзін да другога кажучы: Другіх ратаваў, а сябе самога ня можа выратаваць. Хай-жа цяперака Хрыстус, кароль Ізраэльскі, зыйдзе з крыжа, каб мы бачылі ды ўверылі. І тыя, што былі з ім укрыжаваныя, даракалі яму. А калі настала шостая гадзіна, зрабілася цемра па ўсёй зямлі аж да гадзіны дзявятай. А ў дзявятай гадзіне адазваўся Езус вялікім голасам, кажучы: Элёй, Элёй, лямма сабахтані? што знача: Божа мой, Божа мой, чаму ж Ты мяне пакінуў? А некаторыя з тых, што там стаялі, чуючы гэта, гаварылі: Во Гальяша кліча. Адзін-жа пабегшы й насочыўшы губку воцтам ды насадзіўшы на трысьціну. даваў яму піць, кажучы: Пастойце, паглядзімо, ці прыйдзе Гальяш, каб зняць яго. Езус-жа, усклікнуўшы моцным голасам, сканаў. І заслона святыні раздзерлася надвое ад верху да нізу. А сотнік, што стаяў насупроць, відзячы з якім голасам сканаў, сказаў: Сапраўды гэты чалавек быў Сынам Божым. Былі-ж і жанчыны, здалёк углядаючыся, між якімі была Марыя Магдалена і Марыя, матка Якуба Малодшага й Язэпа, і Салёмэя; што як быў у Галілеі, хадзілі за ім і служылі яму, ды шмат іншых, каторыя былі разам з ім прыйшоўшы ў Ерузалім. І як настаў ужэ вечар (бо быў дзень Прыгатовы (параскева) знача перадсыботнік). прыйшоў Язэп з Арыматэі, выдатны раднік, што і сам чакаў валадарства Божага, і сьмела ўвайшоў да Пілата ды прасіў цела Езусавага. А Пілат здзівіўся, што ўжо памёр. І клікнуўшы сотніка, упэўняўся, ці ўжо памёр. А калі даведаўся ад сотніка, дараваў цела Язэпу. Язэп-жа, купіўшы палатно (сіндон) ды зняўшы яго, абвіў у палатно ды палажыў яго ў гробе, што быў высечаны ў скале, прываліўшы камень да ўваходу ў гроб. Марыя-ж Магдалена й Марыя Язэпава глядзелі, дзе яго палажылі.

А як мінула сыбота, Марыя Магдалена й Марыя Якубава і Салёмэя купілі ароматаў, каб пайсьці намасьціць Езуса. І вельмі рана ў першы дзень тыдня прыйшлі да гробу пры ўсходзе сонца. І гутарылі між сабою: Хто нам адваліць камень ад уваходу ў гроб? А глянуўшы, бачаць камень адвалены быў бо ён надта вялізны. І ўвайшоўшы ў гробніцу, ўвідзелі юнака, сядзячага праваруч, адзетага ў белае акрыцьцё, і ўжахнуліся. Ён-жа ім кажа: Ня бойцеся, шукаеце Езуса Назарэнскага, Укрыжаванага, ён устаў, ня-ма яго тут. Вось месца, дзе яго былі палажылі. Але йдзеце, скажэце вучням ягоным і Пятру, што йдзе перад вамі ў Галілею; там яго ўбачыце, як сказаў вам. І яны выйшаўшы, пабеглі ад гробу, напала бо на іх дрыгата й трывога; і нікому нічога не сказалі, бо баяліся. Згробуўстаўшы ж раненька ў першы дзень тыдня, сьпярша зявіўся Марыі Магдалене, з якое выгнаў быў сем дэманаў. Яна пайшоўшы, паведаміла тых, што з ім былі, сумных і плачучых. А яны, пачуўшы, што жыве ды быў ёю бачаны, не паверылі. Пасьля ж гэтага паказаўся ў іншым выглядзе двум з іх ідучым у сялібу. І тыя, прыйшоўшы, паведамілі другіх; дый ім не паверылі. Урэшце зявіўся самым адзінаццацём, за сталом сядзеўшым, і выгаварваў ім няверлівасьць іх ды закамянеласьць сэрца, што ня верылі бачыўшым яго, згробуўстаўшага. І сказаў ім: Ідучы на ўвесь сьвет абвяшчайце эванэлію ўсяму стварэнню. Хто ўверыць і ахрысьціцца, будзе збаўлёны; а хто ня ўверыць, будзе асуджаны. А за тымі, што ўвераць, ісьцімуць гэткія знакі: У імя маё дэманаў выганяцімуць, новымі мовамі гаварыцімуць; змяёў будуць браць і хоць-бы што сьмяротлівае пілі не пашкодзіць ім; на хворых рукі ўзложаць і добра мецімуцца. І так Усеспадар Езус, пасьля таго, як гаварыў да іх, узяты ёсьць у неба й сядзе праваруч Бога. А яны, выйшаўшы, прапаведвалі ўсюды, а Госпад памагаў ім і ўцьвярджаў мову знакамі, йдучымі ўсьлед за імі.



2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.