Библия › Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Марка, 16 Паводле Марка, 16 глава

1 І калі мінула субота, Марыя Магдалена, і Марыя, маці Якуба, і Салямэя накуплялі духмянасьцяў, каб пайсьці і намасьціць Езуса.
2 І вельмі рана, у першы дзень тыдня, прыходзяць да магілы, калі ўзыходзіла сонца.
3 А гаварылі яны між сабою: "Хто нам адваліць камень ад уваходу ў магілу?"
4 І, глянуўшы, бачаць яны адвалены камень. А ён быў велізарны.
5 І, увайшоўшы ў магілу, убачылі юнака, седзячага па правым баку, адзетага ў белае адзеньне, і аслупянелі.
6 Але ён адазваўся да іх: "Ня бойцеся, шукаеце Езуса Назарэйца, укрыжаванага. Ён уваскрос, няма Яго тут, вось месца, дзе быў паложаны.
7 Але ідзіце і паведаміце вучням Ягоным і Пятру: "Ён ідзе перад вамі ў Галілею; там Яго ўбачыце, як вам казаў".
8 І яны, выйшаўшы, пабеглі ад магілы, бо ахапіў іх страх ды трывога, і нікому не казалі, бо баяліся.
9 Уваскросшы на сьвітаньні ў першы дзень тыдня, Езус найперш паказаўся Марыі Магдалене, з каторай выгнаў сем дэманаў.
10 А яна пайшла і паведаміла тым, што з Ім хадзілі, сумным і плачучым.
11 Але яны, пачуўшы, што Ён жыве і што ёй паказаўся, ня ўверылі.
12 Пасьля паказаўся двум з іх у іншым выглядзе ў дарозе ў вёску.
13 І яны пайшлі і расказалі іншым, але і ім не паверылі.
14 Нарэшце паказаўся Адзінаццаці, калі сядзелі пры стале, і карыў іхняе недаверства і закамянеласьць сэрца, што не паверылі тым, каторыя бачылі Яго ўваскросшага.
15 І сказаў ім: "Ідзіце на ўвесь сьвет і вясьціце Эвангельле ўсяму стварэньню".
16 Хто ўверыць і прыме хрост, будзе збаўлены. Хто ж ня ўверыць, будзе асуджаны.
17 А тым, што ўвераць, будуць такія знакі: у імя Маё будуць выганяць дэманаў, новымі мовамі гаварыць будуць,
18 рукамі зьмеяў будуць браць, ды хоць бы што атрутае выпілі, не пашкодзіць ім, на хворых рукі класьці будуць, і яны здаравець будуць".
19 І пасьля размовы з імі Госпад Езус узьнёсься ў неба, і сеў па правіцы Божай.
20 А яны, пайшоўшы, вясьцілі ўсюды (Слова Божае), а Госпад успамагаў іх і сьцьвярджаў словы іхнія знакамі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите: Ctrl + Enter

Паводле Марка, 16 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.