Библия › Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Марка, 5 Паводле Марка, 5 глава

1 І пераплылі на другі бераг мора ў край Герацэнскі.
2 І калі выходзіў Езус з лодкі, адразу з магілаў да Яго выбег чалавек, апанаваны нячыстым духам,
3 які пражываў у магілах, і ніхто ня мог яго зьвязаць ланцугамі.
4 Бо зьвязаны і путамі, і ланцугамі, рваў часта ланцугі і разьбіваў путы, ды ніхто ня мог яго ўгамаваць.
5 І ён заўсёды днём і ноччу ў магілах і гарах крычаў ды біў сябе каменьнямі.
6 І, здалёк убачыўшы Езуса, прыбег і пакланіўся Яму,
7 крычучы моцным голасам: "Што Табе да мяне, Езусе, Сыне Бога Узвышняга? Запрысягаю на Бога, каб мяне ня мучыў".
8 Бо Езус загадаў яму: "Выйдзі, духу нячысты, з чалавека".
9 І спытаў яго: "Якое тваё імя?" Ён сказаў: "Маё імя — легіён, бо нас многа".
10 Ды прасіў яго вельмі, каб не выганяў яго з гэтага краю.
11 А там на гарах пасьвілася дужа вялікае стада сьвіней.
12 І прасілі Яго ўсе нячыстыя духі: "Пусьці нас у сьвіней, каб маглі мы ў іх увайсьці".
13 І дазволіў ім Езус. І, выйшаўшы, духі нячыстыя ўвайшлі ў сьвіні. І блізу двухтысячнае стада з вялікім імпэтам з касагору кінулася ў мора, і патанула ў моры.
14 Тыя ж, што пасьвілі яго, паўцякалі і абвясьцілі гэта па горадзе і вёсках. Дык прыйшлі паглядзець, што здарылася.
15 І прыйшлі да Езуса, ды, бачачы таго, што быў апанаваны ліхім, як ён сядзеў адзеты пры здаровым розуме, той, у якім быў легіён (дэманаў), спалохаліся.
16 І тыя, што бачылі расказалі ім, што сталася з тым, які меў дэмана, і пра сьвіней.
17 Дык прасілі яны Езуса, каб адыйшоўся ад іх межаў.
18 І калі Езус уваходзіў у лодку, пачаў яго прасіць той, што быў апанаваны ліхім, каб ён мог застацца пры Ім.
19 Але Езус не прыняў яго і кажа яму: "Ідзі да твайго дому і да тваіх, і раскажы ім, што ўчыніў Госпад з табою і як пашкадаваў цябе".
20 І ён пайшоў, і пачаў абвяшчаць у Дэкаполю, што ўчыніў яму Езус, і ўсе дзівіліся.
21 І калі пераправіўся Езус у лодцы на другі бераг, зыйшлася да Яго вялікая грамада, і Ён быў каля мора.
22 І прыбыў з імі адзін начальнік сынагогі імем Яір, і, убачыўшы Езуса, упаў Яму да ног,
23 і вельмі прасіў Яго, кажучы: "Дачка мая канае, прыйдзі, ускладзі на яе сваю руку, каб паздаравела і жыла".
24 І Езус пайшоў за ім, і вялізарная грамада ішла за Ім, і націскала на Яго.
25 І адна жанчына, хворая на цячэньне крыві ад дванаццаці гадоў,
26 якая шмат нацярпелася ад усякіх лекараў і ўсю сваю маёмасьць выдала, але нічога ёй не дапамаглі, але яшчэ горш чулася,
27 калі пачула пра Езуса, падыйшла ў грамадзе ззаду і дакранулася Ягонага адзеньня,
28 бо яна казала: "Калі толькі дакрануся Яго адзеньня, паздаравею".
29 І зараз жа затрымалася крывацеча і адчула на целе, што паздаравела ад хворасьці.
30 І Езус адразу адчуў, што моц, што ў Ім была, выйшла з Яго. Дык зьвярнуўшыся да грамады, спытаўся: "Хто дакрануўся адзеньня Майго?"
31 Вучні Ягоныя казалі Яму: "Бачыш, як грамада цісьнецца, і пытаеш: Хто дакрануўся да Мяне?"
32 Але Ён паглядзеў кругом, каб пабачыць тую, каторая дакранулася Яго.
33 Жанчына ж, баючыся і дрыжучы, ведаючы, што з ёю сталася, падыйшла і ўпала перад Ім, і сказала ўсю праўду.
34 І Езус сказаў ёй: "Дачка! Вера твая аздаравіла цябе. Ідзі ў супакоі і будзь аздароўлена ад хваробы тваёй".
35 Калі яшчэ Езус гаварыў, прыходзяць да начальніка сынагогі людзі і кажуць: "Дачка твая памерла, пашто яшчэ турбуеш Вучыцеля?"
36 Езус жа, пачуўшы сказанае слова, кажа да начальніка сынагогі: "Ня бойся, толькі мей веру".
37 І не дазволіў нікому ісьці за Ім, адно Пятру, Якубу і Яну, брату Якуба.
38 І прыходзяць у дом начальніка сынагогі, і бачаць трывогу, плач і галашэньне вялікае.
39 І, увайшоўшы, кажа ім: "Чаму сумуеце і плачаце? Дзяўчынка не памерла, але сьпіць".
40 І сьмяяліся з Яго. Езус жа, адправіўшы ўсіх, бярэ бацьку і маці дзяўчынкі ды тых, што з Ім былі, і ўваходзіць туды, дзе ляжала дзяўчынка.
41 І, узяўшы за руку дзяўчынкі, кажа ёй: "Таліта кум", што значыць: "Дзяўчынка, табе кажу, устань!"
42 І зараз жа ўстала дзяўчынка, і хадзіла, а мела яна дванаццаць гадоў. І ўсе дзівіліся з дзіва вялікага.
43 І загадаў ім моцна, каб ніхто аб гэтым ня ведаў, ды сказаў, каб далі ёй есьці.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите: Ctrl + Enter

Паводле Марка, 5 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.