Библия › Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

2 да Карынцянаў, 6 2-i ліст да Карынцянаў, 6 глава

1 Мы, як супрацоўнікі (Божыя), перасьцерагаем вас, каб вы не марнавалі ласкі Божай,
2 бо Ён кажа: "У час прыдатны выслухаў Я цябе ды ў дзень збаўленьня ўспамог цябе". Вось цяпер час прыдатны, вось цяпер дзень збаўленьня!
3 Не даючы нікому магчымасьці горшыцца, каб не глуміліся з служэньня (нашага),
4 мы ў-ва ўсім выяўляем сябе слугамі Бога: у вялікай цярплівасьці, у горы, у недастатках, ва ўцісках,
5 пад ударамі, у вязьніцах, у бунтах, у трудах, у недаспаньнях, у пастах,
6 у чыстасьці, у мудрасьці, у вялікадушшы, у дабраце, у Духу Сьвятым, у шчырай любові,
7 у слове праўды, у моцы Божай, са зброяй праўды ў правай і левай руцэ,
8 у пашане і ў ганьбе, у добрай і ліхой славе; нібы ашуканцы, але праўдамоўныя,
9 быццам няведамыя, а ўсё ж добра вядомыя,быццам уміраючыя, а вось жывём, быццам караныя, але не замораныя,
10 як бы сумныя, але заўжды вясёлыя, быццам убогія, а ўсё ж узбагачаючыя многіх, як тыя, што нічога ня маюць, а ўсім валодаючыя.
11 Вусны нашыя адкрыліся да вас, Карыньцяне, нашае сэрца расшырылася.
12 Вам ня цесна ў нас, але цесна ў вашых сэрцах.
13 Адгаджаючыся нам у той сам спосаб, як да сваіх дзяцей гавару: адкрыйцеся і вы.
14 Не запрагайцеся з няверучымі пад адно ярмо. Бо што мае супольнага справядлівасьць з несправядлівасьцю? Або якая супольнасьць сьвятла з цемраю?
15 Альбо якая згода Хрыста з Бэліярам, або якая частка веручага з няверучым?
16 Або якая лучнасьць сьвятыні Божай з ідаламі? Бо вы ёсьць сьвятыня Бога жывога, як кажа Бог: "Пасялюся ў іх і буду хадзіць сярод іх, і буду іх Богам, а яны будуць Маім народам.
17 Таму выйдзіце з-паміж іх і адлучыцеся ад іх, — кажа Госпад, — і не дакранайцеся да нічога нячыстага, і Я вас прыйму,
18 і буду вам Айцом, а вы будзеце Маімі сынамі і дочкамі, — кажа Госпад Усемагутны."
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите: Ctrl + Enter

2-i ліст да Карынцянаў, 6 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.