Библия › Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Да Галатаў, 4 Ліст да Галатаў, 4 глава

1 Кажу вам: Пакуль спадкаемца малалетні, ён нічым ня розьніцца ад нявольніка, хоць ён і гаспадар над усім,
2 але знаходзіцца да вызначанага часу пад апякунамі і аканомамі.
3 Так і мы, пакуль мы былі дзецьмі, служылі стыхіям сьвету.
4 А калі прыйшла поўня часу, паслаў Бог свайго Сына, народжанага жанчынай, народжанага пад законам,
5 каб адкупіў тых, якія былі пад законам, каб і мы атрымалі ўсынаўленьне.
6 А дзеля таго, што вы — сыны, спаслаў Бог Духа Сына свайго ў сэрцы вашыя, які кліча: "Абба, Ойча!"
7 Так што ты ўжо не нявольнік, але сын; а калі сын, дык і спадкаемца з волі Божай.
8 Але тады, калі ня ведалі вы Бога, служылі тым, якія па сутнасьці ня ёсьць багамі.
9 Цяпер жа, калі вы ўжо пазналі Бога і самі пазнаныя Богам, чаго вяртаецеся да ліхіх і бясьсільных стыхіяў, якім зноў хочаце служыць?
10 Вы глядзіцё на дні, месяцы, часы і гады!
11 Баюся за вас, што надарма працаваў у вас.
12 Браты, прашу вас, будзьце такія, як і я; бо і я стаўся такім, як вы. Нічым вы мяне ня скрыўдзілі.
13 Вы ж ведаеце, як з прычыны хваробы цела першы раз абвяшчаў вам Эвангельле,
14 і, не зважаючы на маю кволасьць, якая была для вас спакусаю, вы не пагрэбавалі мною і не адапхнулі, але прынялі мяне як пасланца Божага, як Хрыста Езуса.
15 Дзе ж тады тое шчасьце вашае? Сьведчу вам, што калі б гэта было магчыма, дык, вочы сабе вырваўшы, аддалі б іх мне.
16 Дык ці ворагам стаўся я вам за тое, што казаў вам праўду?
17 Клапоцяцца яны пра вас не з дабра, але хочуць адарваць вас, каб аб іх вы рупіліся.
18 Добра рупіцца аб добрым заўсёды, а не тады толькі, калі я знаходжуся паміж вас,
19 дзеткі мае, якіх зноў раджаю ў муках, пакуль уфармуецца ў вас Хрыстос.
20 Хацеў бы я быць у вас у гэты момант ды зьмяніць голас мой, бо сам ня ведаю, што з вамі рабіць.
21 Скажыце мне вы, што хочаце жыць пад законам, ці ж вы ня слухаеце закону?
22 Напісана ёсьць, што Абрагам меў двух сыноў: аднаго з нявольніцы, другога з вольнай.
23 Але той, што з нявольніцы, з волі цела нарадзіўся, а той, што з вольнай, — праз абяцаньне.
24 Гэта як алегорыя сказана. Бо гэта два Запаветы; адзін, што на гары Сінай, што нявольнікаў родзіць, гэта Агар.
25 Бо Агар — гэта гара Сінай у Арабіі і адпавядае цяперашняму Ерузаліму, і зьняволена з сынамі сваімі.
26 Той жа Ерузалім, што ўгары, вольны і ёсьць маткай нашай.
27 Напісана бо: "Узьвесяліся, няплодная, якая не раджаеш, гамані і крычы, якая ня мучаешся, бо ў кінутай больш дзяцей, чым у той, якая мае мужа".
28 Мы ж, браты, паводле Iзаака дзеці абяцаньня.
29 Але як і тады той, што з волі цела нарадзіўся, перасьледваў таго, які паводле духа, так і цяпер.
30 А што кажа Пісаньне? "Выгані нявольніцу і яе сына, бо ня будзе спадкаемцам сын нявольніцы разам з сынам вольнай".
31 Дык вось, браты, мы дзеці не нявольніцы, але вольнай.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите: Ctrl + Enter

Ліст да Галатаў, 4 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.