БиблияСимфонияЧарняўскі-17В › Вуліцы

«Вуліцы» / Симфония / Чарняўскі-17

Слово: «Вуліцы» встречается 22 раза в 22 стихах.
Все НЗ ВЗ АП

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Стихи 1–22 из 22
А калі ў які горад увойдзеце і не прымуць вас, выходзячы на вуліцы іх, кажыце:
І, вярнуўшыся, паслугач расказаў гэта гаспадару свайму. Тады ўгнеўлены гаспадар дома сказаў паслугачу свайму: “Ідзі хутчэй на вуліцы і завулкі горада і прывядзі сюды ўбогіх, і калек, і кульгавых, і сляпых”.
На сярэдзіне вуліцы яго і паабапал ракі дрэва жыцця, што прыносіць плады дванаццаць разоў, даючы штомесяц плод свой, і лісце дрэва — для ацалення народаў.
І сказаў яму Бэнадад: «Гарады, якія мой бацька забраў у бацькі твайго, я вярну; і ты зрабі сабе ў Дамаску вуліцы, як бацька мой зрабіў у Самарыі». Ахаб сказаў: «А я пасля дамовы адпушчу цябе». І заключыў ён з ім дамову, і адпусціў яго.
які ідзе па вуліцы каля яе вугла і ідзе паблізу дарогі да дому яе,
Гультай кажа: «Леў знадворку, прападу я на сярэдзіне вуліцы».
«О, каб ты быў братам маім, які смактаў з грудзей маці маёй; каб сустрэла цябе на вуліцы і пацалавала цябе, і ніхто тады не пагардзіў бы мной.
“Абыдзіце кругом вуліцы Ерузаліма, агледзьце і прасачыце, і пашукайце на плошчах яго, ці знойдзеце чалавека, ці ёсць такі, хто чыніў бы па справядлівасці ды шукаў праўды, і Я буду да яго літасцівы.
Таму поўны я гневу Госпадава, цяжка мне ўстрымацца. «Вылі яго на дзяцей на вуліцы і на сход юнакоў! Будуць забраны нават муж з жонкаю, таксама стары разам з вельмі састарэлым.
а людзі, якім яны праракуюць, будуць выкінуты на вуліцы Ерузаліма на голад і на меч, і не будзе каму пахаваць іх; самі яны і жонкі іх, сыны і дочкі іх; — і вылью на іх ліхоту іх.
І цар Сэдэцыя загадаў трымаць Ярэмію на вартавым панадворку і даваць яму штодзень па булачцы хлеба з вуліцы пекараў, пакуль не скончыўся ўвесь хлеб у горадзе. І заставаўся Ярэмія на вартавым панадворку.
Вельмі многіх вы забілі ў гэтым горадзе, і вуліцы яго напоўнілі забітымі”.
і пабудавала ты сабе палаткі чужаложства, і зрабіла сабе ўзгоркі на кожнай вуліцы;
Капытамі сваіх коней будзе таптаць ён усе вуліцы твае, народ твой мечам пазабівае, і наймагутнейшыя твае калоны паваляцца на зямлю.
І нашлю на яго пошасць і кроў на вуліцы яго, і будуць падаць пасярод яго забітыя ад меча, што паўстае з усіх бакоў, і даведаюцца, што Я — Госпад.
«Я вынішчыў народы, разбураны ўмацаванні іх; пустымі зрабіў Я вуліцы іх, так што няма каму хадзіць; апусцелыя гарады іх, не засталося ані чалавека, ані жыхара.
і вуліцы гарадскія запоўняцца гуляючымі на іх хлапчукамі і дзяўчаткамі”.
і брамы Ерузаліма будуць гудзець песнямі радасці, і ўсе яго вуліцы загамоняць: Алілуя! Дабраславёны Бог Ізраэля і дабраславёны тыя, што будуць дабраслаўляць імя святое і цяпер і вечна».
ды падуладніў яго гарады. І дайшоў аж да Экбатаны, і здабыў вежы, і спустошыў вуліцы яе, і пышнасць яе абярнуў у ганьбу яе.
яны падпалілі выбраны горад свяцілішча і апустошылі вуліцы яго, як прадказаў Ярэмія.
і цар схаваўся ў палацы, і жыхары горада апанавалі вуліцы горада і пачалі ваяваць.
Жанчыны, падперазаныя зрэбніцамі ніжэй грудзей, запаўнялі вуліцы; але і замкнёныя дасюль дзяўчаты адны пабеглі да брам, іншыя ж — на муры, а некаторыя выглядалі праз вокны;
Стихи 1–22 из 22
Предыдущее:
Вуліцу
Следующее:
Вулічны

Симфония: Пераклад Бібліі Уладзіслава Чарняўскага 2017

Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.