БиблияСимфонияЧарняўскі-17Г › Ганьба

«Ганьба» / Симфония / Чарняўскі-17

Слово: «Ганьба» встречается 35 раз в 34 стихах.
Все НЗ ВЗ АП

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Стихи 1–34 из 34
Ці не сама прырода вучыць нас, што ганьба для мужчыны, калі ён гадуе валасы,
ганьба знявечыла сэрца маё, і я змогся. І чакаў я таго, хто б падзяліў са мною смутак — і не было нікога, і таго, хто б суцешыў, — і не знайшоў.
мудрыя будуць мець славу, веліч бязглуздых — ганьба.
Аб’яднае ён у сабе пакуту і ганьбу, і ганьба яго не спыніцца,
Прыходзіць пыхлівасць — прыйдзе і ганьба; а ў пакорлівых — мудрасць.
Беднасць і ганьба таму, хто пагарджае настаўленнем; а хто верыць таму, хто ганіць, — будзе ў пашане.
Хто спярша гаворыць, а потым слухае, — таму бязглуздасць і ганьба.
Прагані насмешніка — і знікне разам з ім сварка; спыняцца спрэчкі і ганьба.
каб ён часам не пакпіў з цябе, калі пачуе, і ганьба твая не зможа быць адклікана.
і, калыхаючы, скруціць цябе ў клубок, і кіне цябе, як мяч, на зямлю прасторную і шырокую: там памрэш, і там будуць калясніцы славы тваёй, ганьба дому гаспадара твайго».
За гэта і Я раскрыю полы адзення твайго аж да твару твайго, ды выявіцца ганьба твая,
Але Госпад пры мне, як волат магутны; таму тыя, што пераследуюць мяне, упадуць і стануцца слабымі. Раптам пасаромеюцца яны, бо не даб’юцца поспеху, вечная ганьба, якая ніколі не забудзецца.
Асаромленыя мы, бо чулі знявагу, і ганьба пакрыла твары нашы, бо ўвайшлі чужынцы ў свяцілішча дома Госпада.
перш чым ганьба твая не была адкрытая? Падобна як яна, так і ты цяпер стала пасмешышчам для дачок Сірыі і для ўсіх, хто кругом цябе жыве, для дачок філістынскіх, якія пагарджаюць табою.
ды ўвесь Ізраэль спракудзіўся адносна закону Твайго і адвярнуўся, каб не слухаць голасу Твайго, ды леглі на нас праклён і ганьба, якія былі запісаны ў кнізе Майсея, паслугача Бога, зграшылі бо мы перад Ім.
Бо і ён сам перапраўлены ў Асірыю, у падарунак цару вялікаму; апануе ганьба Эфраіма, засаромеецца Ізраэль дзеля рашэння свайго.
Дзеля забойстваў і дзеля ліхоты адносна брата твайго Якуба спадзе на цябе ганьба і ты будзеш знішчаны навекі!
“Не праракуйце!” Але яны праракуюць! “Не праракуйце гэтага, не дасягне нас ганьба!”
Ты перапаўняешся ганьбаю дзеля славы; дык напіся сам і пакажы сорам свой! Дасягне і цябе чара правіцы Госпадавай, і ганьба пакрые славу тваю.
Бо, вось, ганьба нам, каб мы такую жанчыну пусцілі, не пагаварыўшы з ёю, бо яна пасмяецца з нас, калі мы яе не запросім».
Не ганарыся бясслаўем бацькі свайго, бо ганьба бацькі не прыносіць табе славы;
слава бо чалавека — з павагі да яго бацькі, і ганьба дзецям — маці без гонару.
О, якая вялікая ганьба таму, хто кідае бацьку; і пракляты Богам, хто гнявіць маці.
Праз мову — гонар і ганьба; язык жа бывае чалавеку на падзенне яго.
Злодзеем быць — ганьба, і крывадушніку — найгоршае асуджэнне, плеткару ж — нянавісць, і варожасць, ды ганьба.
Падслухоўваць пад дзвярамі — гэта невыхаванасць чалавека, і для чалавека разумнага — вялікая ганьба.
Ганьба бацьку дзеля сына, блага выгадаванага, дачка ж, блага выгадаваная, родзіцца на прыніжэнне.
пакіне яна памяць аб сабе на праклён, і ганьба яе не будзе скасавана.
Жанчына п’яніца — гэта вялікая знявага, і ганьба, і сорам яе не схаваецца.
Ганьба ды знявага — пыхліўцу, і помста, як леў, будзе цікаваць на яго.
спадчына дзяцей грэшнікаў прападзе, і з патомствам іх ідзе заўсёды ганьба.
Лепш бо злачыннасць мужчыны, чым ласкавая жанчына, і жанчына, якая сароміць, — гэта ганьба.
Замест славы яго памножылася ганьба яго, і ўзвышэнне яго ў жалобу абярнулася.
І народ ахапіла надта вялікая радасць, і спынілася ганьба з боку паганаў.
Стихи 1–34 из 34
Предыдущее:
Ганчару
Следующее:
Ганьбаванне

Симфония: Пераклад Бібліі Уладзіслава Чарняўскага 2017

Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.